же́ртва в разн. знач. ахвя́ра, -ры ж.;

принести́ в же́ртву прыне́сці ў ахвя́ру (ахвярава́ць кім, чым);

пасть же́ртвой (чего) па́сці ахвя́рай (чаго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

искушённый

1. прич. спаку́шаны;

2. прич. вы́прабаваны; наву́чаны;

искушённый о́пытом наву́чаны во́пытам; см. искуси́ть;

3. прил. (в чём) дасве́дчаны, спрактыкава́ны чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акти́вный акты́ўны; чы́нны;

акти́вное избира́тельное пра́во акты́ўнае вы́барчае пра́ва;

приня́ть акти́вное уча́стие в чём-л. прыня́ць акты́ўны (чы́нны) удзе́л у чыме́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распространи́ться сов.

1. распаўсю́дзіцца;

2. пашы́рыцца; разысці́ся;

распространи́лись слу́хи пашы́рыліся (разышлі́ся) чу́ткі;

3. (наполнить собой, своим запахом) разысці́ся; напо́ўніць (што чым); распаўсю́дзіцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сини́ца зоол. сіні́ца, -цы ж.;

лу́чше сини́ца в рука́х, чем жура́вль в не́бе посл. лепш сіні́ца ў рука́х, чым жураве́ль у не́бе;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

провини́ться сов. правіні́цца; правінава́ціцца;

провини́ться пе́ред ке́м-л. правіні́цца (правінава́ціцца) пе́рад кім-не́будзь;

провини́ться в чём-л. правіні́цца (правінава́ціцца) у чыме́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угоня́тьсяII сов., прост.

1. (устать от беготни) збе́гацца, набе́гацца;

2. (гонясь за кем, за чем, поспеть) спра́віцца (з кім, з чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Водзыў ’ацэнка чаго-небудзь’; ’адазванне’ (БРС, КТС). Запазычанне з рус. отзыв, таму што дзеяслову адазвацца ў бел. мове не ўласцівы значэнні ’адазвацца аб кім-небудзь, чым-небудзь’. Сфера ўжывання (навуковая і публіцыстычная літаратура) сведчыць аб пашырэнні гэтага слова толькі ў апошнія часы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валовая скура ’шмат, багата’ (КЭС). Магчыма, валовая скура мела калісьці больш канкрэтнае значэнне меры, чым проста ’шмат’. Бясспрэчна, аднак, што такі выраз мог ужывацца ў значэнні меры, як і іншыя назвы частак цела жывёлін, параўн. туша, вепръ (гл. Скурат, Меры, 142 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парасо́н ’прыстасаванне для засцярогі ад дажджу і сонца ў выглядзе замацаванага на палцы складнога каркаса, абцягнутага матэрыяламі; стрэшка над чым-небудзь’ (ТСБМ). Праз польск. parasol ’тс’ з італ. parasole ’тс’ (para‑ ’абараняць’, sole ’сонца’) (Брукнер, 395). Канечнае ‑н, відаць, пад уплывам сонца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)