Міног, мінога, мянёга ’рыбападобная жывёліна ручайная, марская, якая сваёй формай нагадвае вугра, Lampetra planeri L., Lampetra fluviatilis L., Lampetra mariae Berg.’ (ТСБМ, Інстр. II, ТС, Жук.; астрав., Сл. ПЗБ), ст.-бел. миногъ ’мінога’ (XVII ст.). Запазычана са ст.-польск. minóg ’тс’, якое з с.-в.-ням. niunouge ’дзевяцівокі’ — гэта рыба апрача вачэй мае збоку па адной ноздрыне і па сем жабравых шчылін (Булыка, Лекс. запазыч., 145; Варш. сл., 2, 991).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ло́цман, ‑а, м.

1. Асоба, якая добра ведае мясцовыя ўмовы плавання і праводзіць судны па фарватэры. Морскі лоцман. Рачны лоцман. □ Салул і яго сябры .. здолелі правесці карабель там, дзе не правёў бы яго самы спрактыкаваны лоцман. «Полымя».

2. Невялікая марская рыба сямейства стаўрыдавых, якая суправаджае на далёкія адлегласці караблі і буйных рыб.

[Гал. loodsman.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́за, -ы, мн. -ы, баз, ж.

1. Ніжняя апорная частка збудавання, калоны (спец.).

Б. калоны.

2. Аснова, тое, на чым грунтуецца што-н.

Тэарэтычная б.

3. Апорны пункт узброеных сіл краіны на пэўнай тэрыторыі.

Ваенна-марская б.

4. Установа, прадпрыемства і пад. па забеспячэнні або абслугоўванні каго-, чаго-н.

Турысцкая б.

5. Склад, месца для захоўвання тавараў, матэрыялаў.

Прадуктовая б.

|| прым. ба́завы, -ая, -ае (да 2, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кіт1 ’вялікая марская млекакормячая жывёліна’ (ТСБМ), «зямля стаіць на чатырох кітох» (Сержп. Пр.). Ст.-рус. китъ — запазычанне з грэч. κῆτος ’вадзяная пачвара’ (Фасмер, Этюды, 89; Шанскі, 2, 8, 139).

Кіт2 ’вязкае рэчыва для замазвання шчылін паміж шыбамі і рамай у вокнах’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сцяшк., Гарэц., Янк. Мат., Касп., КЭС, лаг). Укр. кит ’тс’. Запазычанне праз польск. kit ’тс’ з ням. Kitt ’тс’ (Слаўскі, 2, 177; ЕСУМ, 2, 438–439).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

волна́I в разн. знач. хва́ля, -лі ж.;

морска́я волна́ марска́я хва́ля;

звукова́я волна́ физ. гукава́я хва́ля;

взрывна́я волна́ физ. выбухо́вая хва́ля;

волна́ рабо́чего движе́ния перен. хва́ля рабо́чага ру́ху.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каро́ва, -ы, мн. -ы, -ро́ў, ж.

Буйная свойская жывёліна, якая дае малако; самка быка, а таксама некаторых парод буйной рагатай жывёліны (лася, аленя, зубра).

Марская карова — вымерлае воднае млекакормячае атрада сірэн.

Дойная карова — пра крыніцу матэрыяльных даброт, якой звычайна карыстаюцца несумленныя людзі ў асабістых мэтах.

Як карова языком злізала каго-што (разм., жарт.) — хутка і бясследна знік, як і не было.

|| памянш. каро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

|| прым. каро́він, -а.

К. рык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

леў 1, льва (ільва), м.

1. Буйны драпежнік сямейства кашэчых з кароткай жаўтаватай поўсцю і пышнай грывай у самцоў. Дзесьці забрахала гіена, і здалёку пачуўся рык ільва. Маўр.

2. перан. Той (тое), хто (што) вызначаецца магутнай сілай, смеласцю, адвагай і пад. Не коні, а львы.

•••

Марскі леўмарская жывёліна сямейства вушатых цюленяў.

леў 2, лёва, м.

Грашовая адзінка Народнай Рэспублікі Балгарыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́цік 1, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да кот.

2. Марская прамысловая млекакормячая жывёліна з каштоўным футрам, якая водзіцца ў паўночнай частцы Ціхага акіяна. // Футра гэтай жывёліны. Кажушок на хлопцу быў пацягнен зялёным сукном, а каўнер у ім — з чорнага коціка. Чорны.

ко́цік 2, ‑а, м.

Суквецце з дробных кветачак у некаторых дрэвавых раслін, якое ападае пасля цвіцення. Распушыліся і цвілі коцікі на вербах. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Селядзе́цмарская рыба, якая ўжываецца ў ежу ў салёным ці вэнджаным выглядзе’ (Нас., ТСБМ, Шымк. Собр., Бяльк., Касп., Шат., Косіч, Стан., Варл., ЛА, 4). Укр. селеде́ць ‘селядзец’, оселе́дець ‘казаны чуб’, рус. сельдь, селёдка, польск. śledź ‘тс’, чэш., славац. sleď ‘тс’. Запазычанне да XII ст. з ст.-сканд. sild, síld, ст.-швед. sild ‘селядзец’, швед. sill, нарв. sil ‘тс’; гл. Міклашыч, 290; Торп, 441; Праабражэнскі, 2, 274; Брукнер, 530; Фасмер, 3, 597. Бел. і ўкр. словы з ⁺сьлдь, аформленага рознымі суфіксамі, параўн. Каламіец, Рыбы, 132. Борысь (615) узнаўляе паўн.-прасл. *seldь ‘селядзец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свіння́, -і́, мн. сві́нні і (з ліч. 2, 3, 4) сві́нні, свіне́й, ж.

1. Парнакапытная млекакормячая жывёліна, свойскі від якой разводзяць для атрымання сала, мяса, скуры, шчаціння.

2. перан. Пра таго, хто робіць каму-н. непрыемнасці, пра няўдзячнага, нявыхаванага чалавека (разм.).

С. ты, а не чалавек.

3. перан. Пра бруднага, неахайнага чалавека.

Падлажыць свінню каму (разм., неадабр.) — зрабіць непрыемнасць.

|| памянш. сві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).

Марская свінка — невялікая бясхвостая жывёліна-грызун.

|| прым. свіны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)