пагро́за, ‑ы, ж.

1. Абяцанне зрабіць каму‑н. зло, непрыемнасць. Выказаць пагрозу. Не звяртаць увагі на пагрозы. □ [Мужчыны] стаялі на раллі вакол Міхалкі, закурвалі і моўчкі слухалі аканомавы пагрозы. Галавач. Пагрозы [Волькі] кінуць участак і не ступіць больш на яго нагой былі, безумоўна, пустой гаворкай. Васілевіч. // Злосць, пагрозлівы тон. У голасе бацькавым была пагроза і крыўда, што і дачка не будзе слухаць яго. Тады ўсяму канец. Каваль.

2. Небяспека, якая тоіцца ў чым‑н. Пагроза смерці. □ Пад пагрозай атруты [хлопцы] выкінулі нямала і добрых грыбоў. Маўр. // Тое, што стварае небяспеку. Фашызм — пагроза міру на зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́сці, месьці́, мясьці́ ’падмятаць’, ’з сілай гнаць, кружыць снег’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Сл. ПЗБ. ТС; міёр., З нар. сл.). Укр. мести́, рус. мести́, польск. mieść, н.-луж. mjasć, в.-луж. mjeść, чэш. mésti, славац. miesť, славен. mẹ́sti, серб.-харв. мѐсти, макед. мете, балг. мета, ст.-слав. мести. Прасл. mesti (< metti), роднаснае да metati > мятаць (гл.). Дакладнымі адпаведнікамі агульнаслав. лексемы з’яўляюцца: літ. mèsti ’кідаць, шпурляць’, ’пакінуць’, ’снаваць’, лат. mestкінуць’, ст.-прус. metis ’кідок’, лац. mittō, mittere ’тс’, ’выпускаць’ (Бернекер, 2, 40; Фасмер, 2, 611; Махэк₂, 361; Фрэнкель, 422; Бязлай, 2, 179; Шустар-Шэўц, 12, 926–927). Гл. мятаць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ча́ша ж.

1. ке́ліх, -ха м., ча́ра, -ры ж.;

2. церк., ча́ша, -шы ж.; ча́ра, -ры ж.;

3. перен. ча́ра, -ры ж.;

испи́ть го́рькую ча́шу зазна́ць го́ра;

бро́сить (положи́ть) что-нибудь на ча́шу весо́в кі́нуць (пакла́сці) што-небудзь на ша́лі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Калдабы́чкі, кылдабы́чкі ’дзіцячая гульня’ (Бяльк.). Ілюстрацыя («Ты ня ўмеіш гуляць у кылдабычкі», с. 241) не дае ніякага ўяўлення аб рэаліі. Фармальна суадносіцца з асновай калдаб‑, калдыб‑ (вытворныя азначаюць ’розныя выбоіны, вадаёмы і да т. п.’), аднак па значэнню гэта супастаўленне ўдалае. Параўн. рус. колдыбахнутькінуць што-н. з шумам у ваду, бухнуць’, колдыбышиться ’качацца, калыхацца’ (’гушкацца’?). Калі лічыць, што тут структура з складанай суфіксацыяй, аснову слова можна было б параўнаць з рус. кастрам. колдун ’у дзіцячай гульні — палка, якая доўга застаецца пад вадой, калі яе кідаюць канцом у ваду’. Не выключана, што неабходна бачыць тут структуру, якая ўзнікла ў выніку метатэзы, аднак і такое меркаванне не праясняе пытання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шкада́

1. в знач. безл. сказ., в разн. знач. жа́лко; жаль;

мне ш. яго́ — мне жаль (жа́лко) его́;

ш. гро́шай — жа́лко (жаль) де́нег;

2. вводн. сл. жаль;

пачыта́ць, ш., няма́ чаго́ — почита́ть, жаль, не́чего;

га́дка з’е́сці і ш. кі́нуцьпогов. проти́вно есть и жа́лко вы́плюнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыск, ‑а, м.

1. Прадмет або дэталь якой‑н. машыны, прыстасавання ў выглядзе плоскага круга. Дыск маятніка. Дыск магнітафона. Дыск электрапілы. □ Нумар быў заняты, і.. [дзяўчына] вешала трубку, чакала якую хвіліну і зноў круціла тэлефонны дыск. Арабей. // Спартыўны снарад у форме круга, які прымяняецца ў лёгкай атлетыцы для кідання. Кінуць дыск. // Магазін ручнога кулямёта, аўтамата, у якім змяшчаюцца патроны. Дыск аўтамата. □ Я набіваю моўчкі дыскі, Рыхтую к бою кулямёт. Прыходзька. // Бачны з Зямлі абрыс Сонца, Месяца і іншых планет. Сонца садзілася за небасхіл. Вось яно дакранулася сваім дыскам да зямлі. Сергіевіч.

