Ґа́рштва ’гваздзік’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. у гэтым значэнні прыводзіць таксама ґа́шта, ґа́штва і да ґа́шта прыводзіцца літ. крыніца góštauta ’тс’. Але форма гэта не зусім падыходзіць у якасці першакрыніцы. Параўн. лепш літ. gar̃štis, garšvà; да гэтых назваў гл. Фрэнкель, 138.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэ́чыць1 ’крочыць; хутка рабіць’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. думае аб запазычанні з літ. dė́ti ’хутка хадзіць, хутка рабіць’.

Дэ́чыць2 ’гаварыць недарэчнае, бубніць; казаць адно і тое ж’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. dė́ti ’абгаворваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́рстацца1 ’дыміць, тлець’. Параўн. літ. kurstyti ’распальваць, паліць у печы’ (Сл. паўн.-зах., 2, 583). Балтызм (Лаўчутэ, Балтизмы, 47).

Ку́рстацца2 ’корпацца, церабіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. kurstytis ’спяшацца’. Розніца ў семантыцы, магчыма, тлумачыцца ўплывам корпацца (Лаўчутэ, Балтизмы. 47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́ска ’кашалёк’ (Нас., Др.-Падб., Яруш., Бяльк., Сцяшк., Гарэц.). Гл. кеса. Версія аб паходжанні слова з балт. неабгрунтаваная (Лаўчутэ, Балтизмы, 113). Да таго ж прыклады з літ. і лат. моў семантычна далёкія: лат. ķešķys ’драўляныя насілкі’, літ. kẽstės ’тс’ або ķēska ’анучы, рыззё’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуці́на1 ’сцежка’ (Жд. 1), рус. пути́на ’дарога’. Да пуць ’тс’.

Пуці́на2 ’каліна; ягады каліны’ (навагр., шчуч., Сл. ПЗБ; лід., Сцяшк. Сл.), памянш. пуці́нка (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене і інш. (там жа), запазычанне з літ. pùtinas ’тс’, параўн. літ. putinúoti ’чырванець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нюрча́ць ’бурчаць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Магчыма, кантактная кантамінацыя бурчаць × літ. niurnė́ti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ню́шчыць ’муркаць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з літ. niäukseti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патры́сціць ’пакрышыць, падрабніць, пашчыпаць’ (Гарэц.). Балтызм. Параўн. літ. triūsti, triuseti ’абломвацца, крышыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахадзі́цца ’пабыць у злучцы’ (Касп.). Калька з літ. pa‑si‑eĩti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́дзякала ’ануча для гаршкоў’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, да літ. padėklas ’падстаўка, падкладка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)