шата́ться

1. (качаться) хіста́цца, калыва́цца;

зуб шата́ется зуб хіста́ецца (калыва́ецца);

2. (покачиваться при ходьбе) хіста́цца;

3. (бродить, слоняться) разг. бадзя́цца, блука́ць;

шата́ться без де́ла бадзя́цца без спра́вы;

4. (о непрочно прикреплённом) хіста́цца, калыва́цца;

5. перен. (колебаться) хіста́цца;

6. страд. хіста́цца, калыва́цца; см. шата́ть 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Галамо́ўза ’бязрогая скаціна’, ’плюгавы чалавек’ (БРС), ’нікчэмны чалавек’ (Сцяшк. МГ). Сюды і галамоўзы ’бязвусы, без барады’ (Шатал.). Гэта слова дакладна адпавядае рус. дыял. голомо́лза ’балбатун, пустамеля; нерастаропны чалавек, разіня.’ Фасмер (1, 430) мяркуе, што першапачатковае значэнне ’даіць упустую’, і лічыць, што слова складаецца з гол‑ (’голы’) і молз‑, якое адпавядае ст.-слав. мльзѫ млѣсти ’даіць’ (параўн. і molozivo). Магчыма, што гэта так. Заўважым, што на ўсх.-слав. тэрыторыі ёсць сляды дзеяслова *mьlz‑ ’даіць’. Параўн. палес. мо́ўзать ’кусаць без зубоў, дзяснамі (пра дзіця, сысуна)’ (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 61). Але галамо́ўзы ’бязвусы, без барады’, здаецца, не сюды. Параўн. рус. дыял. голомо́зый ’лысы’, голомы́сый ’тс’, голомы́зый ’безбароды; без лісцяў (аб дрэвах)’, укр. голомо́зий ’лысы’, ми́дза, бел. мы́са ’морда’. Тут адбылася кантамінацыя слоў моўза і мы́са.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́каць ’хавацца ў кутках, схіляць галаву’ (Нас.), ’шукаючы, заглядваць усюды’ (круп., Нар. сл.; Касп.), ’выглядваць; хадзіць сюды-туды’ (Мат. Гом., Ян.), ’прыглядацца’ (Сл. ПЗБ), ’сланяцца па кутках, хадзіць без мэты’ (Шатал.), ’заглядаць, куды не просяць’ (Янк. 3.), ’сноўдацца без справы’ (Пал.), сюды ж нік ’зірк’ (Янк. 3.), укр. ника́ти ’хадзіць, бадзяцца, сноўдацца, усюды заглядваючы’, рус. ни́кать ’даваць нырца; хадзіць без справы, без мэты’, славен. nikati ’адмаўляць; нахіляцца’. Прасл. *nikati з першапачатковым значэннем ’схіляць галаву да зямлі, нахіляцца’ (Махэк₂, 399), роднаснае літ. nỹkti ’слабець, панікаць’, прус. neikaut ’бадзяцца, сноўдацца’ і інш. Мяркуецца, што трэба адрозніваць разгледжанае *nikati1 ад nikati2, прадстаўленага ў дзеясловах тыпу ўнікаць, рус. проникать і пад., роднаснага літ. įnikti ’горача ўзяцца за што-небудзь’ (Фасмер, 3, 74; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 223).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кідо́к ’хуткае, імклівае перамяшчэнне з аднаго месца ў другое без перапынкаў, за адзін прыём’ (ТСБМ). Гл. кі́даць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́вучыцца (с инф., на, за каго и без доп.) сов. научи́ться, обучи́ться (с инф., чему);

в. на (за) аграно́ма — вы́учиться на агроно́ма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

з’яда́ць несов.

1. в разн. знач. съеда́ть; (без остатка — ещё) поеда́ть; подъеда́ть;

2. (портить, продырявливая) съеда́ть, изъеда́ть, источа́ть;

3. (о рыбе) склёвывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заво́чны

1. (происходящий в отсутствие заинтересованного лица) зао́чный; загла́зный;

2. (относящийся к обучению без общения с преподавателем) зао́чный;

~нае навуча́нне — зао́чное обуче́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таўчы́ся несов.

1. измельча́ться;

2. разг. (слоняться без дела) толка́ться; окола́чиваться;

3. страд. толо́чься; мя́ться; ру́шиться; би́ться, колоти́ться; см. таўчы́1-3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бесперапынна, безупынна, няспынна, несупынна, безупынку, без спыну, нястрымна, неўгамонна, бясконца, без канца, несціхана, неўціхана, не сціхаючы, нязмоўчна, няўмоўчна, бесперастанку, беспярэстанку, бесперастання, безустанку, не перастаючы; без аддухі, запар, заложна (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Пустапа́самбез пастуха (пра жывёлу), без нагляду старэйшых (пра дзяцей і моладзь)’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Варл.; карэліц., Жыв. сл.), сюды ж пустопа́сть ’самапасам’ (кам., Жыв. сл.), у пусто́паш ’на самапас, у распусту (пусціць)’ (ТС), у пу́стапаш ’тс’: пусцілі быдло і коні ў пустапаш (слонім., Арх. Бяльк.), пусто́паш ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858), ’пусташ’ (бяроз., ЛА, 2), пу́стопась ’тс’ (маляр., ЛА, 2), укр. пусто́пашбез пастуха’; серб.-харв. пу̏стопа̑ш ’дзе кожны можа пасвіць’. Ад пусты́ ’бязлюдны’ і пасці ’пасвіць’; у адносінах зямлі, якая “гуляе”, магчымы ўплыў дзеяслова паха́ць ’абрабляць, даглядаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)