Плянт ’пляц’ (старое) (зэльв., Сл. рэг. лекс.). Пад уплывам плянтаваць (гл.) з польск. plan ’сядзіба, участак’. Менш верагодная сувязь з літ. plentas, plenta(s) ’глеба, грунт’ (адносна паходжання гл. Фрэнкель, 616), якія Бязлай (Razpr. SANU, 7, 166) параўноўвае са славен. oplat (< *o‑plęt): v opłat vreči ’кінуць у зямлю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засе́яць 1, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што.

1. Заняць пасевамі які‑н. участак зямлі. Засеяць поле пшаніцай. // Пасеяць, рассеяць якую‑н. культуру. Засеяць грэчку.

2. перан. Пакрыць, усеяць сабой якую‑н. паверхню. Неба засеялі зоркі. Навуменка. Лоб Ахтана засеялі кроплі буйнага поту. Алешка.

засе́яць 2, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак.

Пачаць сеяць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрэ́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае спрэчку, можа быць прадметам спрэчкі (у 1 знач.). Спрэчныя пытанні. □ Кніга С. Русака, .. нягледзячы на спрэчныя мясціны, дае даволі поўнае ўяўленне пра творчасць А. Кулакоўскага. «Полымя».

2. Які з’яўляецца прадметам спрэчкі (у 2 знач.). Хто хутчэй засяваў свой участак — за тым і заставаліся гэтыя спрэчныя дзве баразны. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́ма, -ы, мн. -ы, ям, ж.

1. Паглыбленне ў зямлі.

Выкапаць яму.

Памыйная я.

Паветраная я. (перан.: участак у паветры, дзе самалёт рэзка зніжаецца, нібыта правальваецца). Капаць яму каму-н. (перан.: рыхтаваць непрыемнасць).

2. Абсталяванае паглыбленае месца для захоўвання чаго-н. (спец.).

Хаваць бульбу ў яме.

Вугальная я. (на судне). Аркестравая я.

3. Упадзіна, нізіна (разм.).

Вёска стаіць у яме.

|| памянш. я́мка, -і, ДМ я́мцы, мн. -і, я́мак, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абаро́на, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абараняць — абараніць і абараняцца — абараніцца.

2. Сукупнасць сродкаў, накіраваных на забеспячэнне краіны, народу ад нападу ворагаў. Абарона сацыялістычнай Айчыны ёсць свяшчэнны абавязак кожнага грамадзяніна СССР. Канстытуцыя СССР.

3. Сістэма абарончых збудаванняў. Прарваць абарону праціўніка. Участак абароны.

4. Абарончы бок у судовым працэсе, у гульні. Пярэчанне абароны. Гуляць у абароне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ля́шыць, ляшы́ць ’разбіваць участак зямлі на палосы’, ’пазначаць, ставіць тычкі, вешкі за сейбітам на загоне’ (Нас., Сцяшк., Бяльк., Гарэц., Юрч., Касп., Мат. Маг., Сл. ПЗБ, Янк. Мат., Нар. лекс., Нар. словатв.), ’праганяць барозны па засеяным полі для спуску вады’ (КЭС, лаг.). Да ляха́2 (гл.). Сюды ж ляшэннік ’той, хто лешыць’ (зэльв., Нар. словатв.; Юрч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́кась ’леташняя няскошаная трава’ (Сл. ПЗБ), ’позняя асенняя трава’ (мядз., Нар. сл.), ’сенажаць дрэннай якасьці’ (Ян.), некосьучастак сенакосу, непрыдатны для касьбы; няскошаны ўчастак’ (ТС), пакош ’няскошаны луг, поплаў’ (пін., Нар. лекс.), нёкаш ’няскошаная трава’ (Сл. ПЗБ). З не і касіць; формы з канцавым ш хутчэй за ўсё са спалучэнняў някошаны луг, някошаная трава.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плайні́ца ’абмежаваная прастора, частка плошчы, поля, пасеву’: і ячменю велічэнна тайнага (светлаг., SOr, 39, 352). Няясна, магчыма, фанетычны варыянт планіца, пяяніцаучастак, звяно’ (гл.), аднак параўн. польск. plaj ’паша на схіле гары над верхняй граніцай лесу (доўгая і вузкая)’, укр. гуц. плай łtc© якія адносяцца да валашскай пастухоўскай тэрміналогіі, з рум. ріаі ’тс’ (Банькоўскі, 2, 616).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́бласць, -і, мн. -і, абласце́й, ж.

1. Частка якой-н. тэрыторыі, край.

В. экватара.

2. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў былым СССР, а цяпер у краінах СНД.

Віцебская в.

Прыехаць з вобласці.

3. чаго або якая. Межы, у якіх распаўсюджана якая-н. з’ява, зона, пояс.

В. вечнай мерзлаты.

Азёрная в.

4. чаго або якая. Асобная частка арганізма, участак цела.

В. сэрца.

У грудной вобласці.

Абследаваць в. ранення.

|| прым. абласны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

А. цэнтр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акружы́ць, акружу́, акру́жыш, акру́жыць; акру́жаны; зак.

1. каго-што. Размясціцца, стаць вакол каго-, чаго-н., утварыўшы круг або замкнёную лінію.

А. армію непрыяцеля.

А. участак прысадамі.

2. перан., каго-што і чым. Стварыць вакол каго-н. якія-н. умовы, устанавіць тыя ці іншыя адносіны.

А. бацькоў увагай і клопатамі.

3. каго-што і кім. Наблізіць да каго-н. якіх-н. асоб, стварыўшы з іх групу блізкіх людзей.

А. сябе аднадумцамі.

|| незак. акружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. акружэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)