адсмалі́ць, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак., каго-што.
Разм.
1. Сказаць, зрабіць што‑н. нечаканае, незвычайнае. [Сашка] выпіў яшчэ адну чарку і адсмаліў: — Практыкант! Ваша вока заўсёды збіраецца падміргнуць. Чаму гэта яно так? Чорны.
2. Моцна збіць, адлупцаваць. А не дагодзіш — бяда: зараз пацягнуць гайдукі на стайню і так адсмаляць раменнымі бічамі, што цэлы тыдзень будзе ані сесці, ані легчы. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́хаць, ‑хця, м.
1. Мачалка з рагожы, саломы і пад. Вазьму шорсткі саламяны вехаць І каля карыта да знямогі Буду шараваць парэпаныя ногі. Вітка.
2. Жмут, жменя (саломы, сена і пад.). Пад нагамі ў каня было сена; вісела яно вехцямі і на краях жолаба. Чорны. У палукашку ўжо не было ні вехця сена, ні жменькі саломы. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́сцішна,
Разм.
1. Прысл. да вусцішны. Лёгкі ранішні ветрык калыхаў загоны жыта,.. і яно ільснілася, выгіналася і роўна, вусцішна гуло. Сачанка.
2. безас. у знач. вык. Страшна, жудасна. [Стары:] — І да таго стала вусцішна, апанаваў такі жах, што і выказаць вам нельга. Пальчэўскі. Пасля гэтых успамінаў, цікавых, але звычайных, ідуць такія, ад якіх ажно неяк.. вусцішна. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разабраць, разнесці за некалькі прыёмаў, у розныя месцы. Ніжніх лесвіц няма — расцягалі на дровы, на верхніх ярусах — густыя пераплёты коса пастаўленых клетак. Навуменка. Абгніў, абваліўся паркан. Праўда, .. [Алеся] сама пакрысе яго расцягала. Скрыган. // Раскрасці. Пайсці ў лес, гэта значыць кінуць усё дабро. А хіба яно застанецца цэлае! Яго ж расцягаюць дарэшты. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
-то, часціца вылучальная.
Ужываецца ў сказах пры вылучэнні, падкрэсліванні слова, да якога адносіцца. [Жданаў:] — Так-то яно так, але трэба нешта і нам рабіць. Гурскі. Брат-то ты мой, але еш хлеб свой. Машара. [Астап:] — А не дай жа ты ліха, зусім забыўся. Дзяўчына здарожылася, дзяўчына калі-то мела ў роце, а тут зубы загаварваю, даруй мне старому... Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Майстра́т ’магістрат’ майстратовы ’магістраты’ (Нас.), суч. бел. магістра́т ’гарадское ўпраўленне ў некаторых зах.-еўрап. краінах’, ’будынак, дзе яно размяшчаецца’; ’выбарнае ўпраўленне ў гарадах Расіі, якое ведала судовымі і падатковымі справамі’. Ст.-бел. маистратъ, маистратусъ, магистратъ ’улада, магістрат’ запазычана са ст.-польск. magistrat, якое з лац. magistratus (Булыка, Запазыч., 194).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пасма́чыцца ’здацца смачным’ (Юрч.). Усх.-беларускае. Фармальна адносіцца да смак (гл.). Хаця паводле ўтварэння яно падобна да + пасмачыць: пас мачыць, пусмачыты, поема· чэтэ ’заправіць страву, заскварыць’ (Мат. Том:, Сл. Брэс.), аднак мае своеасаблівую семантыку, набліжаную да смачнець ’рабіцца смачным’. Відаць, трэба разглядаць як кантамінацыю лексем пасмичыць і рабіцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Біто́к ’бітае мяса’. Відаць (як і ўкр. бито́к), запазычанне з рус. бито́к ’тс’ (параўн. польск. bitki ’сечаныя катлеты, зразы’). Да рус. слова параўн. Шанскі, 1, Б, 125. Словаўтваральная мадэль гэтага слова агульнаславянская (параўн. бел. словы гэтага тыпу, але з іншым значэннем), але як кулінарны тэрмін яно пашырылася праз рускую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́смерць прысл. ’да смерці’ («Полымя», 1970, № 2, 118). Няясна, магчыма, прыназоўнікавае ўтварэнне — у + смерць, як на + смерць з нехарактэрнай для бел. мовы перацяжкай націску; параўн. рус. на́смерть. Апошняе дазваляе меркаваць аб магчымым запазычанні слова з рус. мовы, відаць, вусным шляхам, дзе яно магло паходзіць са спалучэння в + смерть (дакладней — во́ смерть).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарадавы́ ’гарадавы, гарадавы’ (БРС). Рус. городово́й, укр. городови́й. Паводле Шанскага (1, Г, 141), уласна рус. слова, вядомае ўжо з 1711 г. Яно ўзнікла марфолага-сінтаксічным спосабам словаўтварэння на аснове прыметніка городово́й < городовый (у помніках: городовый прикащикъ і г. д.). Бел. і ўкр. лексемы, відавочна, запазычаны з рус. мовы. Параўн. гарадаві́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)