калья́н, ‑а, м.

У некаторых народаў Усходу і Афрыкі — курыльная прылада, у якой тытунёвы дым ачышчаецца, праходзячы праз ваду. Энрыка прыносіў і клаў на стол па загаду «свайго шэфа» папкі фатаграфічных здымкаў і распалены кальян, вывезены італьянцам калісьці з Афрыкі. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыно́жнік, ‑а, м.

1. Тое, што і трыножак. Сястра ідзе ў кухню. Яна бразгае дрэўкамі і грыміць трыножнікам, раскладваючы пад ім аганёк. Скрыган.

2. Столік на трох ножках, на якім запальваўся свяшчэнны агонь або прыносілася ахвяра бажаству ў старажытных народаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чабурэ́к, ‑а, м.

Страва народаў Усходу — піражок з тонка раскачанага прэснага цеста, начынены баранінай. Лягчэй было Хрысціне крымскія чабурэкі падаць на стол, чым бульбу. Гроднеў. А Крым — гэта нешта карычневае, фіялетава-карычневае, спякотнае, і татары па станцыях прадаюць чабурэкі. Лобан.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Даць (даваць) гарантыю ў чым‑н., забяспечыць (забяспечваць) што‑н. Гарантаваць свабоду і незалежнасць народаў. Гарантаваць права на працу. // Быць гарантыяй у чым‑н., засцерагчы (засцерагаць) ад чаго‑н. Старанная падрыхтоўка да аперацыі гарантавала поспех.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

феты́ш, ‑а, м.

1. Па ўяўленню першабытных народаў — прадмет, нібыта надзелены звышнатуральнай магічнай сілай, дзякуючы чаму служыў аб’ектам рэлігійнага культу.

2. перан. Тое, што карыстаецца бясспрэчным прызнаннем, чаму слепа вераць і пакланяюцца. Эпоха сацыялізма разбурыла фетыш, створаны вакол золата эксплуататарскімі класамі. Кучар.

[Фр. fétiche.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэп, ‑а; мн. цапы, ‑оў; м.

У сялянскім побыце ўсходніх славян і іншых народаў — ручная драўляная прылада для малацьбы збожжа, якая складаецца з цапільна і прымацаванага да яго гужыкам біча. Наперадзе чакала работа цяжкая і доўгая: малацьба. Абабіць цапамі ўсю збажыну нялёгка. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ятага́н, ‑а, м.

Сякучая і колючая халодная зброя з выгнутым лязом, распаўсюджаная ў народаў Блізкага і Сярэдняга Усходу. Сталь ятагана блішчала ў зараслях. Самуйлёнак. Дай памаўчаць перад памяццю верных сыноў, Што ненавідзелі больш усяго на зямлі Бляск ятаганаў злавесны ды свіст бізуноў. Гілевіч.

[Тур. yatagăn.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мядзве́джае вушка ’талакнянка звычайная, Arctostaphylos Adans uva-ursi Spreng.’ (гродз., Кіс.), медвежʼе ушко ’дзіванна скіпетрападобная, Verbascum tapsiformeSchrad.’ (жытк., Бейл.). Укр. ведмеже ухо ’дзіванна’, ’шалфей, Salvia L.’, рус. медвежье ухо ’піжма, Tanacetum vulgare L.’, ’дзіванна’, ’ландыш’. Матывацыя: існавала павер’е, што: 1) гэтыя ягады падабаюцца мядзведзям; 2) усе менш каштоўныя расліны і грыбы «аддаюцца» ваўкам, мядзведзям, мышам. Так жа і ў германскіх народаў (Махэк, Jména, 177; РЯШ, 1973, № 1, с. 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вампі́р, ‑а, м.

1. У павер’ях некаторых еўрапейскіх народаў — мярцвяк, які ноччу выходзіць з магілы, каб смактаць кроў людзей.

2. Бязлітасны эксплуататар; крывасмок. Капайце яму, далакопы, Каб у яе халодны жвір Упаў навек тыран Еўропы, Крывавы прывід і вампір. Колас.

3. Род буйных кажаноў.

[Ням. Vampir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыфу́зія, ‑і, ж.

Узаемнае пранікненне атамаў (малекул) аднаго рэчыва ў прамежкі паміж атамамі (малекуламі) другога ў выніку іх цеплавога руху. Дыфузія вадкасцей. Дыфузія газаў. // перан. Узаемны абмен, пранікненне без уздзеяння знешніх сіл. Сумеснае жыццё мае польскага і беларускага Народаў прывяло да дыфузіі фальклорных матэрыялаў. Лойка.

[Ад лац. diffusio — распаўсюджанне, расцяканне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)