Лу́ннік ’расліна Lunaria rediveva L.’ (ТСБМ, Кіс.; БелСЭ, 6). Відавочна, з рус. мовы, дзе лу́нник таксама звязана з лексемай луна́ 1 (гл.), як і ў іншых мовах: польск. miesiącznica, mieśięcznik, чэш. měsíčenka, lunatěnka, měsíčnice. Матывацыя: насенне мае форму паўмесяца (Махэк, Jména, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пстрыкаўка ’бальзамін звычайны, Impatiens В. noli tangere L.’ (Байк. і Некр., Кіс.). Да пстры́каць, пстрык (гл.), таму што плод-каробачка пры дотыку трэскаецца і з сілай выкідае насенне; гл. БелСЭ, 2, 115. Параўн. яшчэ іншыя назвы гэтай расліны: астрык, прыгаўка, рус. недотрога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак., што і без дап.

Ачышчаць арфай зерне ад мякіны і смецця. З няяснымі надзеямі.. [Скуратовіч] пайшоў у гумно арфаваць на насенне жыта. Чорны. Як ішла лён абіваць, Пад нагамі цёрся жвір; Нібы семя арфаваць, — За мной следам брыгадзір. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Апрацаваць глебу бараной; заскародзіць. Пасля таго як дзед забаранаваў загончык пад грэчку, Яша павёў пасвіць буланага. Навуменка. // Барануючы, закрыць пасеянае насенне глебай. [Насця:] Цяпер ноч відная, дык тата будзе грэчку сеяць, а заўтра мы з мамаю забарануем. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратра́ва, ‑ы, ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пратраўляць, пратраўліваць — пратравіць.

2. Хімічнае рэчыва, якім апрацоўваюць матэрыял перад афарбоўкай для атрымання патрэбнага адцення і замацавання фарбавальніка.

3. Едкае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў гравёрнай справе.

4. Рэчыва, якім абеззаражваюць насенне, пасадачны матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́растак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Маладая галінка, сцябло расліны з лісцем, якое вырасла ад больш старога сцябла ці ствала, або малая галінка, якая вырасла ад кораня асноўнай расліны.

Маладыя парасткі на старым ствале.

2. Сцябло расліны ў самым пачатку яго развіцця з насення.

Насенне пусціла парасткі.

3. звычайна мн., перан., чаго. Першае праяўленне, пачатак чаго-н., зародак.

Парасткі новага.

|| прым. па́расткавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́мкі, ‑мак; адз. семка, ‑а, н.

Разм. Насенне сланечніку, гарбуза, якое ўжываецца як ласунак. Хлопчыкі паселі на лаўку і пачалі лузгаць семкі, якімі надзяліў усіх Юрка. Бяганская. Дзве кабеты ў гумавых ботах і ватоўках прадаюць проста з мяшка гранёнымі шклянкамі падпражаныя сланечнікавыя семкі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набрака́ць, набра́кнуць ’набухаць; раздувацца, намакаць’ (БРС, Байк. і Некр., Нас.), ’набухнуць’ (Касп., Гарэц.), набра́кці ’тс’ (Шат.), ныбріка́ць ’набірацца вільгаці’, ныбря́кнуць (Бяльк.), набру́каваць ’намакаць, набірацца вільгаці’ (Нас.), набра́клы (Байк. і Некр., Шат., Нас., Гарэц.), набра́кшае, набра́клае насенне ’намочанае, але не праросшае насенне’ (Жд. 1), укр. набряка́ти, набря́клий, рус. набряка́ть ’апухаць’, набря́кнуть, польск. nabrzękać, nabrzęknąć ’набухаць, апухнуць’, славен. nabrẹ́kati, nabrẹ́kniti, ’ацякаць, налівацца’, серб.-харв. набреки́вати, набре́кнути ’набухаць, уздувацца’, макед. набрекнува, набрекне ’набухаць, пухнуць’. Аснова *bręk‑ звычайна ў прыставачных утварэннях, што дае падставу для рэканструкцыі прасл. дзеяслова, гл. бра́кнуць, згодна з Бернекерам, анаматапеічнага паходжання (Бернекер, 1, 84); звязваюць з літ. brę́sti ’ўзмацніць, напрэгчы’ (Фрэнкель, 53). Гл. таксама Бязлай, 2, 210; ЕСУМ, 1, 273; БЕР, 1, 76–77; ЭССЯ, 3, 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рудзяне́ц ’травяністая лекавая расліна з бледна-жоўтымі кветкамі, барадаўнік’ (ТСБМ, Кіс.). У якасці лекаў ужываюць карэнне, лісце і насенне расліны, так што назва можа быць матываваная рудым колерам адвару. Не выключана таксама, што Lapsana, якая ў народзе яшчэ называецца бародаўнік, утрымлівае аранжава-жоўты сок, як і падтыннік Chelidonium majus.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіку́н 1 ‘мачавы пузыр’ (пін., Дразд., Сл. ПЗБ), ‘хто мочыцца пад сябе’ (ашм., Стан., Пятк. 2). Укр. палес. сіку́н ‘тс’. Да сікаць (гл.).

Сіку́н 2 ‘братаўка дубраўная, Melampyrum nemorosum L.’ (Маш.). Мабыць, да сікаць (гл.), таму што насенне расліны мае мешкавідны прыдатак, які падобны на мачавы пузыр. Параўн. папярэдняе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)