града́цыя, ‑і, ж.
Паслядоўнасць, паступовасць у размяшчэнне чаго‑н., звязаная з павышэннем або аслабленнем велічыні, сілы, значэння. За суддзямі, таксама захоўваючы саслоўныя градацыі, ішлі: напышлівы прадстаўнік дваранства, мінскі губернатар маршалак Ромава-Рымша-Сабур, член управы Янцэвіч, які прыбыў замест гарадскога галавы. Колас.
[Лац. gradatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахме́лле, ‑я, н.
1. Дрэннае самаадчуванне, недамаганне, выкліканае моцнай выпіўкай напярэдадні. Вавёрка Дзіка выклікае. З’явіўся той, стаіць і галавы не паднімае, — З пахмелля дужа важкая яна. Корбан. П’янаму ўсё лёгка. Але цяжкае пахмелле... Навуменка.
2. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пахмяляцца — пахмяліцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узурпа́тар, ‑а, м.
Той, хто незаконна захапіў у свае рукі ўладу або прысвоіў сабе чужое права, паўнамоцтва. Слова Міцкевіча было заўсёды блізкае для тых, хто змагаўся і не скараў ганебна галавы перад узурпатарам. Лойка. // Прыгнятальнік. Рабочыя і салдаты паўсталі супраць гнёту ўзурпатараў. «Полымя».
[Лац. usurpator.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Намёт 1 ’вельмі тонкае палатно ў два ніты з каляровымі палоскамі па баках’ (докш., Янк. Мат.), ’абрадавы ручнік (даматаны’) (ветк., Мат. Гом.; чэрв., Сл. ПЗБ), кавалак тонкага кужэльнага палатна, які жанчыны абмотвалі вакол галавы’ (чэрв., пухав., калінк., Сл. ПЗБ), ст.-бел. наметь (XVI–XVII стст.) ’шацёр’, укр. намет, наміт ’шацёр, палатка’, рус. намёт ’сховішча, навес, шацёр’, польск. namiot ’палатка, шацёр, полаг’. Старабеларускае слова лічыцца запазычаннем з польскай (Жураўскі, SOr, 1961, 1, 40); адносна абрадавага ручніка і накрыцця галавы замужніх жанчын гэта меркаванне цяжка было б прыняць, паколькі ў польск. мове для слова namiot такіх значэнняў не фіксуецца. Фасмер (3, 41) прымае самастойнае развіццё ад на і метать, аспрэчваючы больш раннюю этымалогію, якая выводзіць усходнеславянскае і польскае слова ў значэнні ’шацёр’ з іран., афган, namd ’лямец’. Літ. nuometas ’накрыццё галавы з тонкага палатна’. Буга (Rinkt., 2, 502) лічыць запазычаннем з усходнеславянскіх моў. Пра магчымасць самастойнага ўтварэння слова намёт сведчыць наяўнасць аманімічных форм ад мятаць, напр., намёт ’кошык на рыбу’ (Бяльк.), ’падатак’ (Нас.), рус. намёт ’паветка’, ’капна’ і інш. Гл. наметка і.
◎ Намёт 2 ’гурба, сумёт’ (Юрч. СНС), рус. намёт ’тс’. Да мне- ці (гл.), намятиць, параўн. таксама на́мець ’тс’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ламані́на ’цяжкая праца для галавы, галаваломка’, ’хваляванне пры рамонце чаго-небудзь ломкага’, ’тупыя, працяглыя болі ў касцях і мышцах’, ’недамаганне, боль па ўсім целе’, пераноснае — ’ломка старога’, ’беспарадак, неспакой, выкліканыя нечаканай пераменай’ (Нас., ТСБМ, КЭС, лаг.). Польск. łamanina ’ламанне’, ’паламаныя рэчы’, старое — ’барацьба’. Бел.-польск. ізалекса. Аддзеепрыметнікавае ўтварэнне. Да лама́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ры́ла, -а, мн. -ы, рыл, н.
1. Выцягнутая пярэдняя частка галавы ў некаторых жывёл.
Свіное р.
2. Тое, што і твар (разм., лаянк.).
У яго не твар, а сапраўднае р.
3. Верхняя выцягнутая частка чаго-н.
Р. бутэлькі.
◊
Ні вуха ні рыла (не ведае, не разумее; разм., неадабр.) — зусім нічога не ведае.
|| памянш. ры́льца, -а, мн. -ы, -аў, н.
Р. ў пуху ў каго-н. (перан.: хто-н. ублытаны ў нячыстую справу; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
На́ме́тка 1, намё́тка, на́мітка ’доўгі, вузкі кусок палатна, звычайна з каймой ці вышыўкай’, ’накрыццё галавы ў замужніх жанчын у выглядзе рушніка з аздобамі, пакрывала нявесты’ (Шн. 3, Чач., Др., Маш., ТС, Сл. ПЗБ, Жд. 1, Кольб., Грыг., Чуд., Сцяшк., Бяльк., Мат. Гом.), ст.-бел. наметка ’даўняе народнае жаночае накрыццё галавы з доўгага і вузкага палатна, якім перавязвалі галаву. І паколькі палатно было заўсёды белае, то і жанчын звычайна называлі белагаловымі’ (Гарб.), укр. намі́тка, рус. намётка. Паводле Фасмера (3, 41), з на і мета́ть ’кідаць’, літаральна ’накідка’, параўн. на́мятка ’цёплая хустка’ (маст., Сцяшк. Сл.), што, відаць, адлюстроўвае незалежнае больш позняе ўтварэнне. Гл. намёт 1.
Наме́тка 2 ’пазнавальны знак (напрыклад, на вуху ў авечкі, на лапцы ў гусі)’ (Янк. 1), ’памета’ (рагач., Мат. Гом.). Да наме́ціць, ме́ціць ’памячаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зёлкі, ‑лак; адз. зёлка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
Лекавыя травы. Я часта прыпыняюся каля сталоў, Дзе разлажылі прадаўшчыцы зёлкі, Сабраныя з усіх лугоў, палёў, На скрыжаваннях і на валатоўках. Танк. Зёлкі ў .. [бабкі Марылі] былі ад усяго: ад кашлю, ад жывата, ад раматусу, ад галавы. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касцяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Выраблены з косці (у 3 знач.). Касцяныя гузікі. Касцяная ручка нажа. □ Анатоль прайшоў у будан, моўчкі сагнуўся і падняў з коўдры белую касцяную расчоску з ручкай накшталт рыбінай галавы. Ваданосаў.
2. Здабыты, прыгатаваны з касцей жывёлы. Касцяная мука. Касцяны клей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
футбо́л, ‑а, м.
Спартыўная камандная гульня, у якой кожная з каманд ударамі ног (ці галавы) імкнецца забіць мяч у вароты праціўніка. Яны бягуць з ракеткамі на карты, Гуляюць у футбол і пішуць вершы. Грахоўскі. Люблю я ў футболе юнацкую сілу, Дакладнасць удараў, атак прыгажосць. Панчанка.
[Англ. foot — нага і ball — мяч.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)