*Праіва́ніць, проіваніць ’правароніць’ (ТС). Ад імя Іван у значэнні ’прастак; дурнаваты чалавек’. Параўн. рус. мгшіуля ’дурань’, якое звязваецца з імем Міхаія (гл. абмішуліцца), чэш. kubą ’селянін, неадукаваны чалавек’ < Ja‑kub.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

другі́, -а́я, -о́е.

1. гл. два.

2. Не такі, інакшы, непадобны да гэтага або ранейшага.

Зусім д. голас.

3. Паўторны.

Д. прыезд.

4. Ужыв. пры супрацьстаўленні.

Аднаму чалавеку весела, а другому сумна.

Адзін большы, д. меншы.

5. Не галоўны па значэнні, другарадны.

На другіх ролях.

6. Які замяняе першага, сапраўднага.

У яго цяпер д. бацька.

7. Не гэты, іншы.

Другім разам прыходзьце.

8. займ. неазнач. Які-н. іншы.

Д. дзякаваў бы, а ты не задаволены.

9. Які атрымліваецца пры дзяленні на два.

Другая частка.

10. у знач. наз. друга́я, -о́й, ж. Другая частка чаго-н.; палавіна.

Адна другая.

11. у знач. наз. друго́е, -о́га, н. Страва, якая падаецца пасля першай.

На другое падалі мачанку.

12. у знач. наз. другі́, -о́га, м., мн. -і́я, -і́х. Хтосьці іншы, не сам.

Сам не гам і другому не дам (прымаўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Атачы́ць ’акружыць’ (Гарэц.). У рускай пашырана на захадзе, укр. оточити, польск. otoczyć ’тс’, чэш. otočiti, славац. otočiť ’акружыць, павярнуць, пакрыць, абвязаць’, славен. otočati ’акружаць’. Дзеяслоў точити засведчаны ў ст.-рус. у значэнні ’гнаць, ездзіць’, аналагічныя значэнні вядомыя сучаснай чэшскай і славацкай мовам, дзе таксама дзеяслоў točiti ўказвае на вакольны, кругавы рух, паварот. Гэта значэнне і было, відаць, першасным для пашыранага цяпер у шэрагу славянскіх моў значэння слова атачыць ’акружыць’. Улічваючы адзінкавасць беларускага прыкладу, можна меркаваць пра яго запазычаны (відаць, з польскай) характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казлі́ць ’пець непрыемным, прарэзлівым голасам’ (Нас.). Празрыстае ўтварэнне ад казёл1, матывацыя таксама зразумелая. Дакладных адпаведнікаў няма, рус. козлить, козлиться ў значэнні ’весці сябе як казёл і інш.’ можна разглядаць як незалежныя ад бел.; аднак мадэль, па якой утвораны гэтыя лексемы, з’яўляецца, відаць, архаічнай. Бел. казліць можа захоўваць вельмі старажытную канструкцыю, якая ў выніку яе экспрэсіўнасці магла і змяняць структуру (клас дзеяслова) і спецыялізаваць значэнні. Рус. лексему, такім чынам, можна разглядаць як найбольш блізкую да архетыпу, хоць, зразумела, вельмі ўмоўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аспе́кт. З рус. аспе́кт (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе з 1718 (Біржакава, 344) пачаткова ў астранамічным значэнні з лац. aspectus ’погляд’ непасрэдна ці праз французскую мову (Шанскі, 1, А, 159) або нямецкую.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лясь! — выклічнік у значэнні дзеяслова ляскаць, ляснуць ’ударыць па голым целе’, ’падзенне, удар’, ’бразь, плясь!’ (ТСБМ, Гарэц., Шат.; полац., мсцісл., Нар. лекс.; паст., Сл. ПЗБ). Утворана ад ля́скаць (Праабражэнскі, 1, 497).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надза́хад ’перад захадам’ (Сл. ПЗБ). Са спалучэння прыназоўніка над (у часавым значэнні) з назоўнікам захад у форме він. скл.; над у такіх канструкцыях звычайна мае значэнне ’перад’ (ESSJ SG, 1, 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прапой ’п’янства; горкі п’яніца’ (Нас.). Аддзеяслоўны назоўнік да прапіць (гл. піць), у апошнім значэнні часцей — прапойца, параўн. рус. ты пропоица двора, ты пропил мое житье (параўн. Экерт, Этимология–1997–1999, 220).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гвор ’хваля, якая, б’ючыся аб бераг, стварае працяжны шум’ (Яшкін). Няясна. Магчыма, звязана са слав. *gvorъ, якое мае розныя значэнні (у тым ліку ’бурбалка на вадзе’; параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 184).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́чка ’жняярка’ (Юрч.), ’жняя’ (Сл. паўн.-зах.; Выг. дыс., 33). Чэш. žačka ’тс’. Паводле прадуктыўнай мадэлі, ад дзеяслова жацьх з суфіксам ‑ачка ў агентыўным (асабовым і неасабовым) значэнні (Сцяцко, Афікс. наз., 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)