Год ’год’ (БРС, Шат., Сцяшк. МГ). Рус. год, укр. дыял. год ’тс’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 6. 192), першапачатковае значэнне падыходзячы час’ і сувязь з дзеясловам прасл. *goditi (тут даецца агляд і семантыкі дзеяслова). Вытворным з’яўляецца *godina, якое з рознай семантыкай (’час’, ’гадзіна’, ’надвор’е’, ’дождж’ і г. д.) сустракаецца ва ўсіх слав. мовах (агляд гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 187–188; гл. яшчэ Талстой, ВЯ, 1963, 1, 33 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бярэ́ма, бярэ́мя. Рус. бере́мя, ст.-слав. брѣмѧ, польск. brzemię, чэш. břímě, балг. бре́ме, серб.-харв. бре̏ме і г. д. Прасл. *ber‑mę ’бярэмя’. Адносіцца да дзеяслова *bьrati *berǫ ў яго старажытным значэнні ’несці’ (гл. браць). Траўтман, 31; Мейе, RS, 2, 62; Слаўскі, 1, 46; Фасмер, 1, 155. Гл. яшчэ Порцыг, IF, 42, 221 і наст.; Ісачанка, Зб. Гаўранку, 1, 114–130 (асабліва 121–122); Матл, там жа, 131–151.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ска́нцы ‘бульбяныя піражкі, начыненыя капустай’ (круп., Жд. 2), ‘бліны, начыненыя тварагом (брасл., Нар. словатв.). Рус. наўг., алан. ска́нец, ска́нцы ‘тонка раскачаная пражаная ляпёшка’, ска́нцы ‘сачні, вялікія, тонкія ватрушкі з “сканого” цеста’. Даль (4, 193 і наст.) адносіць да скать (тесто) ‘раскачваць у сачэнь, слаіць, рабіць слаёнае, здобнае цеста’. Іншая ступень чаргавання галосных у сука́ць. Няма падстаў лічыць запазычаннем (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 131) з літ. skanēsis, skanēstas ‘ласунак, далікатэс’ (Анікін, Опыт, 279).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрэ́гаць ‘ліпець, хварэць, чуць жыць’ (караліц., Нар. словатв.). Гукапераймальнага паходжання, роднаснае скрыгаць (гл.), з семантычным пераносам ‘выць, ныць, скуголіць’ → ‘хварэць, ліпець’. Параўн. яшчэ скрыпе́ць ‘скрыпець’ і ‘быць чуць жывым, з цяжкасцю падтрымліваць свае сілы’ (швянч., Сл. ПЗБ). Праблематычна Пятлёва (Этимология–1986–1987, 68), якая ўзводзіць да *(s)kręgati, ад кораня *(s)kręg‑, параўн. *kręgnoti ‘згібацца’ (ЭССЯ, 12, 142 і наст.) < і.-е. (s)kreng‑, (s)krengh‑ < і.-е. *(s)ker‑ ‘моршчыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сусе́к ’засек, аруд’ (Ласт., Сцяшк.), су́сек ’тс’ (Растарг.), сусека (сусѣка) ’тс’ (Шымк. Собр.). Рэдкі архаізм, звычайна засек, гл. Ужо прасл. *sǫsěkъ, параўн. укр. дыял. сусі́к, стараж.-рус. сусѣкъ, рус. сусе́к, польск. sąsiek, старое sousek, чэш. дыял. súsek, славац. súsek ’драўляная пасудзіна для мукі’, балг. дыял. со̂сек, съ́сек; ад *sъ‑sěkti ’ссячы разам’ (Борысь, Prefiks., 99–100). Фасмер (3, 809) выводзіць ад *sǫ‑ ’су-’ і sek‑ (гл. сячы). Гл. яшчэ Бярнар, Бълг. изсл., 250 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сёк-сёк-сёк ‘падзыўныя для кароў’ (тураў., ДАБМ, камент., 895). Няясна. Нагадвае метатэзу падзыўных ксʼо‑ксʼо‑ксʼо (староб., ДАБМ, там жа), якія магчыма супаставіць з польск. дыял. kse > se, у чым бачаць далёка прасунутую рэдукцыю першапачатковага k sobie; гл. Махэк₂, 534; параўн. аналагічнае паходжанне ўкр. соб! (пры паганянні валоў), гл. Смаль-Стоцкі, Приміт., 31. Не выключана і новае паходжанне, з дзіцячай мовы, параўн. Смаль-Стоцкі, Приміт., 25 і наст. