рухо́масць, ‑сці, ж.

1. Уласцівасць і стан рухомага. Рухомасць блока. Рухомасць твару. □ Па меры павелічэння працягласці ўздзеяння фітанцыдаў жывёлы трацілі рухомасць. «Весці».

2. Рухомая маёмасць. Асталася толькі дамашняя рухомасць, што складалася з насільнага адзення і бялізны. Г. Кісялёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сібары́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Неадабр. Весці жыццё, уласцівае сібарыту. «А ўставаць няма чаго спяшацца», — вырашыў ён [Венькя] і хацеў змоў захутацца ў коўдру з галавой, затаіцца, але ў спальню ўвайшла бабуля і рашуча загадала: — Годзе сібарытнічаць... Уставай. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыракано́ска, ‑і, ДМ ‑носцы; Р мн. ‑носак; ж.

Вадаплаўная птушка падсямейства качак, якая мае доўгую расшыраную на канцы дзюбу. Аб гнездаванні шыраканоскі на тэрыторыі Палесся можна меркаваць па экспанатах яе яек, што захоўваюцца ў Пінскім музеі. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераво́ды 1 ’плёткі, што жанчыны пераносяць з хаты ў хату’ (Нас.), параўн. рус. смал. пераво́дки, пск. перево́дни, арханг., цвяр. перево́ды ’тс’. З пера- і вод‑ < вадзі́ць, ве́сці (гл.). Параўн. яшчэ бел. зводы ’плёткі’ і рус. переводить вести ’нагаворваць’.

Пераво́ды 2 (перэво́ды), перэво́дзіны ’адно з вясельных застолляў (пасля вяселля)’ (ТС). Польск. przewodziny ’перыяд вяселля, калі малады забірае сваю жонку дамоў’, рус. отво́ды ’тс’. Да пера- і весці (гл.) — яшчэ ў недалёкім мінулым маладая перабіралася ў дом маладога пешшу, — як правіла, маладыя былі з аднае ці з блізкае вёскі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыскусі́раваць і дыскуці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што, аб чым і без дап.

Весці дыскусію аб чым‑н., абмяркоўваць якое‑н. спрэчнае пытанне. Дыскуціраваць пытанне аб арганізацыі працы. □ [Людзі] заўзята дыскусіравалі, абмяркоўвалі кожнае пытанне, выказвалі свае меркаванні і думкі. Машара.

[Ад лац. discutere — даследаваць, абмяркоўваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гандлява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак.

1. кім-чым, з кім-чым і без дап. Весці гандаль.

Г. таварамі шырокага ўжытку.

Г. з замежнымі краінамі.

2. перан., кім-чым. Рабіць што-н. прадметам гандлю дзеля матэрыяльнай выгады.

Г. сваім сумленнем.

3. Займацца гандлем як прафесіяй.

Гандлюе ў магазіне.

Вучыцца г.

4. Пра гандлёвае прадпрыемства: прадаваць, адпускаць тавар.

Магазін гандлюе да 22 гадзін.

|| наз. гандлява́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

казакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Быць казаком, весці вольнае жыццё казака. // Паводзіць сябе зухавата, смела, рызыкуючы жыццём. — А заўтра я цябе да цешчы на хутар завяду. Спакайней там. Чалавек ты пар[ты]йны, і не варта вось так казакаваць перад немцамі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Агульны, узяты цалкам, без адлічэння расходаў. Валавы даход. Валавая прадукцыя прамысловасці. Валавы збор збожжа.

2. Спец. Масавы. Прылятаюць гогалі ў Палессе рана, звычайна ў сакавіку. Валавы іх прылёг ідзе ў пачатку або ў сярэдзіне красавіка. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

1. Быць паразітам, весці жыццё паразіта (у 1 знач.). Паразітуе [амяла], як правіла, на лісцевых дрэвах, хоць можа быць і на хвойных, пераважна на сасне. «Полымя».

2. Жыць з чужой працы, жыць паразітам (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віхла́ 1 ’аб чалавеку рухавым, энергічным, у якога хутка ідзе работа’ (Бір. Дзярж., З нар. сл.). Да віхаць ’хістацца’, віхляць’, завіхацца ’спяшаць, намагацца рабіць што-небудзь’. Параўн. польск. wichlacz ’махляр, падманшчык’; ’рухавы чалавек’.

Віхла 2 ’лаза, вярба, Salix L.’ карэліц., свісл. (Весці АН БССР, 1969, 4, 124). Ад віхаць, віхацца ’качацца, хістацца, як, напрыклад, польск. wikło, wikła ад wikłać ’віхаць’. Далей яно звязана з віць (Брукнер, 613). Націск на канчатку ў назвах дрэў (асіна́, альшына́, характэрны для гэтых гаворак (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)