Тарабі́чыць (тарабі́чыты) ’цягнуць, несці’ (пін., ЖНС). Параўн. рус. та́рабить ’цягнуць’, чэш. tarabit ’з цяжкасцю несці’, tarabit se ’з цяжкасцю ехаць (пра воз)’. Відаць, да гукапераймальнага *тараб (< *torb‑?), параўн. тарабкаць, гл. Параўноўваюць з тарабаніць (гл. Фасмер, 4, 20), укр. дыял. те́порити ’з цяжкасцю несці, цягнуць’ (Махэк₂, 636), апошняе сумніўна, гл. ЕСУМ, 5, 548. Прапанаваная для чэшскіх слоў рэканструкцыя *torbiti сустракае цяжкасці з фанетычнага боку (Варбат, Этимология–1973, 27), якія знімаюцца, калі прыняць гукапераймальную аснову слоў. Параўн. тарбічыцца, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спаце́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Пакрыты потам; потны. Змораны, спацелы, я адчапіў бароны, каб ехаць на абед. Грамовіч. Жанчыны сядзяць на мяхах, выціраюць спацелыя твары. Асіпенка. Госць пачынае пацепваць плячыма, бо спацелая кашуля ліпне да цела. Карамазаў.
2. Пакрыты вільгаццю; запацелы. Макар працёр спацелую шыбу далоняй і прыпаў да рамы. Дуброўскі. Ужо не было чаго і рабіць, а брыгадзір Апанас Высеўка ўсё хадзіў між тых пахучых мэдлікаў ды спацелыя каласы гладзіў. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакамячы́ць, ‑мячу, ‑мечыш, ‑мечыць; зак., што.
1. Скамячыць, памяць. Пакамячыць бялізну. □ Мяжэнны, скінуўшы з сябе коўдру, пайшоў да шафы, каб адразу прыфранціцца, але счакаў: пакуль ехаць, .. касцюм можна пакамячыць. Гроднеў.
2. Камячыць некаторы час. Кінуўшы паламаны аловак на карту, выйшаў з-за стала Грай, адкашляўся, пакамячыў у пальцах недакурак, сплюнуў у кут. Мікуліч.
3. Абл. Сціснуць (пра кулакі). А дзядзька кулакі пакамячыў, і так туга, туга пакамячыў іх, ды падступіўся да мяне. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́куды, прысл.
1. Кудысьці, невядома куды. Некуды ж вось ідзе гэтая вузкая лясная дарожка. Брыль. [Вісарыёна] моцна ўдарылі па галаве, схапілі за рукі, некуды пацягнулі. Самуйлёнак. Паравоз, пыхкаючы і набіраючы хуткасць, паімчаўся некуды ўдалячынь. Шчарбатаў.
2. Няма такога месца, куды б можна было адправіцца, змясціць каго‑, што‑н. Без вестак ад цябе — нам некуды ісці. Глебка.
•••
Далей (ехаць, ісці) некуды — горш таго, што ёсць, быць не можа.
Дзець некуды гл. дзець.
Некуды вачэй дзець гл. дзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сват, ‑а, М сваце, м.
1. Асоба, якая сватае жаніху нявесту ці нявесце жаніха. Ехаць у сваты. □ — Добры сват раней, чым пасватаць дзяўчыну хлопцу, уведае, што за яна, які характар мае, у людзей распытае. Пальчэўскі.
2. Бацька мужа ў адносінах да жончыных ці бацька жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў. [Ляснік:] — Ведаеш, Лявон, падабаецца мне твой Грышка, ці не будзем мы сватамі?.. Чарот.
•••
Ні брат ні сват гл. брат.
Ні свата ні брата гл. брат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Наважа́ць 1 ’прывязаць, прыжывіць’ (Сцяшк.). Калі гэта не фанетычным шляхам змененае навязиць ’прывязаць’, то можа быць супастаўлена з укр. навижити, адно са значэнняў якога ’навучыць, прывучыць’, тады ўсё да *іladiti, гл. вадзіць. Другая магчымасць — да вижыць (гл.), параўн. наважваць ’прыціскаць’ (лунін., Шатал.).
