абшчыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Шчыпаючы, пазбавіць апярэння, лісця і пад.; абскубці. Абшчыпаць курыцу. Абшчыпаць куст.

2. Шчыпаючы, паабрываць (лісце, ягады, пялёсткі і пад.). Абшчыпаць пялёсткі. Абшчыпаць струкі гароху.

3. Шчыпаючы, параніць у многіх месцах. [Пеўні] абшчыпалі да крыві адзін другому грабяні. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаро́блены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад недарабіць.

2. у знач. прым. Незакончаны, незавершаны. Недароблены мост. □ Пры перапрацоўцы [аповесці] я паставіў сабе задачай: даць больш глыбокі паказ арганізуючай ролі рабочага класа і партыі ў справе калектывізацыі, пазбавіць аповесць па магчымасці ад слабых, схематычных, недаробленых месц. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратэкцыяні́зм, ‑у, м.

1. Спец. У капіталістычных краінах — сістэма таможнай палітыкі з высокімі пошлінамі на ўвазныя тавары, якая мае на мэце пазбавіць прамысловасць і сельскую гаспадарку сваёй краіны ад замежнай канкурэнцыі.

2. Разм. Сістэма падбору на службу не па дзедавых якасцях, а па знаёмству, па пратэкцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разары́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Пазбавіць дастатку, багацця; давесці да беднасці, галечы. Платону здавалася, што заўсёды над ім дзейнічаюць нейкія чорныя сілы, хочуць яго разарыць, бо кожны раз, як малоць яму, вецер падае, а калі ён і ёсць, дык нібыта толькі так, для смеху. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расстры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; пр. расстрыг, ‑ла; зак., каго-што.

Пазбавіць духоўнага сану або манаства. Перш чым стаць настаўнікам у нашай Рагазінскай школе, Мірон Нічыпаравіч быў за дзяка ў Цалуйкаўскай царкве. А потым нешта не дагадзіў нейкаму благачыннаму, дык той яго расстрыг. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

само́тнасць, ‑і, ж.

Стан самотнага чалавека; пачуццё адзіноцтва. У бацькі для сына знайшлося раптам багата пяшчотных і цёплых слоў, бацька для сына вынаходзіў забавы і заняткі, вырываючы яго з самотнасць. Мікуліч. Усё цяжэй і цяжэй пачаў адчуваць.. [Сцяпан] сваё адзіноцтва. Ад гэтай самотнасць магла б пазбавіць толькі.. [Мая]. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Знявага ’абраза’. Укр. знева́га ’тс’. Рус. дыял. изнева́га ніжнегар., урал. ’насілле, няволя, прыціск’, урал. ’непрыемнасць’, польск. zniewaga ’знявага’. Параўн. чэш. znevážiti, славац. znevažiťпазбавіць важнасці’, рус. смал. знева́жить ’зняважыць, абразіць’. Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад знева́жаць (з ‑не‑ < jьz‑ne‑) з коранем vag‑ (гл. вага); параўн. антанімічную пару паважа́цьпава́га. Значэнне аб’ядноўвае польск., бел., укр. мовы; крыніцай могуць быць як укр., бел. (паколькі існуе рус. іншазначная паралель; параўн. і знямога без польск. паралелі), так і польск. (наяўнасць ст.-польск. znieważca ’хто не паважае багоў’, чэш., славац.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нядобразычлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не зычыць дабра каму‑н., непрыязна настроены ў адносінах да каго‑, чаго‑н. Нядобразычлівыя людзі. // Які выражае непрыязнасць да каго‑, чаго‑н. Нядобразычлівы позірк. □ Пытанні [Акінчыца], як здалося Максіму, былі нядобразычлівыя, а часам нават правакацыйныя, быццам.. юрыст наўмысна стараўся збіць яго з панталыку, пазбавіць логікі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атруці́ць, -учу́, -у́ціш, -у́ціць; -у́чаны; зак.

1. каго-што. Загубіць атрутай або зрабіць шкоду чым-н. ядавітым.

А. арганізм гарэлкай.

2. што. Прымяшаць да чаго-н. атруту.

А. ваду.

3. перан., каго-што. Аказаць дрэнны ўплыў на каго-, што-н.

А. душы людзей.

4. перан., што. Пазбавіць радасці, весялосці.

Хцівасць атруціла яе жыццё.

|| незак. атру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. атру́чванне, -я, н. і атручэ́нне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заце́рці, затру́, затрэ́ш, затрэ́; затро́м, затраце́, затру́ць; зацёр, -це́рла; затры́; -цёрты; зак.

1. што. Тручы, зрабіць нябачным, знішчыць.

З. надпіс.

З. мокрыя сляды на падлозе.

2. каго-што. Сціснуць, пазбавіць магчымасці свабодна рухацца.

Ільды зацёрлі карабель.

З. у натоўпе.

3. перан., каго (што). Наўмысна перашкодзіць каму-н. праявіць сябе, прасунуцца па службе (разм.).

З. маладога спецыяліста.

4. што. Прыгатаваць расціраннем, замешваннем.

З. муку.

|| незак. заціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)