Ма́мант ’жывёліна ледавіковага перыяду’ (ТСБМ). З рус. мамонт ’тс’, якое з зах.-тунгуск. ηamendi ’мядзведзь’ (Расянен ZfSlPh, 21, 293). На фанетыку лексемы ўплывалі і імя Мамонт, ст.-рус. Мамонтъ (са ст.-грэч. Μάμας, ‑αντος — гл. Сабалеўскі, РФВ, 65, 415; Фасмер, ZfSlPh, 21, 295). Кіпарскі (там жа, 26, 296–300) крыніцу гэтага слова бачыць у нянецк. (jĕåη) ηammuroťeə ’пажыральнік (зямлі)’ (Фасмер, 2, 566). Параўн. якуцк. mamut ’мамант’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кі́лька 1 ’некалькі’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. килька (з 1566 г.): Булыка, Запазыч., 154. З польск. kilka (там жа, 461). У польскай мове новаўтварэнне з больш старога kielko (Слаўскі, 2, 161).
Кі́лька 2 ’невялікая прамысловая рыба сямейства селядцовых’ (ТСБМ). Запазычанне пры пасрэдніцтве рускай мовы з эст. kilu, фін. kilo ’тс’. Латышскае пасрэдніцтва дало цюлька (гл.) (Фасмер, 2, 233; Трубачоў, Дополн., 4, 135–136).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абмага́ць ’перамагаць’, абмагчы ’падужаць, змагчы’ (Сцяц.). На магчымасць калькі з літ. apgalė́ti ’тс’ (да galė́ti ’магчы’) звяртае ўвагу Непакупны Baltistica, VII (1), 1971, 15. Ён бачыць у літ. apgalė́ti і pérgalėti (абсалютныя сінонімы, адпаведныя бел. абмагаць і перамагаць) рэпрэзентантаў дзвюх моўных зон, прычым формы з ap‑ (аб‑) цягнуцца да заходняй (прускай), параўн. ст.-прус. epwarisnan (він. скл.) перамога’ і лат. varet ’магчы’ (там жа, 14).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дру́злы ’друзлы’ (БРС), ’азызлы’ (Касп.). Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), відаць, прасл. лексічны дыялектызм бел. мовы. Зыходная форма *drǫzlъjь, якую Трубачоў (там жа) параўноўвае з літ. drumzlùs, drum̃zlinas, drumžlùs ’мутны’. Сюды ж з іншай формай вакалізму і крыху іншай суфіксацыяй адносяцца, паводле Трубачова, і ст.-слав. дрѧселъ, дрѧхлъ, рус. дря́хлый і г. д. Сюды адносіцца і бел. дру́знуць ’друзнуць’ (БРС). Параўн. яшчэ дра́хлы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дым ’дым’. Рус. дым, укр. дим, польск. dym, серб.-харв. ди̏м, балг. дим, ст.-сл. дымъ. Прасл. *dymъ. Роднасныя: літ. dū́mai, лац. fūmus, ст.-інд. dhūmá‑s ’дым’, ст.-грэч. θυμός ’дух (бодры)’. Агляд форм у Фасмера, 1, 558; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 203 (з літ-рай). Прасл. характар мае бел. дымі́ць (гл. Трубачоў, там жа, 202: пад *dymiti), але бел. дыме́ць, здаецца, лакальнае ўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ды́рса ’расліна каласоўнік, Bromus secalinus L.’ Варыянтная форма да гі́рса (гл.), якая запазычана з літ. dìrsė (Непакупны, Лекс. балтызмы, 30). Але лінгвагеаграфічная праблематыка тут даволі складаная, таму што ў суседніх літ. гаворках Дзукіі пашырай іменна варыянт girsa, gìrsė (Непакупны, там жа). Параўн. гірса (гл.). Аб літ. слове гл. Фрэнкель, 1, 96 (пад dìrsa, якое і трэба разглядаць як крыніцу для бел. ды́рса, польск. dyrsa).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́мша, замш ’від апрацаванай скуры’. Рус., укр. за́мша, польск. zamsz ’тс’, чэш. zámiš ’тс’, славац. zamša ’слой скуры пад верхнім слоем’. Ст.-рус. замша ’замша’ (1635 г.). Ст.-бел. замешъ, замшъ (з 1552 г.); замшовый (1540 г.) < с.-в.-ням. saemisch leder ’замшавая скура’, дзе saemisch < франц. chamois ’серна’ (?) праз польск. Фасмер, 2, 77; Шанскі, 2, З, 48. Там прыводзяцца іншыя версіі, якія прызнаюцца няўдалымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патрыя́рх ’кіраўнік роду’, ’стары, паважаны чалавек у калектыве’, ’вышэйшы духоўны тытул праваслаўнага служыцеля’ (ТСБМ). Са ст.-рус. патрыархъ, патриꙗрхъ ’прабацька’, ’патрыярх, свяціцель’, якое са ст.-слав. патриар(ъ)хъ < ст.-грэч. πατριάρχης ’родапачынальнік, прабацька’ (Фасмер, 3, 217). Адпаведна ст.-бел. патриархия, патрыярхыя, патрыярхыя ’патрыярхія’ (1597 г.) праз ц.-слав. патриархиꙗ з с.-грэч. πατριαρχία ’патрыяршы сан’ або з πατριαρχεχῖον рэзідэнцыя патрыярха’ (там жа; Булыка, Лекс. запазыч., 183).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плюснік 1 ’лішай на дрэве, асабліва на дубе, Lichen palmenaria’ (Нас.). Відаць, адаптаваны балтызм. Параўн. літ. pliūsnė ’лісцесцябловы мох, Neckera crispa’.
Плю́снік 2 ’падбел, Tussilago farfara L.’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 4, 20), паходзіць з літ. pliūsnė ’тс’.
Плю́снік 3 ’аер, плюшнік, Acorus calamus L.’, плюсня́, плюсняг ’касач, Iris L.’ (баран., Сл. ПЗБ). Параўноўваюць з літ. pliū́še ’трыснёг’ (Грынавяцкене, тамсама, 4, 21).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́йсаваць ’паўторна малаціць каласы пры малацьбе коннай малатарняй і ўручную’ (Мат. АС, Варл.), по́ясаваць, поі́саваць, по́льсаваць, по́йсаваць, пэ́йсаць ’аддзяляць зерне ад асцюкоў (пра ячмень)’, ’біць каго-небудзь’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). З літ. paisýti ’тс’ (Грынавяцкене, там жа; Лаўчутэ, Балтизмы, 48). Параўн., аднак, рус. дыял. полсова́ть ’моцна біць; паласаваць’, полысать ’рваць на часткі; біць, хвастаць’, арэальна не звязаныя з балтыйскай тэрыторыяй, паходжанне якіх застаецца нявысветленым.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)