перале́сак, ‑ску, м.
Невялікі лес, аддзелены полем ад іншых лясных участкаў, або рэдкі ці малады лес паміж ляснымі масівамі. Лесу не відаць, толькі сям-там пералескі, маленькія, вельмі ўтульныя цяністыя гаёчкі. Сачанка. Дарога была прасёлкавая, глухая — яна вілася між палямі і пералескамі воддаль ад паселішчаў. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перашму́ляцца, ‑яецца; зак.
Разм. Тое, што і перацерціся (у 1 знач.). Як толькі дзядзька Адам стаў на жардзіну і пачаў на ўсю сілу падбіваць, дык ці то таму, што перашмулялася вяроўка, ці таму, што хлопцы нядбайна прывязалі жардзіну, яна пасунулася ўніз, і Адам паляцеў на зямлю. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
планкто́н, ‑у, м.
Спец. Сукупнасць найдрабнейшых раслінных і жывёльных арганізмаў, якія жывуць у морах, рэках, азёрах і перамяшчаюцца пераважна сілай цячэння вады. — На станцыі вывучаюцца рыбы і птушкі, вадзяныя расліны, планктон — жывёльны свет тоўшчы вады. В. Вольскі. У моры нават ёсць кіты, якія харчуюцца толькі планктонам. Карпюк.
[Ад грэч. planktós — блукаючы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
платані́зм, ‑у, м.
1. Ідэалістычнае філасофскае вучэнне старажытнагрэчаскага філосафа Платона і яго паслядоўнікаў, заснаванае на тым, што рэальны зменлівы свет прыродных рэчаў з’яўляецца толькі слабым адбіткам нязменнага свету вечных ідэй.
2. Адсутнасць пачуццёвасці, чыста духоўная цяга да каго‑н. // перан. Адсутнасць якіх‑н. практычных мэт; нерэальнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́ўны, ‑ая, ‑ае.
Роўны, без рэзкіх пераходаў (аб рухах, гуках і пад.). Шырокі і плаўны круг зрабіў самалёт над полем. Краўчанка. Саша плаўнаю хадою пайшла да дзвярэй. Пестрак. У вялікай рэстараннай зале іграў аркестр, а сюды даляталі толькі прыглушаныя, плаўныя гукі, якія танулі ў вясёлым гармідары. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панасміха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з каго-чаго, над кім-чым і без дап.
Насміхацца на працягу некаторага часу. Ідэйная накіраванасць апавядання [Я. Коласа] «Нёманаў дар» не толькі ў тым, каб панасміхацца з ненавіснага людзям чыноўніка, але і выявіць вялікую сілу абурэння сялянскіх мае несправядлівасцямі царскага ладу. Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папу́ша, ‑ы, ж.
Скрутак тытунёвага лісця. Дзед ссякаў .. [тытунь] сякераю, цягаў на гару, развешваў яго там, каб пасля, як падсохне, абарваць лісты, звязаць іх у ёмкія папушы, папярэдне пераклаўшы кожны ліст нейкай духмянай травою. Сачанка. [Міхал:] Я куру толькі самасад. Прывык. А сёння папуша слабая пад рукі папалася. Пташнікаў.
[Рум. păpusă.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паты́ліца, ‑ы, ж.
Задняя частка галавы. [Раман] шпарка хадзіў за плугам і толькі на заваротах выціраў мокры лоб, адсоўваючы на патыліцу шапку. Колас. Квяцістая хустачка .. [Зосі] з’ехала на плечы, адкрыўшы гладка зачасаныя цёмныя валасы, заплеценыя ў косы і завязаныя ў вузел на патыліцы. Хадкевіч.
•••
Чухаць патыліцу гл. чухаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўнацэ́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае поўную, нармальную цэннасць (пра грошы, валюту). Паўнацэнная валюта.
2. Які мае ўсе неабходныя прыкметы, якасці. Паўнацэнныя кармы. Паўнацэнны твор. □ Але ўжо такая была натура ў Янкі: паўнацэнным чалавекам ён адчуваў сябе толькі тады, калі знаходзіўся ў коле сваіх сяброў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. У маракоў — паўгадзінны прамежак часу, які абазначаецца ўдарам у звон, а таксама ўдар звона, што абазначае гэты прамежак часу. Недзе зусім побач на караблі прабілі склянкі. Шлег.
2. толькі мн. (скля́нкі, ‑нак). Старадаўні шкляны пясочны суднавы гадзіннік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)