кол кол, род. кала́ м.;

ни кола́, ни двора́ погов. ні кала́, ні двара́;

хоть кол на голове́ теши́ хоць кол на галаве́ чашы́;

вбить (заби́ть) оси́новый кол убі́ць (забі́ць) асі́навы кол;

коло́м стоя́ть в го́рле кало́м стая́ць у го́рле;

сажа́ть, посади́ть на кол садзі́ць, пасадзі́ць на кол.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; набі; -біты; зак.

1. чаго. Убіць, наўбіваць у значнай колькасці.

Н. цвікоў.

2. што. Напоўніць, напхаць чым-н.

Н. мяшок травой.

3. што. Прыбіць зверху да чаго-н. або ўдарамі насадзіць.

Н. абруч на бочку.

4. чаго. Разбіць у вялікай колькасці.

Н. шкла.

5. каго. Нанесці пабоі.

Нехта моцна набіў хлопца.

6. што. Ударамі прычыніць шкоду.

Н. гуз на лбе.

7. каго-чаго. Забіць вялікую колькасць (жывёл, птушак і пад.).

Н. качак.

8. што. Зарадзіць зброю з дула.

Н. стрэльбу.

9. Зрабіць узор асобым спосабам (спец.).

Н. рысунак на тканіне.

Бітком набіць (разм.) — напоўніць што-н. вельмі цесна, шчыльна.

Набіць вока (разм.) — набыць вопыт, уменне вызначыць што-н. адразу.

Набіць (наламаць) руку (разм.) — зрабіцца спрактыкаваным, набыць вопыт у якой-н. справе.

Набіць сабе цану (разм.) — узвысіць сябе ў вачах іншых.

|| незак. набіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3, 6—9 знач.).

|| наз. набіва́нне, -я, н. і набі́ўка, -і, ДМ -біўцы, ж. (да 3, 8 і 9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблажы́ць, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны; зак.

1. каго-што. Палажыць што-н. вакол каго-, чаго-н.

А. хворага грэлкамі.

А. градку дзёрнам.

2. што. Аздабляючы, умацоўваючы што-н., пакрыць паверхню чым-н.

А. печ кафляй.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пакрыць суцэльнай масай чаго-н., абвалачы.

Хмары аблажылі неба.

Язык аблажыла (безас.: пра налёт на языку пры захворванні).

4. каго-што. Акружыць (звера на паляванні, які-н. умацаваны пункт войскам).

А. мядзведзя.

А. крэпасць.

5. каго-што. Абавязаць да выплаты чаго-н.

А. падаткамі.

6. што. Адвярнуць, апусціць.

А. каўнер.

7. што. Абшыць чым-н.

А. аксамітам.

8. каго-што. Паваліць, абваліць; забіць (разм.).

А. дрэва.

А. кабана.

9. каго-што, чым і без дап. Груба аблаяць (разм.).

А. моцным словам.

|| звар. аблажы́цца, -лажу́ся, -ло́жышся, -ло́жыцца (да 1 знач.).

|| наз. абкла́дка, -і,

ДМ -дцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і аблажэ́нне, -я, н. (да 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзіві́цца, дзіўлюся, дзівішся, дзівіцца; незак.

1. каму-чаму, з каго-чаго і з дадан. сказам. Прыходзіць у здзіўленне; здзіўляцца. На світанні ўсё было скончана. Памеру дыверсіі дзівіліся нават самі партызаны. Шамякін. Дзівіцца Сцёпка. З кніжкі дзівіцца і з Аленчынай вучонасці, і ён не адважваецца паэкзаменаваць яе. Колас. Дзівіліся людзі: дробная, непрыгожая, няўдалая жанчына, пстрычкай забіць можна, а ў жыцці — люты драпежнік. Чарнышэвіч. // Выказваць сваё здзіўленне словамі. — О-го-го! — дзівіўся я, але больш глядзеў, чым слухаў. Карпюк.

