развучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., што.
Вывучыць, засвоіць што‑н. з мэтай далейшага паўтарэння, выканання. Развучыць народны танец. □ Суровы, баявы матыў гэтай незнаёмай песні мне вельмі спадабаўся, і я тут жа, на слых, развучыў яе на раллі. Хомчанка. — [Рыгорка] так хораша вершы чытае. Вось мы яму пра калгас наш даручым развучыць. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́яць, рэе; незак.
1. Лятаць плаўна і лёгка; лунаць. За акном у небе сінім Рэе голуб — белы цвет. А. Александровіч. Недзе, пад намі, Кружылі спалохана хмары, Ды адзінокія рэялі ў небе арлы. Танк.
2. Развявацца (пра сцяг). І там, дзе ў бітве сцяг наш рэяў, Цяпер узняўся новы дом. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скуць.
2. у знач. прым. Які не мае свабоды, заняволены. Але верылі мы, Што не вечна тут цьма, І не вечна наш край будзе скуты. Журба. Даволі тупасці, слепасці Люду, што ў горы гарбеў! Б’е гнеў Петрапаўлаўскай крэпасці — Скутага розуму гнеў. Грачанікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрысці́ны, ‑цін; адз. няма.
Хрысціянскі і абрад хрышчэння, а таксама пачастунак пасля хрышчэння. Там [у кадубку] два пярсцёнкі, крыжык медны, здабыты сыну ў час хрысцін. Колас. [Брыгадзір:] — Скупы і строгі быў наш поп Васіль.. Беднякоў як ліпку абдзіраў: то за радзіны, то за хрысціны, то за хаўтуры — за ўсё лупіў, як хацеў. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цары́зм, ‑у, м.
Дзяржаўны лад, пры якім вярхоўная неабмежаваная ўлада належыць цару; царскі рэжым. Частка думскіх дэпутатаў.. прапанавала звярнуцца з думскай трыбуны да ўсіх сялян з заклікам аказаць дапамогу думе ў барацьбе з царызмам. Колас. Таксама, як і ўкраінскі народ, стагнаў наш народ пад ярмом польскіх паноў і царызму. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́ше
1. см. наш 1;
2. сущ. на́ша, -шага ср., мн. нет;
на́шего не отдади́м никому́ на́шага не аддадзі́м ніко́му;
бо́льше на́шего больш, як у нас, больш за нас;
где на́ше не пропада́ло дзе на́ша не прапада́ла.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
на́ша
1. мест. притяж., ж. и ср. на́ша, на́ше; см. наш 1;
2. только ед., в знач. сущ., ср. на́ше;
адда́й н. — отда́й на́ше;
◊ н. ўзяло́! — на́ша взяла́!;
бу́дзе і на на́шай ву́ліцы свя́та — погов. бу́дет и на на́шей у́лице пра́здник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
папярэ́дзіць, ‑пяраджу, ‑пярэдзіш, ‑пярэдзіць; зак., каго-што.
1. Загадзя паведаміць каму‑н. пра што‑н. Нас папярэдзіў праваднік: Далей ад гэтых месц спыніцца. Танк. — Толькі ты не пазніся там вельмі. Сам ведаеш — ваенны час, ноччу і з горада могуць не прапусціць, — папярэдзіў .. [Роўду] Бондар. Машара.
2. Загадзя ліквідаваць тое, што пагражае; перашкодзіць ажыццяўленню чаго‑н. Папярэдзіць злачынства. □ [Мішу] трэба папярэдзіць тое непапраўнае, што магло здарыцца з дня на дзень і пакалечыць яе [дзяўчыны] жыццё. Арочка.
3. Зрабіць што‑н. раней каго‑н. Немцы папярэдзілі наш манеўр, і калі мы адышлі.. [у лагчыну], то заўважылі кругом варожыя танкі, і з усіх бакоў пасыпаліся на нас аўтаматныя кулі. Няхай. [Аверын] наважыўся запытацца пра Краўчанку, але.. [Тася] папярэдзіла яго радасным бляскам усмешкі: — Ён наш, Яша. Ён будзе жыць! Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аза́дак, ‑дка, м.
Задняя частка тулава жывёлы. Конь падкінуў азадкам, скочыў і пабег спорным трухам, не спыняючыся, па цвёрдай дарозе. Мурашка. Руды наш стаў дабёр і гладак, Аж чуць цягае ўжо азадак, Не верыцца, што ёсць і косці, І закруціўся зграбна хвосцік. Крапіва. // Задняя частка тушы. // Разм. Частка цела чалавека ніжэй спіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спагадзя́, прысл.
Абл. Пазней, праз некаторы час. Я, а за мною, трошкі спагадзя, і Каця моўчкі падаліся да клумбы, дзе капала Агапа і дзе стаялі, уваткнутыя ў зямлю, жалезнякі... Сачанка. У той вечар мы, мабыць, так болей і не сказалі б ніводнага слова пра Велю, але крыху спагадзя прыйшоў Якімцаў, наш брыгадзір. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)