Майстэрня ’прадпрыемства па рамонту або вырабу чаго-небудзь’, ’аддзел цэха ці завода’, ’памяшканне для работы мастака, скульптара’ (ТСБМ, Бяльк.) — адыменнае Nomen loci (суф. ‑ьnʼa), як і ўкр. майсте́рня ’тс’. Да ма́йстар (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гандэ́лак ’закусачная’ (Сцяшк.). Па паходжанню памяншальная форма ад дыял. га́ндэль ’гандаль’, запазычанага з польск. мовы (гл. га́ндаль). Гандэ́лак ’закусачная’ утварылася на базе іншага значэння зыходнага га́ндэль, менавіта ’гандлёвае прадпрыемства’, вядомага ў польск. мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́вачка 1 ’шайка, банда’ (Мат. Гом.), рус. прастам. лавочка ’несумленнае, незаконнае прадпрыемства, задума; група людзей, якая ўдзельнічае ў гэтай задуме’. Апошняе да ла́ўка ’магазін’ (гл.).

Ла́вачка 2 ’крама’ (Сцяшк.). Дэмінутыў ад ла́ўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інвентарыза́цыя, ‑і, ж.

Праверка наяўнасці і стану маёмасці прадпрыемства, установы, арганізацыі шляхам падліку, вопісу яе. Інвентарызацыя школьнай маёмасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камбінава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца камбінацыяй (у 1 знач.), заснаваны на камбінаванні. Камбінаванае прадпрыемства. Камбінаваныя кармы. Камбінаваныя здымкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лесапу́нкт, ‑а, М ‑кце, м.

Прадпрыемства, якое вядзе нарыхтоўку лесу (у 2 знач.) і ўваходзіць у склад леспрамгаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лясга́с, ‑а, м.

Лясная савецкая гаспадарка, прадпрыемства, якое займаецца ўлікам і выкарыстаннем ляснога фонду, развядзеннем лесу і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашта́тны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які не ўваходзіць у штат установы, прадпрыемства; пазаштатны. Заштатны работнік.

•••

Заштатны горад гл. горад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дывідэ́нд, ‑у, М ‑дзе, м.

У капіталістычным грамадстве — прыбытак, які атрымліваюць удзельнікі якога‑н. прадпрыемства прапарцыянальна ўкладзенаму капіталу.

[Ад лац. dividendum — тое, што належыць падзяліць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяка́рня, ‑і, ж.

Прадпрыемства, дзе выпякаюць хлеб. У пэўны час прыносілі з пякарні хлеб. Пякарня была свая. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)