2. Разм. Глядзець са здзіўленнем, з захапленнем або з цікавасцю. Хвіліны праз дзве камсамольцы ўсім гуртам, як ішлі, стаялі на самай сярэдзіне таполевай прысады і дзівіліся ў поле. Галавач. Кожную ночку на зорку дзівіцца Буду ў далёкім краю. Багдановіч.

•••

Дзівам дзівіцца — моцна здзіўляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зара́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.

1. ‑у. Пэўная колькасць выбуховага рэчыва, шроту, карцечы, якая змяшчаецца ў снарадзе, патроне, стрэльбе. Тапурыя высыпаў на далонь рэшткі пораху. Заставалася якраз на адзін зарад. Самуйлёнак. У стрэльбе быў добры зарад шроту. Корбан.

2. ‑а. Баявы снарад, патрон і пад. [Ётка] дастае з пісьмовага стала рэвальверы і гарады да іх. Чорны. // Куля, шрот, карцеч з пэўнай колькасцю выбуховага рэчыва, запраўленыя ў канал агнястрэльнай зброі. Забіць шомпалам зарад. // Пэўная колькасць выбуховага рэчыва са ўзрывальнікам. Толавы зарад. □ Узляцеў у паветра мост, пахіснулася і пахілілася вадакачка. Лясніцкі загадаў падкласці пад яе адзін зарад. Шамякін.

3. ‑у. Колькасць электрычнасці ў якім‑н. целе. Дадатны зарад. Адмоўны зарад. Рознаіменныя гарады.

4. ‑у; перан.; чаго. Запас якіх‑н. пачуццяў, якасцей і пад. Зарад энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздаві́ць, ‑даўлю, ‑давіш, ‑давіць; зак., каго-што.

1. Надавіўшы або сціснуўшы, расціснуць, расплюшчыць, раздушыць. [Надзя:] — Тады збірай бульбу, бо часам як раздавіш пухір, пяску наб’ецца, можа быць заражэнне. Васілевіч. Немцы пусцілі на гармату танк, мабыць хацелі раздавіць яе, але артылерысты падпалілі яго снарадам. Сабаленка.

2. Разм. Сціснуўшы, задушыць, скалечыць, забіць. — Спаткаць бы такога дзесь у цёмным куце і раздавіць,.. — рашуча сказаў Сяргей. Машара.

3. перан. Разграміць, нанесці рашучае паражэнне. — Дзіўна, такая сіла, а ў Ламавічах — нямецкі гарнізон, — падкалоў Бондар. — Няўжо не можаце раздавіць? Навуменка.

4. перан. (звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр.). Знішчыць, падавіць маральна. Візэнер, забыўшыся на ўсялякую субардынацыю, злосна папракаў яго.. Раздаўлены Кайфер маўчаў. Шамякін.

5. Разм. Выпіць што‑н. спіртное. — От жа, не кажы ты, завялі парадкі: беднаму чалавеку і пляшку раздавіць няма дзе. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

срази́ть сов.

1. (поразить) паразі́ць; (разбить) разбі́ць; (убить) забі́ць; (свалить) звалі́ць; (победить) перамагчы́;

его́ срази́ла пу́ля яго́ паразі́ла (забі́ла) ку́ля;

срази́ть врага́ паразі́ць (разбі́ць, перамагчы́) во́рага;

2. перен.я́жка) ура́зіць, прыбі́ць; прыгне́сці, прыгнясці́; (ошеломить) ашаламі́ць;

весть о сме́рти сы́на срази́ла его́ ве́стка аб сме́рці сы́на (ця́жка) ура́зіла (прыбі́ла, прыгняла́) яго́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак.

1. чаго. Раскалоць пэўную колькасць чаго‑н. Накалоць дроў. □ Паколькі дошак не было, накалолі плашак, абчасалі іх. Шашкоў. Дома Шкробат накалоў лучыны, занёс яе ў хату і ўжо да ночы больш нікуды не пайшоў з сваёй хаты. Галавач.

2. каго. Колючы, забіць у нейкай колькасці. Накалоць свіней.

