Праздо́нніца ’бяздонне, бездань’ (Касп.). Да дно; утварэнне аналагічнае польск. przezden ’тс’, дзе, паводле Банькоўскага (2, 923), выступае przez ’без’, што ў такім значэнні лічыцца “выключна польскім”. Паланізм? Параўн. бездань, прадонне, праз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумы́ль ’маўклівы чалавек’ (Мат. Гом.). Магчыма, утварэнне, аналагічнае соўмэла (гл. саўміла) з заменай оў > у, параўн. соўнуць/сунуць, і фіналлю, як у мармы́ль ’негаваркі чалавек’ (Сл. ПЗБ), параўн. соўмак ’тс’ (гл. соўма).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ваб ’вабенне птушак’ (Федар.); ’паляванне з рогам на дзічыну’ (КТС), ваба ’прынада, спакушэнне’ (БРС, Гарэц.). Прасл. утварэнне ад *vabiti, параўн. польск. wab ’прынада; вабік’, серб.-харв. ва̑б, ва́ба ’прынада, покліч’, славен. vab ’прынада’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віслю́га ’вісус, залётнік’ (Растарг.), рус. кур., арл. вислюга вісус, няспрытны, някемлівы’, польск. wisęga ’вісус’. Слова пранікла з рус. моўнай тэрыторыі. Усх.-слав. утварэнне, відавочна, з суф. ‑уга (< ‑uga), які зліўся з суф. ‑ǫga.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галёкаць ’крычаць, аукаць’ (БРС, Шат.), ’моцна крычаць’ (Жд. 1). Утварэнне ад выклічніка *галё (параўн. польск. hala!) з тыповым суфіксам ‑k‑ у адпаведным дзеяслове. Аб падобных выклічніках гл. Слаўскі, 1, 394 (hala); Брукнер, 167.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гасці́ніца ’гасцініца’ (БРС). Слова, вядомае з даўняга часу ў слав. мовах (напр., ужо ў ст.-слав. мове). Агляд матэрыялу ў Трубачова, Эт. сл., 7, 64. Утварэнне суфіксам *‑ica ад прыметніка *gostinъ (да *gostь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́пікі ’насміханне, кпіны’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., КЭС, лаг., З нар. сл.). У выразе кепікі строіць (ТСБМ, Янк. БФ). Утварэнне, тыповае для фразеалагізмаў. Параўн. дрыжыкі, скалікі (Сцяцко, Афікс. наз., 86). Да кеп (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Праціро́жна, проціро́жно ’насуперак, наперакор’ (ТС). Утварэнне ад проці (гл.) з другой часткай да рог (гл.), параўн. выраз у ро́жкі ’супраць каго-небудзь (выступаць)’; да ражон (гл.), параўн. ле́зці на ражо́н ’задзірацца’ ці пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ізво́знік ’рамізнік’ (Нас.), ’возчык бярвенняў і г. д.’ (Касп.), рус. дыял. изво́зник, ст.-рус. извозникъ, ізвоздникъ, извожникъ ’перавозчык’. Усх.-слав. утварэнне ад извозъ ’перавозка’ з суф. Nomina agentis ‑ник. Гл. паралельнае ізвозчык, вознік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буроўка ’божая кароўка’ (З жыцця). Гл., акрамя таго, бароўка ’тс’. Відавочна, утварэнне ад асновы бар‑ для абазначэння авечак (гл. падрабязней пад бароўка). Форма буроўка (калі гэта не фанетычная змена), магчыма, узнікла пад уплывам бу́ры?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)