Лапта́ ’гульня ў мяч дзвюма партыямі’ (ТСБМ), бых. ’палка, якою гуляюць у чыжыка’ (Рам., 8), гродз. ’палка, лапатка, якой б’юць па мячыку’ (Нар. словатв., ТСБМ). Рус. лапта, лопта, уладз. лопта, алан. хлопта́, хлапта́ ’тс’, ’ракетка’, ’мухабойка’, польск. н.-тарг. labda ’мяч’, чэш., славац. lopta, славен. lọ̑pta, серб.-харв. ло̏та, löfta, lovta ’мяч’. Прасл. lopъta (Брандт, РФВ, 22, 250; Бернекер, 1, 733; Фасмер, 2, 460; Скок, 2, 318–319) роднаснае з лапата (гл.). Да і.-е. *lēp‑/*lōp‑/*ləp‑ ’плоскія прадметы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вёх ’цыкута’ (?) (гарад., Рам., 8), вілен. wech, wiech, wioch ’цыкута’, укр. вех ’тс’; ’паручайнік’, рус. вех, вёх: смал., кур., пенз., цвяр. ’цыкута’, уладз. ’какорыш звычайны’, горк. ’снітка’, уладз. ’стрэлкі’; ’амежнік’; ’зоркаўка’; ’балотная пятрушка’, смал., пск., раст. веха ’цыкута’, чэш. vích, věch ’вехаць’. Наяўнасць пары věxъvěxa сведчыць аб архаічнасці лексемы (Ільінскі, AfslPh, 29, 162). На ўсх.-слав. тэрыторыі вех, вёх ужываецца пераважна для называння раслін з сямейства парасонавых. Можна меркаваць аб семантычнай інавацыі на ўсх.-слав. тэрыторыі. Да вяха1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Атверніцкая: «отве́рницкое наречие» (Рам.). Рус. отверница ’іншасказ’. Паводле Раманава, 9, 4: «гаворка называецца атверніцкай таму, што прататыпам яе тут была звычайная мова, але з «адварачваннем» складоў, г. зн. з перастаноўкай складоў, устаўкай паміж імі часціц». Параўн. яшчэ ў Даля отвертчивый ’хто ўмее адвярцецца’. Нельга быць упэўненым, што этымалогія Раманава не адлюстраванне народнай этымалогіі. Пры наяўнасці ў жаргонах значных гукавых змен цалкам магчыма ўбачыць у атверніцкі змену польск. ochwieśnicki (адкуль, паводле Арапава — РР, 1968, 4, 117; Этимология, 1964, 120, — рус. офеня, офенский). Гл. ахвес.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́хер1, ма́хяр ’майстар, спец’ (Бяльк., Сцяц.) паходзяць з ідыш macher < новав.-ням. Macher ’вытворца; завадатар’. Кюнэ (74) выводзіць бел. лексему з польск. macher ’чалавек, які ўмее рабіць усё’.

Ма́хер2 (арго) ’нож’ (Рам. 9). З с.-грэч. μάχαιρα, якое са ст.-грэч. μάχαιρα ’нож, кінжал’.

