раскі́двальнік, ‑а, м.
1. Той, хто займаецца раскідваннем чаго‑н. Раскідвальнік сена.
2. Прыстасаванне для раскідвання чаго‑н. Механічны раскідвальнік угнаенняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самазабо́йца, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Той, хто пакончыў жыццё самазабойствам, самагубствам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суднавадзі́цель, ‑я, м.
Той, хто водзіць судны; спецыяліст па ваджэнню суднаў. Ніна Шмарына закончыла тэхнікум воднага транспарту па спецыяльнасці суднавадзіцеля. Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
факто́граф, ‑а, м.
Той, хто апісвае факты, не аналізуючы іх. Нават пры апісанні рэальнага выпадку пісьменнікі не застаюцца простымі фактографамі. Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарнакні́жнік, ‑а, м.
Уст. Той, хто займаецца чарнакніжжам; вядзьмар, чараўнік. [Марылька:] — Які ты дзівак, Макарка. Думкі чытаць умееш, як той чарнакніжнік. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
-не́будзь, часціца.
Ужываецца як другая частка неазначальных займеннікаў і прыслоўяў, напрыклад: хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, куды-небудзь, дзе-небудзь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Піску́н 1 ’рабіннік, Turdus pilaris’. Да пішчаць, піск (гл.). Параўн. польск. kwiczoł, kwiczal ’тс’ < kwiczeć ’віскатаць, вішчаць’.
Піску́н 2 ’рачная мінога’ (Др.-Падб.; смал., Дабр.), ’уюн’ (гарад., Нар. лекс.; полац., З нар. сл.; беш., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ; гом., Мат. Гом.); параўн. рус. дыял. писку́н ’уюн, Misgurnus fossilis L.’ Да пішчаць, піск (гл.), гл. Каламіец (Рыбы, 37), сюды ж піску́н ’той, хто часта пішчыць’ (ТСБМ), ’хто прыстае з пісклівай просьбай’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гаро́х, ‑у, М ‑росе, м.
1. Травяністая расліна сямейства бабовых з насеннем у стручках. Скасіць гарох. Абмалаціць гарох. Шчыпаць струкі гароху.
2. Круглае насенне (гарошыны) гэтай расліны, якое скарыстоўваецца для харчавання. Пражаны гарох. Суп з гарохам. □ У кутку стаяла пара кублаў, адзін парожні, а другі з леташнім гарохам. Бядуля.
•••
Бобу ў гаросе шукаць гл. шукаць.
За царом Гарохам гл. цар.
Хто ў боб, хто ў гарох гл. хто.
Як гарох пры дарозе — пра чалавека, якога ўвесь час непакояць, крыўдзяць.
Як у (аб) сцяну (сценку) гарохам гл. сцяна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вальнаду́мец ’той, хто вызначаецца вальнадумствам’ (Яруш., 30), вальнадумны (БРС). Калька з ням. Freidenker, магчыма, праз польскае (wolnomyśliciel) або рускае (вольнодумец) пасрэдніцтва (Шанскі, 1, В, 155).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лепе́та ’сабака’ (у загадцы) (ТС). Рус. лепёта ’той, хто невыразна гаворыць’, кур. лепета ’сабака’ (у загадцы). Метафарычнае ўтварэнне з суф. ‑а ад гукапераймальнага лепет (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)