Пра́да ’мяшэй зялёны, Setaria viridis (L.) P. B.’ (маг., Кіс.). Рус. пряда ’від проса’, укр. пряда ’расліна Setaria viridis’. Паводле Фасмера (3, 393, з літ-рай), ад праду, прасці. Расліна названа так па падабенству з калаўротам (рус. пряяка). Іншыя версіі лічаць сумнеўнымі ў фанетычных адносінах. Параўн. прану ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зяле́ніва, ‑а, н.

1. зб. Зялёная трава, зялёная расліннасць; зеляніна. Пахла сена, пахла зяленіва сухой травы ў аўсянай саломе. Чорны. [Жэнька] схадзіла ў гарод, назбірала зяленіва і прыйшла зноў на вуліцу. Крапіва.

2. Зялёны колер чаго‑н. Успыхнула зяленіва маладога, яшчэ клейкаватага лісця. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пересыпа́ниеI (к пересыпа́тьII) перасыпа́нне, -ння ср.;

пересыпа́ние из пусто́го в поро́жнее погов. зялёны мак калаці́ць; бо́бу ў гаро́се шука́ць; з вадо́ю бі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Зелянчу́к, зеленчу́к ’недаспелы плод’ (жыт., Нар. словатв.). Рус. куйбыш. зеленчу́к ’тс’, літарат. ’дабраполь, Galeobdolon Adans’, кур., разан., тамб. ’маладая жывёліна’, балг. зеленчу́к ’агародніна’. Ад прыметніка зялёны (гл.) з суфіксам ‑чук (Сцяцко, Афікс. наз., 126, дзе, аднак, недакладна форма, значэнне, рэгіён і прымета, пакладзёмся ў аснову намінацыі). Ці можна лічыць лексему прасл. дыял. — няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мясці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да мясціна. Яны звярнулі з дарогі, выбралі слаўную мясцінку — зялёны грудок сярод жоўценькага пясочку — і спыніліся. Колас. Дзед... выбіраў Васілю з маткай рыбную мясцінку. Мележ. Мясцінку слаўную знайшоў І рыбы налавіў з паўпуда! Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абелі́ск, ‑а, м.

Помнік у гонар якой‑н. падзеі або на ўшанаванне чыёй‑н. памяці ў выглядзе высокага, звычайна кантовага, слупа, звужанага уверсе. Справы мужных славіць родны Мінск, Вольны, шумны, светлы і зялёны, І на Круглай плошчы абеліск У вякі ўздымае іх імёны. Калачынскі.

[Грэч. obeliskos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зе́лена,

1. Прысл. да зялёны (у 1, 2 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць зялёнай расліннасці. Было лета, самая зялёная пара яго. Зелена было на гародах, у полі, на балотах. Мележ.

•••

У вачах зелена — тое, што і у вачах зелянее (гл. зелянець).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзе́ць, адзе́ну, адзе́неш, адзе́не; адзе́нь; адзе́ты; зак., каго-што

1. Надзець на каго-н. вопратку, апрануць.

А. дзіця.

Зіма адзела поле снегам (перан.).

2. Апрануць кім-н.

А.

Дзедам Марозам.

3. Забяспечыць каго-н. адзеннем.

Бацькі дзяцей адзелі і абулі.

4. Тое, што і надзець; нацягнуць.

Ледзь адзеў пальчаткі.

5. перан. Пакрыць; ахінуць.

Дубы зялёны плашч адзелі.

|| незак. адзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. адзе́цца, адзе́нуся, адзе́нешся, адзе́нецца; адзе́нься; незак. адзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. адзява́нне, -я, н. (паводле 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцяг, -а, мн. сцягі́, -о́ў, м.

1. Палотнішча ўстаноўленага памеру, формы і колеру (колераў), звычайна з эмблемай дзяржавы, вайсковай часці, арганізацыі і інш., якое выкарыстоўваецца ў якасці іх сімвалу і, як правіла, прымацоўваецца адным бокам да дрэўка або шнура.

Дзяржаўны с.

Беларусі.

Палкавы с.

С.

Перамогі.

2. Кавалак тканіны пэўнай формы і афарбоўкі, які служыць знакам чаго-н., упрыгожаннем і інш.

Зялёны с.

Махаць сцягамі.

Пад сцягам міру — у імя міру.

Трымаць высока сцяг (чаго-н.) — захоўваць якія-н. ідэалы, запаветы (высок.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мшані́к1 ’махавік зялёны — заечы баравік, Xerocomus subtomentosus’ (уздз., Нар. словатв.), мшар, імшар, міша́рык, мша́рык ’тс’ (пін., Жыв. сл.), ’махавік, Suillus variegatus’ (стол., Нар. лекс. і Жыв. сл.; пруж., Нар. словатв.). Да мша́ны, імша́ра < мох (гл.). Гл. таксама імша́рнік.

Мша́нік2 ’месца, дзе зімой стаялі вуллі з пчоламі’ (паўд.-усх., КЭС). Да імшанік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)