спрача́льнік, ‑а, м.

Той, хто спрачаецца, хто любіць спрачацца. [Шаблюк] здольны разблытаць самыя спрэчныя пытанні, толькі з яго думкай могуць згадзіцца непрымірымыя спрачальнікі. Шамякін. Перамагаючы гэты боль,.. Васіль Пятровіч зірнуў на спрачальнікаў. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанто́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фантома.

2. Спец. Уяўны, несапраўдны.

3. Спец. Штучна створаны, папярэдне не прадугледжаны. Фантомная схема ўключэння.

•••

Фантомны боль — адчуванне болю ў неіснуючых пасля ампутацыі канечнасцях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жаль, жа́ласлівы, жа́ласны, жа́ласць, жа́ліцца, жа́льба і іншыя вытворныя (ТСБМ). Рус. жаль ’шкада’, укр. жаль ’жаль’, польск. żal, чэш. žal, славац. žial, в.-луж. žel, н.-луж. žal, балг., макед. жал ’тс’, серб.-харв. жа̏о ’шкада’, славен. žàl ’шкада, жаль’. Ст.-слав. жаль ’шкада’. Літ. gėlàболь; жаль’, ням. Qual ’мука’, арм. keł ’нарыў’. Прасл. *žalь утворана з асновай на *‑ь (< ) на базе і.-е. кораня *g​uel‑ ’калоць, боль, мука, смерць’ (Покарны, 1, 470–471) Фасмер, 2, 34–35 (дзе і іншая літ-pa); Скок, 3, 671. Гл. яшчэ жалець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́днасць ‘цяжкасць’ (Нас., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Ян.), ‘турботы’ (Ласт.), ‘моцны боль’ (Хромчанка, Паўн.-маст. гав.), трудно́сць (trudność) ‘боль (балесць)’ (Варл.), тру́дносць ‘цяжкасць’ (ТС), тру́дност’ ‘цяжкасць, намаганне, клопат’, трудно́сті ‘перашкоды’ (Вруб.), ст.-бел. трудность ‘цяжкасць; перашкода’ (ГСБМ): многа труднасци зададуц (Кітаб Луцкевіча). Адзначана ўкр. тру́дність ‘цяжкасць’, рус. тру́дность ‘тс’ — апошняе разглядаецца як пранікненне ў шэрагу слоў, што ўзніклі ў “литературном языке юго-западной Руси” (Суффикс. словообр., 134), магчыма, пад польскім уплывам, бо найбольш шырока назоўнікі на ‑ость прадстаўлены ў перакладных аповясцях «История о Атыле» і інш. (там жа, 138). Гл. трудны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабе́рыць ’замучыць’ у сказе: Гэта боль пераберыць мяне (мядз., Жыв. сл.). Да пера- (гл.) і ⁺бе́рыць, якое, відаць, генетычны суадносіцца з бароць (гл.). Аб пераходзе о > е па нявытлумачаных прычынах гл. Карскі, 1, 154–158.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запячы́, -пяку́, -пячэ́ш, -пячэ́; -пячо́м, -печаце́, -пяку́ць; запёк, -пякла́, -ло́; -пячы́; -пе́чаны; зак.

1. што. Спячы, загарнуўшы ў цеста.

З. рыбу ў цесце.

2. Паставіць у напаленую печ, у духоўку для ўтварэння румянай скарынкі.

З. макароны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прычыніць пякучы боль, засадніць.

Моцна запякло.

|| незак. запяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суці́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. каго-што. Супакоіць, давесці да стану спакою, уціхамірыць.

С. дзяцей.

2. што. Змякчыць, зрабіць менш адчувальным; аслабіць, прыглушыць якое-н. пачуццё.

С. боль.

С. хваляванне.

3. каго-што. Прыцішыць, затрымаць (чый-н. ход, рухі пад.).

С. каня.

С. бег.

|| незак. суціша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. суцішэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бале́сць ’хвароба’ (Касп., Шат.). Рус. бо́ле́сть, укр. бо́лість ’тс’, польск. boleść, чэш. bolest і г. д. Слав. bolestь ’хвароба, боль’ (ад bolěti, bolь). Сюды і бале́сны (БРС), бале́сці (мн.) ’хвароба, хваравітасць’ (Сцяц.). Параўн. Слаўскі, 1, 40.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

невыно́сны, ‑ая, ‑ае.

Які цяжка, немагчыма вынесці; нясцерпны. Невыносны сум. Невыносная гарачыня. □ Невыносны боль працінае плечы, тулава. «Беларусь». Фіскалам і даносчыкам стваралі такія невыносныя ўмовы жыцця, што яны мімаволі павінны былі пакідаць семінарыю. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэўматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэўматызму, звязаны з рэўматызмам. Рэўматычны прыступ. Рэўматычны боль. □ Даніла Платонавіч сядзеў пад разгалістай грушай у старым крэсле, накрыўшы свае хворыя рэўматычныя ногі цёплай коўдрай, і драмаў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)