ператвары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак.
1. каго-што ў каго-што. Перавесці ў другі стан, надаць іншы выгляд, змяніць якім-н. чынам.
П. ваду ў пару.
П. справу ў забаўку.
2. што ў што. Ажыццявіць на справе, увасобіць у чым-н. пэўным, канкрэтным.
П. мары ў жыццё.
3. каго-што ў каго-што. У казках, паданнях і пад.: перавярнуць у каго-, што-н. пры дапамозе чараў.
Чараўніца ператварыла чалавека ў дрэва.
|| незак. ператвара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. ператварэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Вэ́ндзаць ’пракурваць на дыме мяса, вэндзіць’ (КЭС, лаг.), вэ́ндзаны. Таго ж паходжання, што і вэ́ндзіць (гл.), г. зн. запазычанне з польск. мовы (але вэ́ндзаць адлюстроўвае іншы марфалагічны дзеяслоўны тып). Але паколькі ў польск. мове іменна такой формы няма (гл. Варш. сл.), то можна лічыць, што ў бел. мове гэта марфалагічны неалагізм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зух ’хват’. Рус. дан., смал., укр. зух, польск. zuch (> чэш. zuch). Польск. zuch, якое, верагодна, з’яўляецца крыніцай усх.-слав. слоў, паводле Брукнера (657), скарачэнне ад zuchwały (гл. зу́хвал). Параўн. рус. дыял. вяцк., перм., паўд.-дзвін., урал. зу́хать, зу́хнуть ’крычаць’, аднак іншы рэгіён пашырэння не дазваляе гаварыць пра дзеяслоў як крыніцу назоўніка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Крэ́йга ’канец страхі, які звісае над сцяною’ (Сцяшк. Сл.). Іншы варыянт крайка ’верх страхі’ (гл.). Польск. krejga ’вільчык, верх страхі’. Запазычанне з балтыйскіх дыялектаў. Параўн. літ. kraigas ’тс’ (Урбуціс, Baltistica, 5 (1), 64; Непакупны, Kalbotyra, 25 (2), 73–74; Грынавецкене і інш. LKK, 16, 179–180; Лаўчутэ, Балтизмы, 46–47).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
будава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; незак.
1. Ставіць сабе дом або іншы будынак. [Пятрусь] два разы гарэў, два разы будаваўся... Цяпер вось дом, як шклянка, у два канцы. Брыль.
2. Узводзіцца, знаходзіцца ў стане будаўніцтва. Другі месяц на рацэ будуецца мост.
3. Узнікаць, складацца. Жывыя арганізмы будуюцца з рэчываў нежывой прыроды.
4. Зал. да будаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арна́мент, ‑у, М ‑нце, м.
1. Узор (жывапісны, скульптурны і інш.), у аснове якога ляжаць геаметрычныя, раслінныя і жывёльныя матывы, што паўтараюцца ў строга вытрыманым стылі. Беларускі арнамент. Раслінны, геаметрычны, скульптурны арнамент. □ Усё прымерваўся [Іван Масладуда], прыкідваў, ці падыдзе да.. [шафы] той ці іншы арнамент, які-небудзь незвычайны ўзор. Лынькоў.
2. Тое, што і арнаментыка.
[Ад лац. ornamentum — упрыгожанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жгут, ‑а, М жгуце, м.
1. Эластычная гумавая трубка, бінт або іншы падобны прадмет, якімі перавязваюць канечнасць, каб спыніць кровацячэнне. Над камісарам схіліўся сапёр, пераціскаючы раменным жгутом параненую нагу. Лынькоў. Грыцко паспешліва круціў з лазы жгуты і перавязваў Святлане ногі вышэй каленяў. Кулакоўскі.
2. Туга скручаны кавалак тканіны, саломы і пад. Саламяны жгут.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напрацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.
Папрацаваць многа, доўга, уволю. Папрацавацца за свой век. □ Дзень прамінуў для Міхася неўзаметку, хоць і нахадзіўся ён, і напрацаваўся за добры іншы тыдзень. Якімовіч. Вясёлыя былі дзянькі. Напрацуешся, напяешся, нарагочашся! Шамякін. // Стаміцца ад працы. На.. спіне, плячах, па расслаблена апушчаных руках было відно, што.. [маці] моцна напрацавалася. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрут,
У выразе: на скрут (злом) галавы — не думаючы, безразважна, неабачліва. [Куксёнак:] — Іншы раз цвярозы чалавек нізавошта не пойдзе на рызыку, а выпіўшы, ён табе на скрут галавы пойдзе. Сабаленка. Кінуцца вось так у кусты на скрут галавы і бегчы, .. куды глядзяць вочы, абы .. не ісці да таго невядомага і страшнага Шылахвоста. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́вы, -ая, -ае.
1. Упершыню створаны або зроблены; які ўзнік, з’явіўся нядаўна.
Новыя самалёты.
Н. горад.
2. Адкрыты, вынайдзены нядаўна.
Новая планета.
3. Незнаёмы, малавядомы.
Новыя мясціны.
Н. чалавек.
4. Які прыйшоў на змену ранейшаму, замяніў сабой тое, што было; чарговы, наступны.
Н. дырэктар.
Радавацца новаму дню.
5. Які мае адносіны да нашай эпохі, часу.
Новая гісторыя.
6. Не той, што раней; іншы.
Н. сэнс.
7. Гэтага года, апошняга ўраджаю.
Н. хлеб.
8. у знач. наз. но́вае, -ага, н. Навіна.
Што ў вас новага?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)