продви́нуться прасу́нуцца; (двинуться вперёд) ру́шыцца напе́рад, прайсці́ напе́рад;
на́ши войска́ продви́нулись значи́тельно вперёд на́шы во́йскі прайшлі́ (прасу́нуліся) зна́чна напе́рад;
де́ло продви́нулось спра́ва прасу́нулася (ру́шылася напе́рад);
продви́нуться по рабо́те прасу́нуцца (пайсці́ напе́рад) па рабо́це.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
змяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Мяшаючы, перамешваючы, злучыць у адно што‑н. разнароднае; саставіць сумесь ці раствор. Віктар падбег да балота, зачарпнуў у жменю вады, змяшаў з пяском і прынёс Мірону. Маўр. Масла з вадой не змяшаеш. З нар.
2. Парушыць парадак размяшчэння чаго‑н.; пераблытаць, перамяшаць. — Будзем гуляць ці не? — Відаць, не, — змяшаў фігуркі служачы. Караткевіч. // Парушыць баявы парадак, строй (войска). Змяшаць шарэнгі.
•••
Змяшаць з граззю (з зямлёй) каго — груба аблаяць, зняважыць, зняславіць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
супрацьстая́ць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; незак., звычайна каму-чаму.
1. Быць супрацьпастаўленым, супрацьлеглым у адносінах да каго‑, чаго‑н. Станоўчы герой Змітрака Бядулі супрацьстаіць існуючаму ладу ў асноўным сваімі маральнымі і сацыяльнымі запатрабаваннямі. Каваленка. Лявону супрацьстаіць у п’есе дружны калектыў калгаснікаў, у тым ліку і жонка з дачкою. Гіст. бел. сав. літ.
2. Захоўваць устойлівае становішча пад уздзеяннем чаго‑н. Супрацьстаяць парывам ветру. // Супраціўляцца, аказваць супрацьдзеянне. Супрацьстаяць знешнім уплывам. / Пра ўзброеныя сілы. войска ў вайне, бітве і пад.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
оттяну́ть сов.
1. в разн. знач. адцягну́ць, мног. паадця́гваць;
оттяну́ть ло́дку адцягну́ць ло́дку;
оттяну́ть болт адцягну́ць бо́лт;
оттяну́ть войска́ адцягну́ць во́йскі;
оттяну́ть реше́ние адцягну́ць рашэ́нне;
2. (натрудить) наверадзі́ць;
оттяну́ть ру́ку чемода́ном наверадзі́ць руку́ чамада́нам;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
перебро́сить сов., в разн. знач. перакі́нуць, мног. паперакіда́ць, паперакі́дваць;
перебро́сить реме́нь че́рез плечо́ перакі́нуць рэ́мень це́раз плячо́;
перебро́сить мост че́рез ре́ку перакі́нуць мост це́раз раку́;
перебро́сить войска́ перакі́нуць во́йскі;
перебро́сить ве́щи перакі́нуць (паперакіда́ць, паперакі́дваць) рэ́чы;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
арда́, ‑ы, ДМ ‑дзе; мн. орды, ‑аў; ж.
1. Назва дзяржаўных утварэнняў, якія вылучыліся пасля драблення мангольскай дзяржавы Чынгісхана, а таксама стаўка, месцазнаходжанне яе правіцеляў. Залатая арда. Крымская арда. Астраханская арда. // Назва саюзаў вандроўных плямёнаў.
2. Мангола-татарскае войска, якое ўварвалася ў межы старажытнай Русі. // Пра полчышчы азвярэлых варожых войск. Фашысцкія орды. □ Паўстань, народ, злучы ўсе сілы Супроць тэўтонскае арды, Супроць пачвары тупарылай, Што нішчыць сёлы, гарады! Колас.
3. перан. Шумны і неарганізаваны натоўп, зборышча. Наляцелі скурадзёры — Паны чорнаю ардой. Танк.
[Ад цюрк. ordu — палатка хана.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
загрэ́бці 1 і заграбці́ 1, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. загроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак.
1. Зак. да заграбаць.
2. каго. Разм. Схапіць, арыштаваць; раптоўна забраць куды‑н. [Павал Няміра:] Э, паночку! На той белы білет, што вы мне выклапаталі, ніхто і глядзець не захацеў. Месяцы два таму назад мяне зноў былі загрэблі ў войска. Чорны.
загрэ́бці 2 і заграбці́ 2, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. загроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак.
Пачаць грэбці, грабці.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
страло́к, ‑лка, м.
1. Той, хто ўмее страляць, хто страляе. Сярод дваровай чэлядзі быў зухаваты хлопец Максім, майстра на ўсе рукі, надзвычай меткі стралок, і пан трымаў яго сваім паляўнічым. Машара. Калі ж бывае вольны дзень, Дзе там спачын такой натуры. Хлапцоў на стрэльбішча вядзе [Аляксей], — Першы стралок і фізкультурнік. Чарот.
2. Ваеннаслужачы пяхотнага войска, узброены агнястрэльнай зброяй. Пачаў .. [Іван Якаўлеў] службу салдатам-стралком. «Беларусь». Галоўны з .. [дыверсантаў] быў асаджаны куляй выдатнага стралка радавога Бандарэнкі. Брыль. // Баец, які вядзе стрэльбу з танка або самалёта. Стралок-радыст.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Во́ін (БРС, КТС). Рус. во́ин, укр. воїн, ст.-рус. воинъ, ст.-слав. воинъ, балг. паэт. воин, серб.-харв. во̀јни̑к, славен. vojník, чэш., славац. vojín, voják. Утворана пры дапамозе суф. адзінкавасці ‑inъ ад прасл. *vojь з магчымым значэннем ’група войска’ (Махэк₂, 696; БЕР, 172). Іншая ступень чаргавання ў ст.-слав. повинѫти ’пакарыць, заваяваць’. Роднаснымі з’яўляюцца літ. vejù, výti ’гнаць(ца), праследаваць’, vajóti імперф., ст.-інд. vḕti ’праследуе, імкнецца да’, авест. vayeiti ’гоніць, праследуе’, лац. vēnor, ‑āri ’паляваць’, ст.-ісл. veiðr ’паляванне’, ст.-в.-ням. weida ’тс’, грэч. ἵεμαι ’імкнуся, жадаю’, ірл. fíad ’дзічына’, лац. proelium (з *provoiliom) (Фасмер, 1, 334; Траўтман, 345 і наст.; Шанскі, 1, В, 141 і наст.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
злучы́цца сов.
1. в разн. знач. соедини́ться; (о реках — ещё) сли́ться;
кісларо́д ~чы́ўся з вадаро́дам — кислоро́д соедини́лся с водоро́дом;
во́йскі ~чы́ліся для наступле́ння — войска́ соедини́лись для наступле́ния;
канцы́ правадо́ў ~чы́ліся — концы́ проводо́в соедини́лись;
2. с.-х. случи́ться, спа́риться
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)