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 117 (ксо́бі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́лас ‘сакавіты корм для жывёлы’ (ТСБМ), сіло́с ‘тс’, ‘мешаніна’ (Янк. 3.), сі́лас, сіло́с іран. ‘вінегрэт’ (Сл. рэг. лекс., Сл. Брэс.). Новае запазычанне праз рус. си́лос ‘тс’, дзе з’явілася ў 2‑й пал. XIX ст. Крыніцай запазычання з’яўляецца ісп. silos ‘падземнае глыбокае цёмнае памяшканне’, ‘яма для захоўвання збожжа’, якое ўзыходзіць да грэч. σιρός ‘мера аб’ёму’, ‘яма для захоўвання збожжа’; гл. Трубачоў, Дополн., 3, 622; Караленка, Лексикогр. сб., 3, 1958, 139 і наст.; КЭСРЯ, 409.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́знік ’свята’ (Нас.), пра́знікам ’на свята’ (брасл., Сл. ПЗБ), пра́знікаць ’святкаваць’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. празникъ ’свята’ (1489 г.), празноватъ ’святкаваць’. З ц.-слав. праздникъ, утворанага на базе праздьнъ < прасл. *porzdьnъ, параўн. ст.-бел. празный ’свабодны, пусты, парожні’, сучаснае гл. парожні. Выпадзенне д у групе ‑здн‑ (< здьн‑) адбылося на ўласнабеларускай глебе (Карскі, 1, 352). Балгарскую словаўтваральную паралель дэманструе празникувам ’святкаваць’. Падрабязна аб семантыцы гл. яшчэ Тапароў, Этимология–1986–1987, 47 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракуя́чыць ’прапіць, прамантачыць’ (Мат. Гом.). Бліжэйшыя адпаведнікі ў куя́ ’злосная жанчына’, укр. куя́ ’пануры чалавек, стары буркун’, рус. куя́ва ’неахайная, раскудлачаная жанчына’, польск. kujava ’неўрадлівы, бясплодны ўчастак поля’, якія ўзыходзяць да прасл. *kujati, параўн. рус. ц.-слав. куꙗти ’наракаць, бурчэць’, серб.-харв. кујати ’хварэць’, славен. kujati ’злавацца’ (падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 13, 85; Слаўскі, 3, 322 і наст., Сной₂, 333). Бел. дзеяслоў быў утвораны прэфіксальна-суфіксальным спосабам па тыпу прамантачыць, насвіннячыць і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выдвара́ць ’вытураць, высяляць’ (БРС, КТС); ’перабіраць, капрызіць’ (БРС), выджвара́тися ’блазнаваць, крыўляцца’ (Бес.). Рус. выдворя́ть ’выганяць, высяляць’, рус. дыял. выдворя́ться ’крыўляцца, капрызіць; хваліцца’, укр. видвара́ць ’выганяць, высяляць’. Ад двор. Значэнні ’крыўляцца, капрызіць’ з’яўляюцца, відавочна, калькай польск. dworować ’служыць’; ’кпіць’; параўн. чэш. dvořiť si ’ганарыцца чым-небудзь’, dvořský ’дасціпны, цікавы, забаўны (чалавек)’. У польск. і чэш. мовах яны ўстанавіліся па ўзору ням. Hof machen, hofieren, франц. faire la cour (Брукнер, 105; Махэк₂, 136 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)