Чити́нская о́бласть ист. Чыці́нская во́бласць; (ныне) Забайка́льский край Забайкальскі край.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пляж ’бераг мора, возера, ракі, на якім загараюць і адпачываюць у час купальнага сезону’ (ТСБМ; ваўк., Сцяшк. МГ). Праз рус. мову з франц. plage ’тс’, ’узмор’е’, якое, як і італ. piaggia ’узбярэжжа’, узыходзяць да італ.-лац. plagia < лац. plagaвобласць, пояс, зона’ (Фасмер, 3, 291; Банькоўскі, 2, 600).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жы́тніца, ‑ы, ж.

1. Уст. Памяшканне для захоўвання збожжа; свіран.

2. перан. Хлебародная вобласць краіны, якая забяспечвае хлебам іншыя мясцовасці. Украіна — жытніца СССР.

3. Разм. Жытняя салома. Волька па-мужчынску падхоплівала .. [віламі] жытніцу і кідала яе ў тарпу. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарвіні́зм, ‑у, м.

Вучэнне аб гістарычным развіцці жывой прыроды, аб паходжанні відаў жывёл і раслінных арганізмаў шляхам натуральнага адбору.

•••

Сацыяльны дарвінізм — рэакцыйная плынь у буржуазнай сацыялогіі, якая пераносіць прынцып барацьбы за існаванне на вобласць грамадскіх з’яў і адносін.

[Ад імя заснавальніка Чарлза Дарвіна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сейсмі́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з ваганнямі зямной кары пры землетрасенні. Сейсмічныя хвалі. Сейсмічныя з’явы. // Такі, дзе часта адбываюцца землетрасенні, якому ўласцівы землетрасенні (пра раён, вобласць). Сейсмічныя зоны. // Прызначаны для рэгістрацыі і вывучэння ваганняў зямной паверхні. Сейсмічная станцыя. Сейсмічныя карты.

[Ад грэч. seismós — ваганне. землетрасенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спажыва́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер ад спажываць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Такі, які толькі спажывае сельскагаспадарчыя прадукты, але не робіць іх, або робіць у недастатковай колькасці (пра раён, вобласць і інш.).

3. Дзеепрысл. незак. ад спажываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ю́го-Осети́нская автоно́мная о́бласть ист. Паўднёва-Асеці́нская аўтано́мная во́бласць; см. Ю́жная Осе́тия.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сатра́п ’правіцель у старажытнай Персіі’ (ТСБМ). Відаць, запазычанне з рус. сатра́п ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74). Рус. праз грэч. σατράπης са ст.-пярс. xs̆adrapavan ’даглядальнік страны’ (ССРЛЯ, 13, 202), якое ад xs̆araвобласць, правінцыя’ і pa(y)‑ ’кіраваць’ (Вальдэ-Гофман, 2, 482). Ст.-бел. сатрапъ ’правіцель у старажытнай Персіі’, паводле Булыкі, Лекс. запазыч., 28, праз грэчаскую мову са ст.-пярс. sitrab.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перасячы́ і перасе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; што.

1. Рассячы папалам, на часткі.

П. жэрдку.

Бізуном бервяна не перасячэш (прыказка).

2. Перайсці, пераехаць што-н. упоперак.

П. вуліцу.

П. экватар.

3. Прайсці па паверхні чаго-н. ад аднаго канца да другога.

Чыгунка перасячэ нашу вобласць.

Поле перасечана ярам.

4. перан. Перагарадзіць каму-, чаму-н. (дарогу, шлях і пад.).

Атрад перасек шлях непрыяцелю.

|| незак. перасяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Край1 ’канечная лінія, вобласць, мясцовасць’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Яруш., ТС, Кліх, Сл. паўн.-зах., Мал., Ян.), ’бераг’ (Федар.), ’кавалак’ (Грыг.). Укр. край, рус. край, ст.-слав. краи, балг. край, серб.-харв. кра̑ј, славен. kràj, польск. kraj, чэш. kraj, в.-луж. kraj, прасл. krajь, якое генетычна суадносіцца з krojiti (гл. кроіць) (Бернекер, 1, 605; Траўтман, 141).

Край2 ’вельмі’ (Мат. Маг., Яўс., Сцяшк., Юрч.). Гл. край1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)