Павія́н ’буйная малпа з падоўжанай мордай, якая жыве ў Афрыцн і Аравіі’ (ТСБМ). У бел. з рус. павиа́н ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 88), якое ў сваю чаргу праз ням. Pavian запазычана з гал. baviaan ад франц. babouin, першапачаткова ’дурань’ (Фасмер, 3, 181).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́левы ’бледна-жоўты з ружовым адценнем’ (ТСБМ). Праз рус. па́левый ’тс’ з франц. paillé ’саламянага колеру, бледна-жоўты’ ад paille ’салома’ (Фасмер, 3, 191; там жа і інш. літ-pa). На думку Праабражэнскага (2, 7), рус. з фран. pâle ’бледны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́пка ’вокладка з картону, скуры і пад. для захоўвання папер, малюнкаў і пад.’ (ТСБМ). Праз рус. па́пка з ням. Pappe ’картон’, якое ад Pappe ’каша’, таму што раней слаі паперы звязваліся тоўстай праслойкай клейстара’ (Клюге-Гётце, 431; Фасмер, 3, 201).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патрыёт ’той, хто любіць сваю радзіму, свой народ’ (ТСБМ). Праз польскую (patriota) ці рус. мову з ням. Patriot, якое з франц. patriote ’сын бацькаўшчыны’ < с.-лац. patriōta < ст.-грэч. πατριώτης ’зямляк, суайчыннік’ (Праабражэнскі, 2, 27; Фасмер, 3, 217; SWO, 1980, 558).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патэ́нт ’пісьмовае пасведчанне або грамата на права’ (Нас., ТСБМ). З польск. patent ці з рус. патент, якія праз ням. Patent былі запазычаны з франц. lettre patente, а апошняе з с.-лац. litterae patentes ’адкрыты ліст’ (Фасмер, 3, 216; SWO, 1980, 556).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́даль ’нажны рычаг у машынах і прыстасаваннях’ (ТСБМ), міёр. піда́ліна ’тс’ (Нар. словатв.). Праз рус. мову прыйшло з ням. Pedal ці франц. pédale, якія з італ. pedale < лац. pedālis ’нажны’, — спачатку ’педаль у музычных інструментах’ (Фасмер, 3, 225; Голуб-Ліер, 364).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пелікан ’весланогая птушка, Pelicanus opocrotalus’ (БелСЭ, 8), ст.-бел. пеликанъ (пач. XVII ст.) са ст.-польск. pelican ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 144), якое праз лац. pelicānus са ст.-грэч. πελεκάν ад πέλεκυ ’сякера, малаток’, πελεκάω ’сяку, чашу’ (Фасмер, 3, 230).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макінтош ’лёгкае летняе паліто’ (ТС). Запазычана з франц. або англ. мовы ў XIX ст. праз рус. або польск. мову. Англ. mackintosh ’непрамакальная тканіна’ < ад прозвішча шатландскага тэхнолага Ч. Макінтоша, які вынайшаў такую тканіну, прагумліваючы яе (Цыганенка, 253; Фасмер, 2, 561).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марты́шка ’маленькая малпа, Cercopithecus’ (ТСБМ, Нас.), марьты́ха ’малпа’ (Бяльк.). З рус. марты́шка, ст.-рус. мартышка (XVI ст.), якое з лац. Martīnus (уласнае імя) праз с.-н.-ням. Marten, ці с.-галан. Martijn. Аналагічна польск. marcin ’грубіян, мядзведзь’ (Фасмер, 2, 576).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марыяне́тка ’тэатральная лялька, якой кіруе акцёр пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мову з франц. marionette ’тс’, экспрэсіўнага вытворнага ад Marion, якое да імені Marie (Фасмер, 2, 573). Даль (2, 782) выводзіць лексему ад імя італьянца Marioni.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)