Махе́р ’воўна ангорскай казы’ (ТС). Праз рус. мову (мохер ’тс’) з англ. mohair ’тс’, ’лёгкая тканіна з такой воўны’. Параўн. франц. mohair, moire, ням. Machaier. З араб. muh̯ajjar ’тканіна з казінай шэрсці’ (Махэк₂, 372).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сталь ‘цвёрды метал серабрыста-шэрага колеру’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Пятк. 2). Укр. сталь, рус. сталь ‘тс’. Запазычанне з польск. stal, дзе адзначала з XV ст. і ўзыходзіць да с.-в.-ням. stahl ‘тс’ (гл. Брукнер, 512; Карскі, Белорусы, 180; Фасмер, 3, 744; Нававейскі, Zapożyczenia, 262). З польскай таксама сталёвы (Нас., ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ) < stalowy, пры народных утварэннях сталяны́ (Рам., 1–2; Шэйн. 1, Растарг.), ста́ліць ‘загартоўваць’ (Нас., Сержп. Прык.). Стальны́ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), магчыма, з рус. стальной.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спіж ‘медзь, медзяны посуд’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., Гарэц.); сюды ж спіжо́вы ‘медны’ (Нас.): звинять званочкі спіжовыя (гарад., Рам. 8). З польск. spiż, śpiż, радзей śpiża ‘медзь, бронза для пасуды або званоў’, якое з с.-в.-ням. (glocken) spise ‘медзь (для званоў)’; гл. Карскі, Белорусы, 163; Кюнэ, Poln., 99. Ст.-бел. спижа, пижа, спижъ ‘прадукты харчавання’, ‘бронза’, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 189; але ст.-бел. слова аб’яднала значэнні ст.-польск. śpiża ‘медзь’ і spiża ‘прадукты харчавання’ (гл. наступнае). Аб польскім слове гл. Борысь, 568.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страсць ‘моцнае захапленне’, ‘цяга да чаго-небудзь’, ‘моцнае нястрымнае каханне’ (ТСБМ), ‘усяночнае няспанне з вечара Вялікага чацвярга на пятніцу’, ‘моцнае жаданне’, прысл. ‘моцна, вельмі’ (Нас.), ‘страх, жудасць’ (Рам. 6), ст.-бел. стрась ‘пакута; мукі’ (Карскі, 1, 356). Укр. страсть, рус. страсть, чэш. strast, славац. strasť, серб.-харв. strȃst, славен. strȃst, балг., макед. страст, ст.-слав. страсть ‘страсць, пакута, мучэнне’. Прасл. *strastь утворана ад *stradati ‘пакутаваць, цярпець’ з суф. ‑tь; гл. Слаўскі, SP, 2, 45. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 771; Бязлай, 3, 324; Махэк₂, 580.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Верч, ве́рчик ’скрутак вычасанага льну ці канапель’ (Уладз.), верч ’скрутак лыка’ (Шат.), мсцісл. ’лазовы скрутак, запечаны ў цесце’ (Рам., 8); ’скрутак’ (Жд., 2, Мат. Гом.), верч, верчык ’скрутак лазы, дроту, кабелю і г. д.’ (КТС, Шатал.); ’пшанічны хлеб, па-асобаму выпечаны і аздоблены, каравай’, верчык ’баранак’ (Растарг.). Укр. ве́рчик ’скрутак чаго-небудзь, ’плецены баранак’, іншыя паралелі адрозніваюцца семантычна; параўн. с.-рус. верчь, верча ’від прадзення, калі прадуць не верацяном, а закручваюць ніткі рукамі’, дан. верьч ’скручаныя адходы льну’, серб. вр̏ч ’гліняны збан, кухаль’. Узыходзіць да vьrt‑jь < vьrteti (Рудніцкі, 367).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́га ’догляд, пялегаванне, ласка’, не́жны ’прывучаны да ласкавага абыходжання, далікатны’, параўн.: А ты, Аўдулька, нежная дитятка! / Ти пиринясеш ты матулькину негу / К свёкру на падвору? (чэрык., Рам. 8, 197), рус. не́га ’раскоша, пяшчота, ласка’, не́жный ’пяшчотны, далікатны’, чэш. něha, něžný ’тс’ (з рус., гл. Махэк₂, 394), славен. nega ’догляд, пялегаванне’, nežen ’далікатны, пяшчотны’, серб.-харв. не̏га, не̏жан ’тс’, балг. не́га, не́жен ’тс’, макед. нега, нежен ’тс’. Прасл. *něga, роднаснае лат. naigât ’мець патрэбу, жадаць’, збліжаюць таксама са ст.-інд. sníhyati ’любіць’ (Махэк₂, 394; сумненні ў Фасмера, 3, 56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нячы́м ’ніж, чым’: Лепш жонка першая, нячым тая другая (Рам.), укр. нічим ’нічога, не бяда’, рус. нечем (не чем). З не і чым (параўнальны злучнік); паводле Булахоўскага (Курс, 11, 340), не ўказвае на адмоўнасць таго, што утрымліваецца ў другім члене параўнання, што дэманструе і бел. дыял. бяжыт скарей, чем не конь. Паводле Карскага (2–3, 491), з ніж (гл.) і чым (неж‑чым «нежели чим»), што пацвярджаецца цытатай з пісьма Пушкіна: Вам обязан я больше нежели чем жизнью (Булахоўскі, Рус. яз. XIX в., 407). Козыраў (Семант. яз. единиц, 67) не выключае абодвух шляхоў развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)