ни́зший

1. превосх. ст. найніжэ́йшы;

ни́зшая температу́ра го́да наблюда́лась в январе́ найніжэ́йшая тэмперату́ра го́да назіра́лася ў сту́дзені;

ни́зший сорт табака́ найніжэ́йшы гату́нак тытуню́;

2. (простейший) ніжэ́йшы;

ни́зший тип живо́тных ніжэ́йшы тып жывёл;

3. (начальный, младший) ніжэ́йшы;

ни́зшее образова́ние уст. ніжэ́йшая адука́цыя;

ни́зшая до́лжность ніжэ́йшая паса́да.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ма́рка ’значок аплаты паштовых і інш. збораў’, ’кляймо прадпрыемства на тавары’, ’гатунак, тып тавару, вырабу’ (ТСБМ, Яруш.). З рус. мовы, у якой з новав.-ням. Marke ’адзнака, знак’ < с.-в.-ням. marc ’тс’, спачатку ў сярэдневякоўі ’пагранічны знак, абазначэнне граніц’ < merken ’адзначаць’ (Фасмер, 2, 574). Ст.-бел. марковати ’тс’, аднак са ст.-польск. markować, якое таксама з с.-н.-ням. merken ’заўважаць, звяртаць увагу’ (Чартко, Пыт. мовазнаўства і метад., 122). Сюды ж маркаваць ’намячаць радкі для пасеву’ (зэльв., Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярхоўка1 ’вяршаліна (маладняку)’ (КТС), укр. верхівка ’вяршыня расліны’, рус. урал. верхо́вка ’вяршыня дрэва’. Утворана ад вярховы і суф. ‑к‑a. Да верх (гл.).

Вярхо́ўка2 ’верхаводка, Leucaspius delineatus’ (Інстр. II, Нік.; Очерки; Жук., 214), рус. верховка: наўг., цвяр., басейн р. Волгі ’дробная рыба, якая плавае ў верхніх слаях вады, верхаводка’, польск. wierzchówkaгатунак плоткі’. Паўн.-слав. інавацыя ўтвораная ад вярховы (vьrx‑ov‑ъ) і суф. ‑к‑a. Да верх (гл.).

Вярхо́ўка3 ’вецер (на Азоўскім моры)’ (КТС). Запазычана з рус. мовы (пры перакладзе твораў К. Паўстоўскага).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апалька ’перапечка’ (Сцяшк. МГ), рус. уладз. пале́нка, пали́ха, паленик ’тс’, паўдн. паленица ’хлеб’; укр. опалянок, каляниця ’тс’, польск. дыял. apalonek, apaloniec ’печаны хлеб’; чэш. opelka ’калач з рэшткі цеста’; славен. páljenekгатунак кукурузнага пірага’. Няясна. Прасцейшае — звядзенне да кораня паліць (Бірыла аб прозвішчы Апалька — Бел. антр. 2, 22; Вештарт, Лекс. Палесся, 112–115, Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 127); магчыма, вынік народнаэтымалагізуючых працэсаў; наўрад ці роднасна з літ. apalus ’круглы’ (Арашонкава і інш., там жа). Генетычная сувязь адзначаных форм таксама няпэўная: магчыма, гэта паралельныя новатворы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́шка1 ’мешанка, корм’, мі́шанка, мі́шань ’тс’, ’трасянка’ (Сл. Брэс., Бяльк., Растарг.), укр. новамаск. мі́шка ’розныя гатунак сена’, ’сумесь жыта, ячменю’, рус. пск., смал., вяц., сіб. мешка ’сумесь з сена, саломы з вадой і вотруб’ем’. Да мяша́ць (гл.).

