Спіж ‘медзь, медзяны посуд’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., Гарэц.); сюды ж спіжо́вы ‘медны’ (Нас.): звинять званочкі спіжовыя (гарад., Рам. 8). З польск. spiż, śpiż, радзей śpiża ‘медзь, бронза для пасуды або званоў’, якое з с.-в.-ням. (glocken) spise ‘медзь (для званоў)’; гл. Карскі, Белорусы, 163; Кюнэ, Poln., 99. Ст.-бел. спижа, пижа, спижъ ‘прадукты харчавання’, ‘бронза’, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 189; але ст.-бел. слова аб’яднала значэнні ст.-польск. śpiża ‘медзь’ і spiża ‘прадукты харчавання’ (гл. наступнае). Аб польскім слове гл. Борысь, 568.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)