Які можа зыбацца, гушкацца; гнуткі. Зыбкае балота. ▪ Перайшоўшы зыбкую кладку праз рэчку, дзед пайшоў сцежкай.Лынькоў.// Які знаходзіцца ў стане лёгкага руху, хістання. Па вадзе забегалі зыбкія маленькія хвалькі, пайшлі блішчастыя пухіркі, якія хутка бясшумна лопаліся.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)