3. што. Пашкодзіць, параніць чым‑н. вострым. Гораў трапіў нагою па калена ў ваду, балюча накалоў руку на сухую і вострую, як косць, лазіну ў гушчары. Караткевіч.

4. што. Пракалоць паверхню чаго‑н. у многіх месцах. Накалоць слівы для варэння. // Наколваючы, зрабіць узор, малюнак. Накалоць контуры карт.

5. каго-што на што. Насадзіць, нанізаць на што‑н. вострае. Накалоць матыля на шпільку.

6. што. Раскалоць, расшчапіць што‑н. не да канца; надкалоць. Накалоць гарбуз. Накалоць калодку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., каго-што.

1. Шыючы, прымацаваць. Прышыць гузік. □ — Не забыцца толькі прышыць бакавую кішэню ў бурносе, — думае Зося, зноў успомніўшы пра грошы. Брыль. [Тамаш:] — Што ж ты без каўняра ходзіш, скажы, няхай табе дома прышыюць. Чорны.

2. Спец. Прымацаваць, прыбіць. Прышыць рэйкі да шпалаў.

3. перан.; што каму. Разм. груб. Несправядліва, ілжыва прыпісаць што‑н., абвінаваціць у чым‑н. — Гэта была памылка, пан афіцэр. Я чалавек маленькі. Мне спрабавалі прышыць тое, чаго я не рабіў. Навуменка. [Станавому прыставу] не падабаецца, што Анцыпік учашчае да Ганны Карлаўны, і ён хоча прышыць настаўніку некаторую долю крамолы. Колас.

4. Разм. Груб. Забіць. [Валенда:] — Дзядок гэты, што тады.. Савецкую ўладу лаяў, — во хто выдаў. Не далі вы мне тады контру гэту прышыць. Асіпенка.

•••

Прышый кабыле хвост — пра каго‑, што‑н. лішняе, непатрэбнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Меч1 (м. р.) ’старадаўняя халодная зброя’ (ТСБМ, Яруш.), (ж. р. — Рам. 5; швянч., Сл. ПЗБ; Нар. Гом., ТС). Укр. меч і міч, рус. меч, перм. мечо́, ст.-рус. мечь, польск. miecz, н.-луж. mjac, в.-луж. mječ, чэш., славац. meč, славен. mȅč, серб.-харв. ма̏ч, макед., балг. меч, ст.-слав. мечь. Прасл. mečь і mьčь, якія разглядаліся як запазычанне з гоц. *mēkeis (гоц. mēki — В. скл.), ст.-ісл. mϰ kir, ст.-англ. méce, ст.-сакс. mâki (Міклашыч, Fremdw., 112; Мее, 110, 184; Вондрак, Vergl. gr., 1, 62), як роднасныя з лац. mactō, ‑āreзабіць, зарэзаць’ (Торп, 303), са ст.-грэч. μάχη ’бітва’ (Младэнаў, 295), з ірл. machtaim (Вальдэ-Гофман, 2, 4). Фасмер (2, 612–613) дапускае запазычанне слав. і гоц. слоў з адной, невядомай нам крыніцы; Мартынаў (Лекс. взаим., 217–218) дапускае магчымасць запазычання з Блізкага Ўсходу праз каўказскія мовы (пры цюркскім пасрэдніцтве), параўн. дзідойск. mačʼa ’шабля’, куанадск. mīča ’кінжал’, груз. maχva ’востры меч’ і інш., ст.-грэч. μάχαιρα < ст.-яўр. mekērā(h). Сюды ж ме́чнік ’мечаносец’, ’рамеснік, які вырабляў мячы’ (ТСБМ), ст.-рус. мечьникъ (гл. Львоў, Рус. и слав. языкозн., 1972, 180).

Меч2, мечы́ны ’плоская дошчачка ў пачатку і на канцы драбіны’, ’папярочныя перакладзіны ў драўлянай баране’ (Смул.), укр. валынск. ме́чики ’лёстачкі ў драбіце’. Да мыч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)