дапы́тлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дапытлівага; імкненне ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды. Дапытлівасць натуры. □ Нейкі момант і Амяллян і чалавек у камбінезоне з дапытлівасцю і здзіўленнем углядаліся адзін у аднаго, потым абодва разам кінуліся ў абдымкі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

басано́гі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і босы. За рыбакамі, як гракі за аратым, спяшаюцца басаногія хлапчукі. В. Вольскі. / у перан. ужыв. На момант заплюшчваю вочы і бачу сваё басаногае дзяцінства: бачу яго не вачамі, а думкамі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазабаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Забаўляцца некаторы час. [Алаіза:] — Вы тут крышку пасядзіце, пазабаўляйцеся чым, а я на хвіліначку выскачу. Арабей. Праз момант.. [цётка Насця] ужо развязвала мяшэчак з насеннымі гарбузікамі: — Пазабаўляецеся, як будзе час... А цяпер будзем снедаць. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цёпкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Шлёпаць, ідучы па гразі, вадзе і пад.; хлюпаць. Зірнуў [Алесь] па звычцы на сонца і праз момант ужо цёпкаў па балоце, задаволены тым, што на гэты раз Кастусь яго не перахітрыў. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Міжвольна падымаць і апускаць павекі.

М. вачамі.

2. каму. Падаваць знак рухам павек, падморгваць.

М. суседу, каб замоўк.

3. перан. Свяціць мігаючым святлом.

Лямпачка маргае.

4. перан. Упускаць зручны момант; зяваць (у 2 знач.).

|| аднакр. маргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1—3 знач.).

Вокам не маргнуць

1) не падаць віду;

2) доўга не раздумваць, не вагацца перад тым, як зрабіць што-н.

|| наз. марга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асалапе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Разгубіцца, збянтэжыцца, страціць здольнасць разумець. Зелянюк на момант асалапеў, але зараз жа ўзяў сябе ў рукі. Зарэцкі. Агей стаяў утрупянелы і не ведаў, што яму падумаць. — Што асалапеў? — крыкнулі недзе зверху. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зухава́тасць, ‑і, ж.

Зухаватыя паводзіны; бойкасць, удаласць, маладзецкасць. Машыну ён вёў з вясёлай зухаватасцю. Яраш, жартаўліва папярэдзіў: — Кірыла, я не застрахаваў свайго жыцця. Шамякін. Партызанская зухаватасць, якая ў крытычны момант ратавала не аднаго партызана, памагла і тут. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разва́жлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць разважлівага; цвярозы роздум. У кожны момант .. [міліцыянеры] маглі кінуцца на злачынцаў, але разважлівасць і вопыт гаварылі што пакуль яшчэ не час. Броўка. Петрык адказаў з сталай разважлівасцю: — А чаго баяцца? Гэта толькі малыя баяцца. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уту́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., што.

Разм. Утаропіць (вочы, погляд). Лідзін твар спахмурнеў. Вясёлая і такая чароўная ўсмешка пагасла. Ліда апусціла галаву, утупіла на момант вочы ў дол. Колас. Утупіў у зямлю вочы Халімон, маўчыць, не варухнецца. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязру́чны

1. неудо́бный, нело́вкий;

~ная по́за — неудо́бная (нело́вкая) по́за;

апыну́цца ў ~ным стано́вішчы — оказа́ться в нело́вком (неудо́бном) положе́нии;

2. неблагоприя́тный;

н. мо́мант — неблагоприя́тный моме́нт;

3. (об инструменте, работе и т.п.) несподру́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)