Перамітузі́ць ’суняцца (пра боль)’ (паст., Сл. ПЗБ). Да пера- і мітусі́цца (гл.), значэнне, магчыма, адлюстроўвае сувязь з лат. mits, mitus ’мена’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 55–56), на магчымае балтыйскае паходжанне мітусіць ’перашкаджаць, трывожыць’ звярнуў увагу яшчэ Карскі (Труды, 393).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аблягчы́ць, -лягчу́, -ле́гчыш, -ле́гчыць; -лягчы́ў, -чы́ла; -ле́гчаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць лягчэйшым, вызваліць ад лішняга грузу.

А. лодку.

2. што. Спрасціць, зрабіць прасцей і лягчэй.

А. канструкцыю самалёта.

3. што. Зрабіць менш цяжкім.

А. працу.

А. сваё становішча.

4. каго-што. Супакоіць, утаймаваць пакуты.

А. боль.

|| незак. аблягча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. аблягчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утаймава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак.

1. каго (што). Уціхамірыць, супакоіць (чалавека); падпарадкаваць волі чалавека (дзікую або непаслухмяную жывёлу).

У. раззлаванага чалавека.

У. тыгра.

2. што. Зменшыць, аслабіць, прыглушыць праяўленне чаго-н.; справіцца з якімі-н. стыхійнымі з’явамі.

У. боль.

У. смагу.

У. пажар.

|| незак. утаймо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. утаймо́ўванне, -я, н.

|| наз. утаймава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́ляць, -яю, -яеш, -яе; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прычыняць боль, ціснуць, націраць.

Каменьчыкі ў чаравіках муляюць ногі.

2. перан., каму-чаму і без дап. Турбаваць, непакоіць, трывожыць.

Яму часта муляе якая-н. ідэя.

Муляць вочы каму (разм.) — назаляць каму-н. пастаяннай прысутнасцю.

|| зак. наму́ляць, -яю, -яеш, -яе; -яны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нож, нажа́, мн. нажы́, нажо́ў, м.

Прылада для рэзання, якая складаецца з ляза і тронак, а таксама рэжучая частка розных машын, інструментаў.

Без нажа зарэзаць — дапячы каму-н. прыдзіркамі, папрокамі.

На нажах з кім — у варожых адносінах.

Нож у спіну каму — аб подлым, здрадніцкім учынку.

(Як) нож у сэрца — наносіць крыўду, боль, пакуты.

|| прым. нажавы́, -а́я, -о́е.

Нажавая рана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сці́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць больш павольным рух, ход і пад.; затрымаць, прыцішыць каго-, што-н.

Машына сцішыла ход.

С. хуткасць матацыкла.

2. каго (што). Супакоіць, угаварыць каго-н. перастаць шумець, плакаць і пад.

С. дзіця.

3. што. Зрабіць менш адчувальным, аслабіць што-н.

С. боль.

С. гнеў (прыглушыць).

|| незак. сціша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́церпець, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., што.

1. Цярпліва перанесці, перацярпець; вытрываць. Выцерпець боль. Выцерпець многа пакут.

2. без дап. (звычайна з адмоўем). Праявіць вытрымку; стрымацца. Я слухаў з цікавасцю.. і не выцерпеў, перабіў расказчыцу. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палю́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўсё спапяляе; спякотны, гарачы. Усё гіне пад палючым індыйскім сонцам. Маўр. // Які дае адчуванне апёку. У лесе буяла мноства злой, палючай лясной крапівы. Мележ.

2. перан. Нясцерпны, пякельны. Палючы боль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчу́ць (што) сов.

1. почу́вствовать, ощути́ть; испыта́ть;

а. боль — почу́вствовать (ощути́ть) боль;

2. (влияние) ощути́ть; испыта́ть; подве́ргнуться (чему);

а. уздзе́янне чаго́е́будзь — ощути́ть возде́йствие чего́-л.; подве́ргнуться возде́йствию чего́-л.;

даць сябе́ а. — дать себя́ знать;

а. гле́бу пад нага́мі — ощути́ть (почу́вствовать) по́чву под нога́ми

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суня́цца сов.

1. уня́ться; (о боли — ещё) ути́хнуть; смягчи́ться;

суня́ўся го́ман — уня́лся шум;

суня́ўся пажа́р — уня́лся пожа́р;

суня́ўся боль — уняла́сь (ути́хла, смягчи́лась) боль;

2. (перестать двигаться) останови́ться;

3. (стать смирным) уня́ться, успоко́иться; угомони́ться;

дзе́ці сунялі́ся і ле́глі спаць — де́ти уня́лись (успоко́ились, угомони́лись) и легли́ спать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)