◎ Наважа́ць 2, naważać(i) ’наведваць’ (Федар.). Відаць, ітэратыў ад *voziti, параўн. дакладную паралель серб.-харв. navažati, суадноснае з navoziti ’навазіць’ (RHSJ); меркаванні Лаўчутэ (Литуанизмы, 43) аб запазычанні бел. -важаць з літ. važiuoti ’ехаць’ у святле названай паралелі здаюцца непераканальнымі. Параўн. навяжоны, навяжаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
за́яц, за́йца, мн. зайцы́, -о́ў, м.
1. Невялікі звярок з атрада грызуноў, а таксама футра з яго.
Палахлівы як з.
За двума зайцамі пагонішся — ні аднаго не зловіш (прыказка).
2. Безбілетны пасажыр або глядач, што пранік куды-н. без білета (разм.).
Ехаць зайцам (у знач. прысл.).
|| памянш.ласк. за́йка, -і, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.; ужыв. таксама як ласк. зварот да каго-н.) і за́йчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.; ужыв. таксама як ласк. зварот да каго-н.).
|| прым. зае́чы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Заечая натура (перан.: палахлівая).
○
Заечая губа — прыроджанае ненармальнае раздваенне верхняй губы ў чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыпе́рці, -пру́, -про́ш, -прэ́; -про́м, -праце́, -пру́ць; -пёр, -пе́рла; -пры́; -пёрты; зак. (разм.).
1. Тое, што і прыціснуць (у 1 знач.).
П. да плота. П. да сцяны каго-н. (таксама перан.: паставіць у становішча, з якога няма выйсця).
2. што і чым. Зачыніўшы, прыставіць шчыльна што-н., каб не адчынялася.
П. дзверы калом.
3. каго-што. Прынесці на сабе (што-н. цяжкае; разм.).
Прыпёр цэлы мяшок бульбы.
4. Прыйсці (разм.).
Ён прыпёр за пяць кіламетраў.
5. безас. Вельмі захацецца; тэрмінова спатрэбіцца (разм., груб.).
Так прыпёрла табе ехаць сёння.
|| незак. прыпіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Наманы́ ’наўгад’ (навагр., Сцяшк. Сл.), ’наўздагад, навослеп, пэўна не ведаючы дарогі’ (слуц., Полымя, 1988, 7, 203). З прыназоўнікава-іменнай канструкцыі *на маны, дзе другая частка — аддзеяслоўны назоўнік у він. скл. мн. л. (Шуба, Прысл., 141), параўн. наманяць ’намерыцца’ (Сцяшк. Сл.), namanuć ’надумаць’ (Арх. Федар.), наману́цца ’надумацца’ (Сл. ПЗБ), дзе ў якасці зыходнага аўтары слоўніка дапускаюць літ. manytys ’надумаць’; тады першаснае значэнне злалучэння ’куды ўздумаецца (ісці, ехаць і пад.)’. З фармальнага боку пры наяўнасці мани ’абман, хлусня’, ’пах, тое, што прываблівае’, ’здань’ і інш. аддзеяслоўных утварэнняў ад * танін няма патрэбы дапускаць уплыў літоўскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Перадае́жджа (пэрэдоі́шчэ) (малар., СіБФ–1986, 145) ’другі прыезд сватоў у дом нявесты’ (драг., Клім., Сл. Брэс.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ьjе ад ⁺передоежджы ’той, хто едзе спераду’ (Селюжыцкая, Полісся: мова, культ., іст., Київ, 1996, 152–154), > ⁺передоездье, параўн. рус. дыял. передое́зжий ’той, хто едзе наперадзе вяселля; вясельнікі, што едуць на першым возе’, ст.-рус. передоѣнзжий, передъѣзжий, передиѣзжий ’той, хто дзейнічае ў авангардзе (пра вайскоўцаў)’. Да пе́рад і е́хаць (гл.). Пераход ‑ждж‑ у ‑шч‑ характэрны драгічынскім гаворкам: прыйішч ʼе́тэ ’прыяжджаць’. Пырыдуі́жжда ’другі прыезд сватоў у хату нявесты’ (кобр., Нар. лекс.) з ад’ідэацыяй (народная этымалогія) уе́хаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)