адбе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Паздаравець, паправіцца на волі, на выгодзе. За лета гэта худзеча так адбегаецца па цёплым пяску, так адап’ецца смачнага вясковага малака, так загартуецца пад давольным сонейкам і ветрам, што пад восень дзіўна робіцца, няўжо гэта тыя самыя заморкі? Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глыну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і без дап.

1. Аднакр. да глытаць.

2. Разм. Перакусіць, крыху з’есці або выпіць. Глынуў трохі малака. □ Глынуў [Ян] баршчу наспех! І рушыў на начлег, Бо пакарміць каня Спяшаўся. Корбан.

•••

Глынуць гора (слёз) — перажыць, перанесці многа цяжкасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жмі́нда, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай, ж.

Разм. пагард. Пра скупога чалавека, скнару. Мікодым, хоць і быў жмінда, на гэты раз не паскупіўся. Сабаленка. Маці кідае на бацьку гнеўны позірк. — У-у-у, жмінды, малака дзіцяці пашкадавалі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збан, ‑а, м.

Высокая гліняная пасудзіна, якая звужаецца ўверсе і мае звычайна ручку і носік. Ад сцюдзёнай вады збан пакрыўся халодным потам. Бяганская. Да пары збан ваду носіць: вушка адарвецца і збан разаб’ецца. Прыказка. // Колькасць чаго‑н., што змяшчаецца ў такой пасудзіне. Збан малака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нале́та, прысл.

Разм. Будучым летам, у будучым годзе. [Бацька:] — Налета мо’ ўжо цялушка ацеліцца, а адно лета як-небудзь і без малака пражывем, малых жа няма... Галавач. — Супакойся, — папрасіў [Яўген]. — Хаваеш ты сябе, ці што? Не паступіла ў гэтым годзе — паступіш налета. Абы ахвота была. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скі́бачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да скіба. Тамара, каб не пакрыўдзіць гаспадыні, узяла тоненькую скібачку. Яна пераламалася ў руках, пасыпаліся крошкі на белы абрус. Гурскі. Гарбач кроіць на скібачкі сухі чорны акраец і налівае ў шклянкі малака. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цадзі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Кавалак палатна або іншае прыстасаванне для працэджвання чаго‑н. (пераважна малака). [Ганна] ўжо вылівала апошняе малако на цадзілку. Чорны. І я згадваю, што маці заўсёды, падаіўшы карову, вешала цадзілку і даёнку на плот, каб яны сохлі... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяршкі́1 ’кончыкі пальцаў’ (гродз., дзятл., Сцяшк. МГ), адз. лік. вяршок — да прасл. vьrx‑ьkъ < vьrxъ (Фасмер, 1, 302). Гл. вяршок2.

Вяршкі́2 ’верхні слой малака, смятана’ (БРС, КТС, Бяльк.). Да вяршок3 (гл.). Параўн. таксама рус. смал., бранск. вершки ’салодкая смятана’, варон. ’смятана’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пумпы́ська фалькл. ’цыцка’, эўфем. ’палавы орган’: вазьму я быську, ды за пумпыську: а дай, быську, малака! (ушац., Полымя, 2000, 11, 140), рус. смал. пупы́ська ’тс’. Утварэнне з экспрэсіўнай асновай пумп‑, суадноснай з пуп‑, для называння круглых кароткіх прадметаў, параўн. пупы́шка ’мякіш, кончык пальца’ (гл. пупышы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піту́ха, птушка ’маленькі гаршчочак для варэння малака’ (Сцяшк. Сл.; пруж., Сл. Брэс., гродз., Нар. сл.; Скарбы), ’посуд для піцця’ (Турская ў Федар. 7), укр. питу́чка. Фармальна — да піць (гл.), тады ’посуд для піцця’ — першаснае значэнне, памянш. птушачка ’маленькі гаршчочак ёмістасцю да аднаго літра’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)