чатырохсло́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з чатырох слоў. Так узніклі двухслоўныя (трох- і чатырохслоўныя) найменні, якія давалі магчымасць адрозніваць асобы, што насілі аднолькавае імя, індывідуалізавалі іх. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шансане́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. У дарэвалюцыйным і замежным тэатры — эстрадная песенька жартаўлівага, часта фрывольнага зместу.
2. Спявачка, якая выконвае такія песні.
[Фр. chansonnete.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарша́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Тоўстая і доўгая іголка. Зноў збіраемся ля вогнішча, глядзім, як дзядзька Ігнат шаршаткай сшывае аброць, і чакаем. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што і без дап.
Рэзаць доўгімі тонкімі палоскамі (звычайна капусту). Свайго засолу Добрая капуста — Вось так шаткуе Толькі маці ў нас. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́рачка ’пахучка звычайная, Clinopodium Vulgare L.’ (Кіс., Сцяшк. МГ, З нар. сл.); ’чалавек, які пільна ўгледзеўся ў што-небудзь, каго-небудзь’ (З нар. сл.). Ад вы́рачыць ’вытарашчыць вочы’. Расліна названа так таму, што мае «кветкі-вочкі»; параўн. яе польскую назву storzysz ад storzyć ’ганарыцца, важнічаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вэ́ндзіцца ’вэндзіцца; марудзіць, затрымлівацца’ (Сцяшк. МГ). Значэнне ’марудзіць, затрымлівацца’ другаснае. Аналагічнае развіццё і ў рус. мове (рус. копти́ться ’сядзець, нічога не рабіць’). Магчыма, сюды адносіцца і вэ́ндзацца ’бадзяцца, сланяцца без работы’ (Шат.), якое, відаць, утворана ад вэ́ндзаць ’вэндзіць’ (так жа, як вэ́ндзіцца ’марудзіць’ < вэ́ндзіцца, вэ́ндзіць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зю́зя (дзіцяч.) ’холад’ (Нас., Шат.; брэсц., Нар. лекс.), ’агонь’ (Сл. паўн.-зах., прыклад: «не ідзі, там зюзя» не пацвярджае значэнне). Рус. дыял. дзіцяч. зюзя ’холад’, укр. «змерз як зюзя»? Анаматапея ці аформленае пад дзіцячую фанетыку сцюжа. ’Агонь’ (калі так) — энантыясемічны перанос паводле функцыянальнай падобнасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крутарэ́лі ’кружалы (калаўрот)’ (Бяльк.). Робіцца так: убіваецца кол ў лёд на лузе ці возеры, замарожваецца, на яго насаджваецца кола, да кола прымацоўваецца жэрдка, да яе канца прывязваюцца санкі. Параўн. круцёлка 1 (гл.). Кантамінаваная або складаная лексема *крута‑арэлі. Параўн. круціць (гл.) і арэлі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маўля́ў ’нібыта’ (ТСБМ, Гарэц., Некр., Растарг.; паўд.-усх., мін., КЭС), маўля́ў, моў ’скажам’, ’як быццам’ (ТС). Укр. мовля́в ’маўляў’, ’так сказаць’. Бел.-укр. інавацыя (Дзендзялеўскі, Бел.-укр. ізалексы, 24). Форма прошлага часу ад дзеяслова шматразовага дзеяння ⁺маўляць, ’расказваць, гаварыць шмат разоў’ (Нас.). Да мова (гл.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таке́ля ’толькі’ (Сцяшк.), ’не; яшчэ; усяго толькі’ (іўеў., Яшк. Мясц.). Да тыкеле (гл.), мена пад уплывам так, таквеле, гл. Не звязана, відаць, са штучна ўтвораным та́кель (Ласт.), да такаць 1 (гл.) з рэдкім суф. ‑ель, па тыпу вярзель, круцель (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 38).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)