Маложавік ’баравік’ (Касп.), бешан. мало́жъвік ’абабак’ (Нар. сл.). Утвораны ад назвы лесу маложа (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 243). Аналагічна бараві́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малянчу́к ’чорны арэх’ (ганц., люб.), ’спарыння’, малянчуковае зе́рне ’тс’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да мала́нка1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 178.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матыга́ мот, круцель’ (гарад., Нар. лекс.). Рус. алан. моты́га ’ветраны, нясталы чалавек’. Да мот (< мата́ць). Аб суфіксе ‑ыга гл. Сцяцко, Афікс. наз., 182.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папі́хіч ’чалавек, якім панукаюць, зняважліва распараджаюцца, камандуюць’ (ТСБМ), попі́хіч ’тс’ (ТС). Ад папіха́ць < піха́ць з агентыўным суф. ‑іч (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пароліца ’вострая драўляная лапатка, якой аддзяляюцца пласты мёду’ (Машынскі, Uwagi, 43). Дэрыват з суф. -ліца (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 50) ад пароць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пахаду́шка, лун. походу́шка ’прыстасаванне, пры дапамозе якога дзеці вучацца хадзіць’ (Шатал.). Да + паход ’хадзьба’ < xodiНахадзіць. Аб суфіксе ‑уха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашша́к ’чарвякі ў заднепраходняй кішцы ў коней’ (Нас.). Відаць, да пастка (гл.) > пастчак > пашчак > пашша́к. Аб суфіксе ‑ʼак гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́нічы ’праклёны’ (ТСБМ, Жд. 2, Янк. БП). Ад кляну, клясці. Суфіксацыя аддзеяслоўных утварэнняў на ‑іч/‑ыч, мн. л. Параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляве́ка ’дубанос’ (Мат. Гом., 236). Гукапераймальнае. Ад кляве‑кляве ўтварыўся дзеяслоў *клявець. Словаўтваральная мадэль з суфіксам -ека (умецьумека) (Сцяцко, Афікс. наз., 37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кура́шка ’губа’ (бат.) (Мат. Гом., Жыв. сл.), ’гнілы пень, што курыць’ (Касп.). Да курыць (гл.). Адносна суфікса ‑ашка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 33.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)