хлевушо́к, ‑шка, м.

Памянш.-ласк. да хлеў; маленькі хлеў. Цёмнай вулачкаю, між платоў і нізенькіх хлевушкоў, мы выскачылі ў невялічкі недагледжаны садок. Адамчык. Хочаш лішні воз галля ці сухастою якога мець, вазьмі падчыстку ў лесе, а пры ёй і на варыўню ці на хлевушок прыдбаеш. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цу́глі, ‑яў; адз. няма.

Два металічныя звяны, якія прымацоўваюцца да рамянёў вуздэчкі і служаць для закілзвання каня. А Коля, хоць быў і маленькі, як вузел, спрытна рассупоніў каня і выняў з рота цуглі. Колас. Гарцавалі пародзістыя.. коні, фыркалі, грызлі цуглі. Гурскі.

•••

Закусіць цуглі гл. закусіць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́ханькі, ма́ханькій, ма́хенькі, ма́хонькі, махо́сенькі, махо́хоханькі, маху́сенькі, махоткі, маху́ткі, маху́тэнькі ’дробны, маленькі’ (Бяльк., Нас., Растарг., добр., Мат. Гом.). Прымыкаюць да рускамоўнага арэалу. Утвораны ад малы, рус. малый па аналогіі да легохонький, тихохонький (Фасмер, 2, 585) з выпадзеннем склада ‑ле‑ (‑лё‑), параўн. ст.-рус. малехонький ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́блікмаленькі абаранак, абаранак’ (Бяльк., Нас., Сцяшк. МГ, Гарэц., Інстр. I). Рус. бу́блик, укр. бу́блик. Да слав. асновы *bǫbъl‑, што ў серб.-харв. бубу̀љица ’пузыр’, чэш. boubel ’бурбалка’, польск. bąbel і г. д. Гл. Фасмер, 1, 226. Сюды адносіцца і бу́бліца ’буйная плотка’ (Крыв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кры́жык, ‑а, м.

1. Памянш. да крыж (у 1, 4 знач.); маленькі крыж. Яніна здымае з сябе залаты крыжык. Козел. — А ты хоць які крыжык заслужыў? Грахоўскі.

2. Тое, што і крыж (у 3 знач.). На графіку з’яўляюцца ўсё новыя і новыя лініі, рыскі, крыжыкі, кружочкі, лічбы. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скары́начка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да скарынка (у 1 знач.). Берагчы хлеб, шанаваць самы маленькі кавалачак, кожную скарыначку — прывучалі дзед і бацька. Грамовіч. Да чаго ж мне хацелася свежай хрумсткай скарыначкі! Пальчэўскі. [Мышка] знайшла дзесь скарыначку хлеба і барабаніла ёю аб падлогу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пру́глічка ’драўляны падгалоўнік у ложку’ (рас., Шатал.). Паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 126), паколькі слова не этымалагізуецца на славянскай глебе і ягоны арэал блізкі да балтыйскага, яно магло быць запазычана з балтыйскіх моў; параўн. літ. brūklỹs ’тоўстая палка, кавалак дрэва’, лат. sprũngulisмаленькі круглы адрэзак дрэва; палка, пень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́галіцамаленькі, шчуплы чалавек, жанчына’ (ТСБМ), укр. пиги́чка ’кнігаўка’, рус. пи́галица, пи́галка, пиго́лка ’тс’, ’хударлявы чалавек’. Відаць, прыйшло з рус. мовы, дзе ўзыходзіць да pi‑gí, ki‑gi — перадачы крыку чайкі ці кнігаўкі (Патабня, РФВ, 4, 213; Праабражэнскі, 2, 56; Фасмер, 3, 258; Бязлай, 3, 21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісу́лька1 ’запіска, маленькі ліст’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Шат., Касп., Бяльк.). З рус. пису́ля, пису́лька ’тс’. Да пісаць (гл.).

Пісу́лька2 ’аўтаручка’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Параўн. серб.-харв. пѝсаљка ’аловак’, балг. писа́лка ’ручка’. Аказіянальнае сучаснае ўтварэнне. Суф. ‑ульк‑а, магчыма, з польск. ‑ul‑a, ul‑k‑a.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скру́пул ‘малая колькасць, крупинка’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), скру́пулка памянш. (Нас., Байк. і Некр.). З польск. skrupuł ‘дробная адзінка вагі (у аптэкарскай справе)’, таксама як і рус. скру́пул ‘тс’ (Кюнэ, Poln., 97); польскае да лац. scrupulusмаленькі востры каменьчык; сумненне, апаска’ (Варш. сл., 6, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)