Клубня́к1 ’скрутак лык’ (Бяльк.), ’клубок’ (Мат. Гом.). Утварэнне са значэннем сукупнасці прадметаў на ‑няк (Сцяцко, Афікс. наз., 118–119). Гл. клубок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́зілка ’лесвіца’ (Касп.). Беларускае ўтварэнне ад лазіць і суф. ‑лк‑а (прыклады іншых лексем з гэтым суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыжме́ль ’рыжы чалавек’ (Янк. Мат.). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай экспрэсіўнага суфікса ‑мель, як глушме́ль ’глухі’, брухме́ль ’пузаты’ (Сцяцко, Афікс. наз., 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смагу́ла ‘працавіты, але скупаваты чалавек’ (мядз., Нар. словатв.). Да смага, смагнуць з суф. ‑ул‑(а), аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іла́га ’яловы лес, ельнік’ (в.-дзвін., Нар. сл., 146). Ад ель (гл.) з нерэгулярным суф. ‑аг‑а. Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 207.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́сьбіт ’той, хто звяртаецца з просьбай, прашэннем да каго-небудзь’ (ТСБМ). Да просьба < прасіць з агентыўным суф. ‑іт; параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́лле, му́льля ’шышкі на целе, скулы, якія перашкаджаюць спаць’, ’ангіна’ (Нас., Грыг.). Да му́ліць (гл.). Аб суфіксе ‑ьje гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мурэй, мурі́й ’дробнае і мяккае сена’ (малар., Нар. лекс.). Да мур2, му́рава (гл.). Аб суфіксе ‑ей (‑эй) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 151.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэлькоцень (экспр.) ’вельмі неўгамонны чалавек’ (івац., Жыв. сл.). З польск. bełkotliwy ’балбатлівы, лепятун’ і суфікса ‑ень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лячоба ’лячэнне’ (бяроз., Сл. ПЗБ; Ян.). Да лячы́ць (гл.). Аб суфіксе ‑оба гл. Слаўскі (SP, 1, 61–62), Сцяцко (Афікс. наз., 84–85).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)