Мешка2 ’непаваротлівы’ (ігн., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 64), паходзіць з літ. meškà ’мядзведзь’. Перанос націску (!?). Параўн. таксама балг. ме́шко, мешко́ ’поўны, тоўсты чалавек’, бел. мешкава́ты, мяшкава́ты, мішкава́ты(й) ’нязграбны, непаваротлівы’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), якія разам з польск. Mieszko — імя караля, першага з дынастыі Пястаў, узыходзяць да балтыйскай першакрыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ракі́та ’дрэва або вялікі куст сямейства вярбовых’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ, Ласт., Кіс.), ’вербалоз’ (Бяльк.), ’нарост на дрэве, гуз’ (шарк., Цыхун, вусн. павед.), ракі́ціна ’лазіна’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Шатал.), ’від бярозы з вельмі цвёрдай драўнінай’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рокі́та ’дробналістная лаза з тонкімі галінкамі’ (ТС; беласт., Сл. ПЗБ), ракі́тавае дзерава ’карэльскя бяроза’ (?) (шарк., Цыхун, вусн. павед.), ракі́тнік ’зараслі ракіты’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. роки́тагатунак вербы’, рус. раки́та ’вербалоз’, ’тып, гатунак вербы, што расце па берагах ракі, ў нізінах’, польск. rokita, rokicina, в.-луж. rokot, н.-луж. rokit, rokita, палаб. rükåita, прым. rühtjeitna (= rokitna), чэш., славац. rokyta, rakyta, славен. rakȋta, серб. ра̀кита, харв. ràkita, балг. раки́та, макед. ракита, ст.-слав. ракыта. Прасл. *orkyta. У слав. мовах метатэза з рэфлексамі ro‑/ra‑. Значэнне ’гібкасць’ і ’цвёрдасць’, магчыма тлумачаць фармальную блізкасць з лат. ērcis, ērcetis ’ядловец’, грэч. αρκευθος ’тс’ (Фасмер, 3, 438; Бязлай, 3, 148; Шустар-Шэўц, 2, 1233; БЕР, 6, 168). Абсалютызацыя значэння ’гібкі’ схіляе да параўнання са ст.-інд. arkáh̥ ’лук’, лац. arcus ’лук, дуга, скляпенне’, arka ’куфэрак, сундучок’, гоц. arhwazna ’страла’, што звычайна не прымаецца этымолагамі (гл. Фасмер, там жа, з літ-рай; параўн. аднак Глухак, 517; Сной₂, 601). Адмаўляецца таксама сувязь з чэш. rakos, rokos ’трыснёг’ (гл. рагоз).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Армя́к ’даўгаполая вопратка з тоўстага сукна’ (БРС, Касп., Бяльк.; карту рэаліі гл. Малчанава, Мат. культ., 153), дыял. гармя́к. Рус. армя́к, укр. армʼя́к. Ст.-польск. giermak. Ст.-бел. з 1574 ермяк, ормяк, кгермак (Булыка, Запазыч.). Сучаснае беларускае з XIX ст. (Гіст. мовы, 2, 26), улічваючы пашырэнне на паўночным усходзе, з рускай. Рускае (у XVI ст. ормяк, ормячек), магчыма, з тат. əрмак: Фасмер, 1, 88. Старабеларускае, стараўкраінскае, старапольскае (адкуль кгермак у старабеларускай) запазычаны без рускага пасрэдніцтва. У цюркскіх слова паходзіць ад кораня ӧр ’віць’ плясці, вязаць’, адкуль ӧрмӓк гатунак сукна’ (Радлаў, Опыт, 1, 801, Др. Тюрк.). Супрун, Зб. Крымскаму, 127–128.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асу́шак ’сухая скарынка’ (БРС), асу́шчык ’тс’ (Клім.), осух ’першы кусок хлеба, адрэзаны ад бохана’ (Шатал.), асу́х ’сухі кавалак хлеба’ (Лекс. Палесся). Укр. осу́шок ’тс’. Хаця беларускія гаворкі, як паказвае Вештарт, Лекс. Палесся, 121, ведаюць значэнне ’сухая скарынка’, іншаславянскія паралелі паказваюць, што гэта, магчыма, ’асобы рытуальны хлябец’. Так, у в.-луж. wosušk, польск. osuch, osuszek, дзе гэта спецыяльны гатунак хлеба на каляды’, блізкае значэнне і ў славац. osúcht, osúšok; магчыма, таму ёсць і спецыяльныя адценні значэння ў беларускай мове. Але можна дапусціць і паралельнае ўтварэнне беларускага і ўкраінскага слоў. Структура беларускага слова ўказана правільна ў Сцяц., Нар., 29: о‑ + сух + ‑ькъ > асушак. Гл. ашушак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляска́ч1 ’пірог’ (Касп.), плеску́ха ’скавароднік, пярэпечка’ (лун., ЛА, 4; ЖНС). Да пляска́ць (гл.). Параўн. укр. плеска́ч ’круглы хлеб з плоскай паверхняй’.

Пляска́ч2гатунак ячменю — з двума радамі зярнят у коласе’ (Сцяц.). Да плоскі (гл.), г. зн. першапачаткова ⁺пласка́ч, аднак пад уплывам пляска́ць, пляска́ты ‑ла‑ > ‑ля‑.

Пляска́ч3, звычайна ў мн. л. плыскачы́ ’памылка ў чынах, калі абедзве ніткі асновы кладуць разам, а не па адной уверх і ўніз’ (Уладз.). Відаць, з ⁺пласкачы < пло́скі (гл.). Параўн. польск. паўн.-усх. płaszczka, plaszczucha ’спляценне пры тканні, у якім дзве ніткі асновы ідуць побач’, падляшск. płaskocha ’блюзна ў палатне з-за плескача’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурча́к1гатунак гароху’ (Сцяц., Жд., Касп.), ’гарох буйнога гатунку’ (КЭС, лаг.), бу́рчак ’буры гарох’ (Др.-Падб.). Польск. burczak ’звычайны або буры гарох’. Фасмер (1, 249) (без польскага матэрыялу) лічыць, што гэта запазычанне з цюрк. моў (тур., туркм., чагат. burčak ’гарох’). Наводзіць сумненне адсутнасць гэтага слова ва ўсходніх гаворках, рус. і ўкр. мовах. Можа, запазычанне з польск. burczak (якое, здаецца, Варш. сл., 1, 236, выводзіць ад bury): параўн. націск у бу́рчак.

Бурча́к2 ’ручай з хуткім цячэннем вады’ (Арх. ГУ), ’адрэзак ракі, дзе хуткае цячэнне’ (Янк. I), бурча́ ’топкае месца’ (Яшкін). Укр. бу́рчак ’тс’. Да бурча́ць (гл.). Параўн. і бурку́н ’месца, дзе шуміць вада ў рацэ’ (Сцяшк. МГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)