будавацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; незак.

1. Ставіць сабе дом або іншы будынак. [Пятрусь] два разы гарэў, два разы будаваўся... Цяпер вось дом, як шклянка, у два канцы. Брыль.

2. Узводзіцца, знаходзіцца ў стане будаўніцтва. Другі месяц на рацэ будуецца мост.

3. Узнікаць, складацца. Жывыя арганізмы будуюцца з рэчываў нежывой прыроды.

4. Зал. да будаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)