2. толькі мн. (ды́скі, ‑аў). Разм. Дыскавая барана. Апрацаваць поле дыскамі.

[Грэч. diskos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

Разм.

1. каго-што чым. Гучна, з сілаю ўдарыць. Да .. [Вані] падбег паліцыянт, жахнуў гумай па плячах і пацягнуў хлопчыка да пастарунка. Карпюк.

2. што. З сілаю кінуць. [Пошта] узяў дзецюкову касу і разы тры махнуўшы .. па траве, з усяе сілы жахнуў яе аб купіну. Крапіва.

жахну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́; зак.

1. каго. Моцна спалохаць, выклікаць жах. І тое, што ўбачыў .. [пан] у чалавечых вачах, жахнула яго. Чорны.

2. Выбухнуць, успыхнуць, бліснуць (пра полымя, маланку і пад.). Буйныя каплі, як бы градам, Па лісцях дуба секанулі Ды далей сетку пацягнулі. І вось жахнула бліскавіца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́цепнік, паціпнік, пацапнік, пацяпнік, пацемнік, пацэп‑ нік, поцепнік ’драбналессе, хмызняк, кусты’, ’густы невялікі лес’ (Нас., Мядзв., Юрч., ТС), слаўг. поцябнік, поцяпнік ’тс’ (Яшк.), ’дробныя, абцярэбленыя сукі; дробныя дровы з парасніку’ (Нас.; маг., Яшк.), ’дробны лес, які застаўся на месцы высечанага лесу’ (Касп.). Беларускае. Утворана, як і па‑рас‑нік ’малады лес’. У якасці роднасных іншаславянскіх лексем можна ўказаць польск. ciepać, ciepnąć, ćpać, ćpić ’кідаць, кінуць, ціснуць’, ’ударыць’, ’махнуць’ (параўн. фразу: Глядзі, які лес вымахаў/), якія можна зблізіць семантычна са значэннем бел. слова ’дробныя, абцярэбленыя сукі, дровы’. Другая група значэнняў ’драбналессе; густы, невялікі лес на месцы высечанага’ працягвае семантыку літ. stieptis ’выцягвацца, цягнуцца ўверх’, лат. stiepties ’тс’, ’расці’ пра хуткі рост. У гэтым выпадку можна бачыць балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турну́ць ‘прагнаць аднекуль або куды-небудзь, адагнаць’ (ТСБМ, Пас., Жд. 1, Растарг., Сержп. Прымхі, Мова Сен., Сл. ПЗБ), ‘пужнуць’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘звольніць з пасады; імкліва выгнаць’ (ТСБМ, Юрч. Сін.), ‘піхнуць, папхнуць, штурхнуць каго-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Касп., Байк. і Некр., Жд. 1, Варл.), ту́рнуць ‘тс’ (ТС), турну́ты ‘прагнаць’ (Сл. Брэс.), турну́тэ ‘штурхнуць; хутка пагнаць’ (драг., Нар. лекс.). Параўн. укр. ту́рну́ти ‘пагнаць; штурхнуць, паслаць’, рус. турну́ть ‘прагнаць’, польск. turnąć ‘штурхнуць, выкінуць, пагнаць’, чэш. мар. turnúť ‘зыркнуць, дакрануцца’, славац. túrnuť ‘тс’, харв. чак. turnȁt ‘аддаваць’, серб. ту̏рнути ‘штурхнуць, уткнуць’, балг. ту́рна ‘паставіць, кінуць, уткнуць’, макед. турне ‘піхнуць, уткнуць, зрынуць’. Прасл. *turnǫti, суадноснае з *turati (Арол, 4, 120), гл. тура́ць, туры́ць. Параўн. Махэк₂, 661 («няяснага паходжання»).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ша́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што і без дап.

Разм.

1. чым. Моцна стукнуць. Шахнуць дзвярыма.

2. Тузануць, ірвануць. Рукаў не хацеў закасвацца, быў цесны, і Алег шахнуў цераз галаву рубашку, збіўшы на лоб доўгія чорныя валасы. Ермаловіч.

3. З сілай разануць, адрэзаць. [Сямён:] — Добра, што піла была тупая, а так бы пальцы шахнула... Мыслівец. [Палонны] разаслаў шынель па зямлі, дастаў з патайнай кішэнькі самаробны ножычак, спрытна, нейкім прафесійным рухам шахнуў буханку хлеба — раз! раз! — на чатыры кавалкі. С. Александровіч.

4. Шпурнуць, кінуць. Лічыльнікі.. Міцька шахнуў на край стала так, што аж затрашчалі касцяшкі. Паслядовіч.

шахну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́; зак.

Разм. Аб’явіць шах. Шахнуць канём.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)