апо́мніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
1. Апрытомнець. Доўга ляжала Гэлька на беразе паміж высокай травы і пахучых лугавых кветак, пакуль апомнілася і адпачыла. Чарот.
2. Прыйсці ў стан цвярозай развагі пасля моцнага душэўнага ўзрушэння. [Люба] не магла адразу апомніцца, такое.. з’яўленне [Стафанковіча] сюды было нечаканае і дзіўнае. Чорны.
3. Зразумеўшы памылковасць сваіх паводзін, адмовіцца ад іх; абдумацца. — Што вы робіце? Апомніцеся! — прагучаў чыйсьці моцны, абураны голас. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́цік 1, ‑а, м.
1. Памянш.-ласк. да кот.
2. Марская прамысловая млекакормячая жывёліна з каштоўным футрам, якая водзіцца ў паўночнай частцы Ціхага акіяна. // Футра гэтай жывёліны. Кажушок на хлопцу быў пацягнен зялёным сукном, а каўнер у ім — з чорнага коціка. Чорны.
ко́цік 2, ‑а, м.
Суквецце з дробных кветачак у некаторых дрэвавых раслін, якое ападае пасля цвіцення. Распушыліся і цвілі коцікі на вербах. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змо́ршчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зморшчыць.
2. у знач. прым. Пакрыты маршчынамі. Твар .. [бабкі] быў маленькі, зморшчаны, губы западалі ў рот, і гаварыла яна неяк мякка, нібы словы зліпаліся адно з адным. Скрыган. // З маршчыністым тварам. І хоць гэтай бяззубай, зморшчанай, як стары засушаны грыб, пляткарцы ніхто не верыў, але званіцу не бурылі. Ваданосаў.
3. у знач. прым. Пакарабачаны, пакрыты складкамі. [Да вады] прыліпала зморшчанае лісце. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зру́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.
1. каго-што. Рухаючы, скрануць з месца; перамясціць. Вось малады дубок, як ні руш — не зрушыш, глыбока ў родную глебу паўрастала карэнне. Лужанін.
2. Скрануцца з месца; рушыць. Лабановіч зрушыў з месца і пайшоў у той бок, куды паляцеў і зараз жа знік магутны поезд. Колас. Сонца зрушыла з поўдня і пайшло ніжэй. Чорны.
•••
Горы зрушыць — выканаць вялікую, цяжкую работу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з’ядна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Зліць, злучыць з кім‑, чым‑н., утварыўшы цэлае. Мы вызвалілі з-пад прыгнёту польскіх паноў нашых заходнебеларускіх братоў і з’ядналі вялікі беларускі народ у адзінай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Купала.
2. перан. Згуртаваць, дасягнуўшы адзінства думак, поглядаў, дзеянняў. Пастанова з’яднала для творчай працы лепшыя савецкія літаратурныя сілы. Чорны. Усіх нас адзінаю воляй з’яднала Магутная партыя бальшавікоў. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маёмасць, ‑і, ж.
Рэчы, прадметы, каштоўнасць, якія належаць каму‑н., знаходзяцца ў чыім‑н. уладанні. Дзяржаўная маёмасць. □ Панская зямля і маёмасць былі канфіскаваны і перададзены батракам і бедным сялянам. Кавалёў. З прыфрантавой паласы ўжо былі эвакуіраваны ўсе паязныя саставы і ўся чыгуначная маёмасць. Чорны.
•••
Нерухомая маёмасць — маёмасць, якая складаецца з зямельнага ўчастка і будынкаў.
Рухомая маёмасць — маёмасць, якая складаецца з каштоўнасцей, рэчаў, мэблі і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грыму́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стварае рэзкія гукі, моцны шум. Грымучы млын. □ З гор бягуць ручаі грымучыя. Бураўкін. Грымучае полымя імкліва кацілася па лесе. Шчарбатаў. Бумажкоў акідае вачамі грымучую калону нямецкіх танкаў. Чорны.
2. Шумны, гучны. Грымучы голас. □ З грудзей нашых панясецца Вір песень грымучых І ў адзін голас зліецца, У адзін магучы. Купала.
•••
Грымучая змяя гл. змяя.
Грымучая ртуць гл. ртуць.
Грымучы газ гл. газ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гумно́, ‑а́; мн. гу́мны (з ліч. 2, 3, 4 гумны́), ‑мен і ‑наў; н.
1. Вялікая халодная будыніна для складвання і абмалоту збожжа. Бясконцым патокам у гумны Снапы залатыя плылі. Панчанка. У новым калгасным гумне гула і пастуквала арфа: перапускалі насенне. Чорны.
2. Пляцоўка перад гэтай будынінай. Брыгада Івана Іванавіча канчала звозіць снапы на калгаснае гумно. Кавалёў. Люба выйсці, прайсці па лагу, па гумне. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак., каго-што.
1. Злучыць з чым‑н., прыбавіць да чаго‑н. Далучыць дакументы да заявы. □ А пасля неяк пан абводзіў з каморнікам свае межы і тут ужо як мае быць далучыў да сябе гэты куток. Чорны. «У чым рэч?» — далучыў Рыгор свой голас да іншых. Гартны.
2. да чаго. Пазнаёміць з чым‑н., увесці ў што‑н. Далучыць дзяцей да музычнай культуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дамча́ць і даімча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм.
1. каго-што. Вельмі хутка давезці, даставіць да якога‑н. месца. — Ну, цяпер трымайцеся, я мігам дамчу вас у Забалоцце. Скрыпка. Машына спачатку адвезла начальніка, а тады ўжо і самога Сашку даімчала да яго новай кватэры. Чорны.
2. Тое, што і дамчацца, даімчацца. Стаеннік шпарка даімчаў да Старыцы і спыніўся на ўскраіне яе ля дома Ваўчка. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)