заліўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які затапляецца вадой у час паводак. Заліўны луг. □ На заліўных берагах Савойкі трава густая. Дуброўскі.

2. Вельмі моцны, густы, праліўны (пра дождж). Раптам каментатар з нейкім жалем, з нейкім унутраным шкадаваннем паведаміў, што над стадыёнам пайшоў заліўны дождж. Сабаленка.

3. Спец. Прызначаны для залівання. Заліўная гарлавіна.

4. Заліты густым наварам і астуджаны. Заліўное парася. // у знач. наз. заліўно́е, ‑ога, н. Халодная страва з мяса або рыбы, залітых густым наварам і астуджаных. Заказаць заліўное.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куро́дым і курады́м, ‑у, м.

Густы едкі дым пры тленні, гарэнні без полымя. Дол на грудку штогод засеян шышкамі. Іх хапае будачніку, каб па вясне капціць кумпякі, а ў чэрвеньскія вечары бараніцца ад камароў, заедзі куродымам. Навуменка. Ён мог сказаць, якім агнём гарыць дрэва: сіняватым — алешына, спачатку чырвоным з курадымам, а потым медным — бяроза, светлым і лёгкім — елка. Карпаў. // Асадак ад дыму; копаць, сажа. Агонь наш ужо нават не дыміўся. Пасярэдзіне вуголля стаяла чорная ад куродыму каструля. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпусці́ць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак., каго-што.

1. Даць магчымасць падысці, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Густы хмызняк шчыльна прыкрываў засаду. Партызаны падпусцілі .. [немцаў] метраў на дваццаць і тады адкрылі агонь. Дзенісевіч.

2. перан. Разм. Надаць (мове, выказванню і пад.) дадатковы сэнс, якое‑н. адценне; дапоўніць сказанае чым‑н. Маўчаць Іван Пятровіч не ўмеў — ён увесь час каменціраваў гульню: то жарт падпусціць, то прыказку якую прыгадае, то анекдоцік раскажа. Васілёнак.

•••

Падпусціць шпільку — сказаць што‑н. непрыемнае, з’едлівае; падкалоць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саля́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Разм. Невялікая пасудзіна для солі; сальніца. Рэстаран называецца... Дзяўчына глянула на Тараса і паслухмяна пачала збіраць са стала бакалы і салянкі. Шамякін. Першую лыжку зачэрпне [бацька] — пакаштуе. Калі недасаль, загадае Хвядосу: — Падай салянку. Калюга.

2. Аднагадовая травяністая расліна сямейства лебядовых, якая расце ў засушлівых і засоленых месцах.

саля́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Густы суп з дробна нарэзанымі кавалкамі мяса або сасісак і вострымі прыправамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чуба́ты, ‑ая, ‑ае.

1. З чубам (у 1, 2 і 4 знач.). На прызбе чубаты салдат-гарманіст на ўвесь мах расцягваў трохрадку. Ставер. // Які формай нагадвае чуб (пераважна пра расліны). Зіна спынілася, прыслухалася. Дзесьці ўнізе, сярод чубатых вяршалін ні то кіпарысаў, ні то таполяў спяваў салавей. Лось. Цокат, грукат па дарозе, А з дарогі — пыл густы На бярозы, Вербалозы, На чубатыя кусты. Бялевіч.

2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Чубаты шалфей. Чубатая чэрнець. Чубаты рабчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́шчагусты, непраходны лес; нетры’ (ТСБМ, ТС, Шат., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Мядзв., Яруш.), ’пусташ, бязлюднае месца’ (ЛА, 2), ’зараслі ў забалочанай мясцовасці’ (валож., ЛА, 1), пу́шча‑драму́шча ’дзікі лес, пра які гаворыцца ў беларускіх казках’ (Мядзв.), ст.-бел. пуща ’пустыня, пустка’ (Нас. гіст.), укр. пу́ща ’дрымучы лес, лясныя нетры’, польск. puszcza ’бязлюднае месца; пустка’, харв. pȗšća ’пустая мясцовасць’ (Скок, 3, 82), славен. pušča ’папар; дзікая мясцовасць; пустэча’. Прасл. *puštja (< pustъ, гл. пусты́); паводле Банькоўскага (2, 967), пушча абазначала спрадвечна бязлюднае месца ў адрозненне ад пусты́ня (гл.), што абазначала месца, пакінутае людзьмі, параўн., аднак, славен. puščava ’пустыня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

густ, ‑у, М ‑сце, м.

1. Адчуванне, разуменне прыгожага; здольнасць даваць эстэтычную ацэнку. Выхоўваць мастацкі густ. □ Сярод дзяўчат вылучалася Марыя, тонкая, стройная, з густам адзетая. Гурскі. Цесны кантакт з Міхасём Лыньковым, яго парады дапамагала Хвядосу Шынклеру выпрацоўваць літаратурны густ. Арабей.

2. Схільнасць, любоў да чаго‑н. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага малку. Якімовіч.

3. Манера, стыль. Прыбраць у хаце на свой густ.

•••

Па густу; пад густ каму (у знач. вык.) — падабацца, па душы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацьмі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.

1. Засланіўшы сабою, зрабіць нябачным, непрыметным. Хмары зацьмілі сонца. □ Здаецца, свет звузіўся вакол цябе, шэрань зацьміла далягляд, і паветра насыпана пераднавальнічнымі подыхамі. Хадкевіч. // Пазбавіць магчымасці бачыць. Густы туман зацьміў вочы, і нейкі час Лагуцька ступаў наўгад, вобмацкам. Сіняўскі.

2. перан. Перавысіць каго‑н. сваімі якасцямі, заслугамі, адсунуць на задні план. Фельдфебель не мог адразу ачуняць ад такога геройства бацькі і зацьміць яго прыкладам яшчэ большай мужнасці. Брыль.

3. перан. Пазбавіць яснасці, зацямніць. Зацьміць розум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лахма́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае доўгую, густую поўсць; касматы. З кустоў, віляючы хвастом, выйшаў вялікі лахматы сабака. Скрыпка. // Зроблены са скуры з доўгай і густой шэрсцю. Лахматая шапка. Лахматы каўнер. // Разм. З доўгім ворсам (пра тканіны, а таксама вырабы з такіх тканін). Лахматая матэрыя. Лахматы ручнік.

2. З доўгімі і густымі ўскудлачанымі валасамі. Стары цыган Ляксей ляжаў пад сасною, палажыўшы лахматую галаву на корань. Каваль. // перан. Разм. Густы, кучаравы; з няроўнымі галінкамі, лістамі (пра расліны). Бэз лахматы Мірна свеціць на гародах. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак.

1. Лічачы, устанавіць колькасць, лік каго‑, чаго‑н. Налічыць пяць рублёў. □ Хворы ў лыжачку палічыў дваццаць кропель, валіў вадою, выпіў і паморшчыўся. Бядуля. Як толькі.. [Сяргей Карага] палічыў «дваццаць адзін», пачуўся другі стрэл, больш густы і моцны. Колас.

2. Лічачы, дабавіць лішнюю суму; пералічыць. Налічыць лішніх два рублі.

3. Вызначыць дабаўку да якой‑н. сумы; прылічыць звыш чаго‑н. Налічыць пяць рублёў пені. Налічыць працэнты на пазыку.

4. Залічыць на чый‑н. рахунак які‑н. від аплаты. Налічыць заработную плату.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)