Мільярд ’лік і лічба 1 000 000 000’, мільярды ’вялікая колькасць, мноства’ (ТСБМ). З рус. миллиард ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое з франц. milliard, утворанага ў XVIII ст. ад mille ’тысяча’ + суфікс ‑ard. Мільярдэр (ТСБМ), якое, відаць, таксама з рус. мовы, утворанае паводле мільянер < рус. миллионер < франц. millionaire (1740 г.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навата́жыць (наватижытсь) ’нагрузіць, загрузіць’ (Шпіл.). Відаць, нельга разглядаць асобна ад укр. навантажити ’наўючыць, нагрузіць’, якое звязваюць з вантаж ’цяжар, груз’, што ў сваю чаргу з франц. avantager ’садзейнічаць; павялічваць долю’ або з ватига ’атрад, натоўп; чарада’. Беларускае слова, магчыма, сведчыць на карысць другой версіі. Гл. ЕСУМ, 1, 329. Параўн. вантижыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагу́ла ’гуляка, гультай’ (Нас.), ’свавольніца’ (чач., Мат. Гом.), ’той, хто нахабны’ (беласт., Сл. ПЗБ), нагу́ловаты ’упарты’ (мазыр., Жыв. сл.). Зыходная семантыка, прадстаўленая ў Насовіча, сведчыць пра сувязь з гуля́ць, словаўтварэнне, відаць, як у назола (ад назаляць); сувязь з літ. nuogùlis ’той, хто ходзіць у падраным адзенні’ (Сл. ПЗБ) застаецца праблематычнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́хта1 ’прыслужнік, вучань повара’ (Нас., Яруш.). Запазычанне з польск. kuchta ’тс’ (гл. Слаўскі, 3, 307–308).

Ку́хта2 ’прайдзісветка, асоба лёгкіх паводзін’ (Нар. словатв.). Параўн. польск. kuchta ў значэнні ’служанка’. Відаць, беларускае слова ўзнікла пад семантычным уплывам польск. kokota ’асоба лёгкіх паводзін’.

Ку́хта3 ’бядняк’ (Рам.). Да кухта2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́зік ’той, хто ўсюды лазіць, сваволіць, верхалаз’ (міёр., З нар. сл.). Малапольск. łazik ’бадзяга, здольны і ўкрасці што-небудзь’, у літаратурнай мове — новае, але ёсць некалькі вытворных. Відаць, бел. лексема запазычана з польскай мовы на ўсходніх крэсах. Утворана ад дзеясл. łazić пры дапамозе суф. ‑ik (Слаўскі, 5, 68). Гл. лазікаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жалапа́цца ’гарлапаніць’ (карэліц., Нар. сл, 86; Жыв. сл., 70, 78). Укр. желіпа́ти ’крычаць, раўці’. Параўн. яшчэ славен. žlabotáti, žlabráti ’балбатаць’, якія Плетаршнік параўноўвае з ням. schlabbern ’тс’. Літ. žlèptelėti ’ляпнуць’, лат. žļebêt, žleberȇt ’балбатаць’, відаць, з зах.-слав. І.‑е. корань *ghelp‑ ’крычаць’ (Покарны, 1, 350, 428). Гл. яшчэ жалапа́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жме́ня, жмяня́ (Сл. паўн.-зах.). Рус. абл., укр. жме́ня ’тс’, чэш. žmen, славац. žmeň. Ад кораня *žьm‑ (жаць2, жмаць) з суфіксам *‑en‑ і далейшым канчаткам ‑ja (‑i). Відаць, яшчэ прасл. рэгіяналізм. Махэк₂ (175), улічваючы чэш. žemně, мар. žemenka, прапануе прасл. форму *žьmьńa або *žьmьnь. Фасмер, 2, 58; Міклашыч, 408.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жысць ’жыццё’ (Касп.). Рус. прастамоўн. жисть. Відаць, другаснае фарміраванне на базе жизнь > жизь > жись і *жить ’жыццё’ (ст.-слав. жить ’жыццё’, рус. па́жить ’паша’) ці хутчэй па суадноснасці з іншымі абстрактнымі назоўнікамі на ‑сць (< ‑stь): грусть, страсть, честь. У бел. магло быць запазычаным з рус. ці ўтворана на ўласнай глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́леж ’цалінная або ворная зямля, якая даўно не апрацоўвалася’, за́лях (дакладней, відаць, за́ляг) ’аблога’ (гродз., З нар. сл.). Рус. за́лежь ’тс’. Назоўнік ад дзеяслова залегчы/залягаць, у форме залеж з пераходам г > ж перад ‑ь па 1‑й палаталізацыі. Іншае значэнне залеж (’месца залягання выкапняў’, ’заляжалы тавар’), магчыма, пад рус. уплывам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастухо́ва су́мка ’стрэлкі звычайныя, Capselia Medic. bursa-pastoris L.’ (добруш., браг., Мат. Гом.), пастушая сумка ’тс’ (Бейл.). Кніжная назва — пераклад з лац. Аналагічна ўкр. калитник, мішочки, мошоночник, польск. tasznik (< чэш. taška ’сумка’), tobołki, kaletnik, kaletka, славац. pastusia kapsička, pastierska kapsička і рус. пастушья сумка, адкуль, відаць, і была назва запазычана.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)