Су́мна 1 ’наўрад’ (Мат. Гом.). Гл. сум, сумненне.

Су́мна 2 ’надта многа’ (пух., Сл. ПЗБ), сумната́ ’натоўп, гурт, вялікае мноства’, сумнаце́нне ’тс’ (там жа). Няясна; магчыма, пераасэнсаванне сумна ’страшна’ (гл. сум), г. зн. ’так многа, аж страшна’, або ўтварэнне ад сума 2 (гл.), што можа суадносіцца з балг. су́ма ’многа, маса’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапо́рнік ’падлесак, які можна сячы сякерай’ (Юрч. Фраз. 2), ’дровы, для якіх піла не патрэбна, іх сякуць тапаром’ (Барад.; ст.-дар., Ск. нар. мовы), ’дровы, падрыхтаваныя для паліва’ (пух., Сл. ПЗБ), ’малады танкастволы лес, які высякаецца сякерай’ (шчуч., нясвіж., слаўг., Расл. св.), тапарня́к ’тс’ (Сл. ПЗБ). Ад тапо́р 1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасла́цца, ‑сцялюся, ‑сцелешся, ‑сцелецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пралегчы, размясціцца на вялікай прасторы. Дарогі вы шасейныя, Шчаслівыя дарогі, Істужкамі паслаліся На нашыя разлогі. Купала. Сядзіць Аўдуля за стырном, Пад сонцам вочы жмурыць. Абшар паслаўся перад ёй, Дзе ўсё з маленства люба: Лагчынкі, Камень пад гарой. Калачынскі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Заняць месца ў прасторы; распаўсюдзіцца па паверхні чаго‑н. Туман паслаўся над лугам. □ Калі ж на вербах невысокі! Паслаўся лёгкі жоўты пух, — Дала яму [Сымонку] бяроза соку, Пасля даў шчаўя цёплы луг. Бялевіч.

3. Разм. Падрыхтаваць, паслаць сабе пасцель. Надзі яшчэ не было дома, Якаў паслаўся на сваёй канапцы і лёг. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урабі́ць, ураблю, уробіш, уробіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Падрыхтаваць зямлю для пасеву; абрабіць. [Дзед:] — Зямлі ў нас няшмат, ды без каня яе не ўробіш. Якімовіч. [Вяргейчык:] — Году не пройдзе — на папялішчах хаты вырастуць... І поле сваё ўробім. Сачанка. Забрукуем вуліцы, зямлю ўробім, як пух, машыны будуць араць і сеяць. Грахоўскі.

2. Вымазаць, упэцкаць у што‑н. Асцярожна пераступалі [людзі] праз пабітую цэглу, у цагляны пыл урабілі шэрыя халаты, рукі. Лынькоў. А можа яшчэ не абсохлі ногі, калі.. [Наста] ўрабіла іх у гразь, падпіхаючы ў рацэ ля спаленага моста калёсы? Пташнікаў.

3. Умацаваць, уставіць куды‑н., у што‑н. Урабіць замок у дзверы.

