ма́рыць, ма́ру, ма́рыш, ма́рыць; незак.

Аддавацца марам. Калі туман плыве над логам, Рассейваючы кроплі рос, Стаю пад-сонцам я і мару. Панчанка. — Вось так, вось так, — прыгаворвае пані Мар’я, малюючы. — І трэба, Малец, не глядзець, не марыць, а рабіць сваё... Брыль. // Думаць аб ажыццяўленні чаго‑н. вельмі жаданага, імкнуцца ў думках да чаго‑н. З дзіцячых гадоў Мікола любіў маляванне, і сам ён употай марыў аб мастацкай школе. Якімовіч. Тварык .. [Ірынкі] засв[я]ціўся — яна марыла аб спатканні з братам. Чорны.

мары́ць, мару́, мо́рыш, мо́рыць; незак., каго-што.

1. Труціць, атручваць. Марыць прусакоў.

2. перан. Даводзіць да поўнага знясіленая; мардаваць, мучыць. [Чэрскую] страшылі на допытах, білі, марылі голадам, і, нічога не дазнаўшыся, праз чатыры месяцы выпусцілі з турмы. Галавач.

3. перан. Даводзіць да знямогі. Нязручна ж у адзежыне ў хаце сядзець, бо так жа морыць цяпло, аж дрымотна становіцца. Лынькоў. Віктар прысеў на прызбу, угрэўся, і яго пачаў марыць сон. Асіпенка.

4. Спец. Трымаць драўніну ў вадзе, у спецыяльным растворы для надання ёй цёмнага колеру і моцнасці. Марыць дуб. // Фарбаваць драўніну марылкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Струпава́ты ‘у струпах, пакрыты струпамі’ (ТСБМ), струпова́ты, струпча́сты ‘ў глыбокіх трэшчынах’ (ТС), струпова́тый ‘няроўны, вузлаваты (палатно, ніткі)’ (Сл. Брэс., Уладз.), струплі́ва ‘няроўная, недастаткова вымешаная (пра гліну)’ (Вярэн.). Да струп1 (гл.). Параўн. укр. струпки́йаб дарозе — пакрыты замёрзлай граззю’, струпува́тий ‘струпаваты (аб дарозе)’, ‘шурпаты, у калдобінах’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Васо́лы ’вясёлы’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. wesoły ’тс’ (аб польскім слове Брукнер, 607).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́кус ’п’яніца’ (Нас.). Да лыкаць (гл.). Аб суфіксе ‑ус гл. Сцяцко (Афікс. наз., 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Люці́зна, люты́зно ’пераборлівы’ (Клім.). Да лю́ты (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кво́хкаць ’квактаць, стагнаць’ (Яўс.). Як аб гэтым сведчаць значэнні, кантамінацыя квактаць і вохкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́днік ’лудзільшчык’ (ТС). Да медзь (гл.). Аб суфіксе ‑нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 161.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муровасты, муровастый ’чорна-карычневы, чорна-чырвоны (аб адзенні, поўсці жывёл)’ (Клім.). Да мурава́ты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мыздра́ ’наздра’ (Бяльк.). Да ноздра (гл.). Аб мене н > м гл. Карскі, 1, 324.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́рка ’нырка’ (Бест.). Да нырка (гл.). Аб мене н > м гл. Карскі, 1, 324.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)