збуя́ць, ‑яе; зак.
Пышна разрасціся націннем на шкоду плоданашэнню. Збуяла бульба. Гарох збуяў. □ Здаецца, калі глядзіш на гэты пагорак сярод балота, то і зямля — плямамі: то блакітная — дзе дурніцы, то чырвона-белая — гэта дзе збуяў і разросся бруснічнік. Пташнікаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
трысняго́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да трыснягу. Трысняговыя зараснікі. // Які зарос трыснягом. Трысняговае балота, // Зроблены з трыснягу, здабыты з трыснягу. Трысняговы кошык. Трысняговы цукар.
2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Трысняговы верабей. Трысняговая асака.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Маква́ ’дождж’ (ельск., Мат. Гом.), укр. моква́ ’слота, мокрае надвор’е’, ’нізкае, заліваемае вадой месца’, рус. дан. моква́ ’сырасць’, польск. mokwa ’дождж’, славац. mokva ’вадкасць’, moskva ’мокрае збожжа’, mokvať ’мокнуць’, ’сачыцца (аб ране)’, ’пацець (аб войнах)’, mokvavý ’сыры’; чэш. mokvavý ’які мокне’, mokvati ’цячы (аб гнойнай ране)’, ’раставаць (аб лёдзе, снезе)’, славен. močvírje ’балота, дрыгва, балацявіна’, močvírnat ’балоцісты, багністы’, серб.-харв. мо̏чвар ’сырасць, макрата ад дажджу’, ’дажджлівае надвор’е’, мо̀чвара ’лужа, стаячая вада, балота’, макед., балг. мочур ’балота, дрыгва’, ’багністая мясцовасць’. Прасл. moky, mokъve (Фасмер, 2, 639). Менш верагодна Махэк₂ (372). Ён у канчатку слова бачыць ‑var, якое рэдукавалася ў ‑va паводле слоў на ‑а (напр., mokrota).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Тапе́ль ’топкае балота’ (в.-дзв., ЛА, 2), ’балота, якое зарасло густым хмызняком’ (в.-дзв., ЛА, 5), ’багна, твань’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. то́пель ’глыбокае месца’, топі́ль ’вір’, рус. то́пель, то́пиль ’грузкае балоцістае месца’, польск. topiel ’вір; багна’, ст.-польск. ’разліў, возера; багна, небяспечная глыбіня’, каш. toṕel ’топкае балота, багна, твань’ і, магчыма, палаб. tüöpéina ’балоцістая мясцовасць’. Вытворныя ад тапіць 1 або ад то́пкі ’балоцісты, гразкі’, што характэрна для рэгіянальнага словаўтварэння, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 98; сюды ж са складаным суф. ‑ельня топе́льня ’гразкае месца’ (ТС). Адносна польскіх слоў гл. Борысь, 638. Талстой (Геогр., 170) мяркуе пра зыходнае *top‑, параўн. рус. топь, гл. топ.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
бугры́сты, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты буграмі. Бугрыстая дарога. Бугрыстае поле. □ Потым ўдарылі маразы, балота пакрылася тоўстай скарынкай каструбаватага, бугрыстага, з жоўтымі падцёкамі лёду. Дамашэвіч. // Няроўны, з буграмі. Стоячы пры лямпе, якая асвятляла бугрысты, з залысінамі лоб,.. [старшыня валвыканкама] моўчкі перагледзеў некалькі лісткоў. Мележ.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
дрыгва́, ‑ы, ж.
Топкае балота, багністае месца. Тут асцярожна трэба ступаць нагой: трава расце на дрыгве, якая гойдаецца пад нагамі. Чорны. Бывала, збочыць крыху танк з дарогі — і праваліцца ў дрыгву так глыбока, што да яго немагчыма і дакапацца. Мележ.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
зы́бкі, ‑ая, ‑ае.
Які можа зыбацца, гушкацца; гнуткі. Зыбкае балота. □ Перайшоўшы зыбкую кладку праз рэчку, дзед пайшоў сцежкай. Лынькоў. // Які знаходзіцца ў стане лёгкага руху, хістання. Па вадзе забегалі зыбкія маленькія хвалькі, пайшлі блішчастыя пухіркі, якія хутка бясшумна лопаліся. Лупсякоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
каласі́цца, ‑сіцца; незак.
Выпускаць колас; каласаваць 1. І ячмень, і авёс, і пшаніца Падымаюцца стройнай сцяной, Пачынаюць ужо каласіцца. Астрэйка. // перан. Шумець, пералівацца калоссем. Жыта буйна каласіцца, Нахіляецца чалом. Броўка. Каласяцца нівы на адваяваных ад балота ўрадлівых землях. В. Вольскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
паправа́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Праваліцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Коні паправальваліся ў балота. Паправальвацца на ўступных экзаменах. □ На тым месцы, дзе была .. [магіла], ён убачыў адну разварушаную зямлю — хтосьці зноў засыпаў яму, але сыры пясок асеў, паправальваўся. Чыгрынаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
раскіпе́цца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна кіпець. Чайнік раскіпеўся. Вада раскіпелася.
2. перан. Разм. Моцна разгарачыцца, разгневацца. [Дзяцел:] Чуеш! Не ўводзь мяне ў гнеў! Я ў гневе!.. [Чыбук:] А! Балота! Ты што раскіпеўся?! Мележ.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)