4. Уплесці вязаннем. Урабіць пяту ў панчоху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суто́нне ’паўзмрок паміж заходам сонца і надыходам ночы, а таксама перад світаннем’ (ТСБМ, Сцяшк.), суто́нак ’тс’ (Сцяшк.), суто́нець, суто́ньваць ’змяркацца’ (ТСБМ), сутуня́цца ’тс’ (Сцяшк.), суто́нівацца ’тс’ (пух., Сл. ПЗБ), сутаня́цца ’тс’ (Жд. 1), сутуні́ты (Сл. Брэс.), сутыня́ты (стол., Нар. лекс.), сутэня́ті ’тс’ (пін., З нар. сл.), сутоні́цца ’тс’ (пух., З нар. сл.), сутуні́ты ’пачынаць світаць’ (драг., З нар. сл.), суты́ніть ’тс’ (пін., З нар. сл.). Укр. су́тінь, су́тінок ’змрок’, сутоня́е ’змяркаецца’, серб.-харв. су́тон ’змярканне, змрок’, усу́тонити ’змеркнуцца’. Усх.-слав.-серб.-харв. ізалекса (Талстой, Лексика Пол., 18). Дэрыват ад прасл. *(sъ)tęti sę, *(sъ)tinati ’сцягваць, згушчаць’; рэканструююцца прасл. *sǫtonъ, *sǫtonьje, *sǫtoniti sę (Мяркулава, Этимология–1975, 56–57; Казлова, Регионализмы, 5; Запрудскі, дыс., 35; Борысь, Etymologie, 263; ЕСУМ, 5, 485), гл. сцяць 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Магнэз, магнэс, маґнэс ’магніт’, ’прыцягальная сіла’ (Нас., Гарэц., Шат., Касп., Вайск. сл.; дзярж., нясв., Нар. словатв.), ст.-бел. макгнесъ ’тс’ было запазычана з с.-в.-ням. magnes праз польск. мову. Сюды ж магнэзаваць ’магнітызаваць’ (Гарэц.), магнэсавы ’магнітны, прыцягальны’ (Нас.). Пух. маґнэт ’прыхільнасць, жаданне’ (З нар. сл.) < ням. Magnet (праз польск. magnet ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стайно́ ‘аснова калаўрота, куды ўстаўляецца кола’ (пух., Сл. ПЗБ), ‘дэталь у прасніцы, да якой прывязваецца кудзеля’ (Касп.; талач., Шатал.), ‘сядзенне ў прасніцы’ (рагач., Сл. ПЗБ), ‘падстаўка, якой карыстаюцца пры трапанні льну’ (рас., Шатал.; лудз., Сл. ПЗБ), сто́йна ‘дошка з адтулінай, куды ўстаўляецца грэбень пры прадзенні’ (Кос.). Да стаяць (гл.) з суф. ‑н(о).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разо́ра ’баразна’ (ТСБМ), розо́ра, рузо́ра, разо́рка, розо́рка ’разора’ (маст., пух., гродз., лід., нараўл., драг., пруж., шчуч., Сл. ПЗБ), разо́рына ’баразна’ (Нас., Сцяшк.), разо́р ’разора’ (Нар. лекс., Нар. Гом., Выг., Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк., Яруш., Дэмб.). Утворана ад раз- і араць (гл.). Сюды ж разо́рваць ’выворваць бульбу’ (Сцяшк., Янк. 3.), разо́раны, разо́раты ’узараны’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́рка 1 ’драпежны пушны звярок’ (ТСБМ). Відаць, запазычана з рус. но́рка ’тс’, што з фін. nirkka ’ласка’, эст. nirk ’тс’ (Трубачоў у Фасмера, 2, 83, гл. таксама Вахрас, Virittäjä, 79, 102–110). Гл. таксама нары́ца ’тс’.

Но́рка 2, нары́ца ’назва рухавай, непаседлівай асобы’ (пух., Жыв. сл.). Гл. нарыца, параўн. тлумачэнне: «на чалавека так кажуць, які вельмі пранорлівы» (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мадыгава́цца ’вырабляць, крыўляцца’ (Шат.), ’важнічаць’, ’убірацца, прыгожа апранацца’ (дзятл., лях., пух., Сл. ПЗБ), ’прыладжвацца, прымошчвацца’ (дзярж., Нар. сл.), стаўб. мадыгава́ць, мадыголіць ’прыладжваць, падганяць адзенне’ (Жыв. сл.). Відаць, ад ⁺мадыга (аб суфіксе ‑ы́га гл. Сцяцко (Афікс. наз., 182) < модны, параўн, рус. перм. модя́га ’франт, фарсун’. Пасля адбылося збліжэнне з лексемай мадырава́цца 1 (гл.) паводле аднолькавай семантыкі і блізкага фанетычнага гучання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)