стро́і, ‑яў; адз. няма.

Разм. Уборы, убранне. [Надзейка:] — Проську хоць яшчэ раз замуж аддавай — столькі строяў. Васілевіч. І яны, яшчэ зусім маладыя дзяўчаты, убраныя ў самыя квяцістыя свае строі, ходзяць па рынку і купляюць то прыгожую хусцінку, то пернікі, то абаранкі. Сіпакоў. / у паэт. ужыв. Чырвоным полымем шугае малады асіннік на ўзлеску, у жоўтыя строі ўбраліся трапяткія бярозкі, янтарныя каралі рабін зіхацяць у лагодных промнях сонца. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што і без дап.

1. Закончыць ворыва; узараць увесь які‑н. участак. — Да чэрвеня яшчэ паспею даараць! — супакоіла.. [Зося] сябе і занялася другімі думкамі. Гартны. Папас і яшчэ два маладыя хлапцы хутка выехалі даараць кавалак жытнішча. Галавач. // Узараць да якога‑н. месца. Даараць да лесу. □ Дааралі [Пракоп з Мацвеем] да палка, павярнулі каня. Лобан.

2. Прапрацаваць на ворыве да якога‑н. часу. Даараць да самага вечара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што.

Зрабіць да канца, завяршыць работу над чым‑н. Дарабіць стол. □ Усё навокал патанала ў мяккіх, шызых прыцемках, але Макаравы вочы бачылі і праз гэту смугу: калодзеж з вечкам, дзве маладыя бярозкі пад акном, пахілыя веснічкі, якія ён не дарабіў, сенцы без дзвярэй. Асіпенка. // Зрабіць дадаткова, прырабіць. Дарабіць сенцы да хаты. Дарабіць ручку да дзвярэй. Дарабіць ключ. // Дапрацаваць, выправіць, што‑н. дадаўшы. Дарабіць праект.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́жны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца мужнасцю. Арлы маладыя, Я вас пазнаю, бясстрашных і мужных У грозным баю. Колас. Няхай грыміць па белым свеце слава Пра шчасце мірнае, пра Новы год, Пра родную савецкую дзяржаву, Пра мужны і нязломны наш народ. Астрэйка. // Які выражае мужнасць, сілу. Мужны твар. □ Простыя, задушэўныя і шчырыя радкі, поўныя смутку і жальбы, змяніліся мужнымі і гнеўнымі словамі, у якіх бурліла нянавісць да прыгнятальнікаў. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падстаўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які падстаўляюць пад што‑н. або прыстаўляюць да чаго‑н. Падстаўны столік.

2. Падабраны для якой‑н. мэты замест сапраўднага. Яшчэ і цяпер захаваўся ў літоўскіх сёлах звычай, што, пакуль сапраўдныя маладыя рэгіструюцца, іх месца займаюць падстаўныя, звычайна пажылыя людзі. Броўка.

3. Уст. Прызначаны для замены (пра коней). [Кастусь з Алесем] ехалі адны, далёка паперадзе ўсіх астатніх. Логвін з падстаўнымі быў відаць ледзь не за вярсту. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пасунуцца (у 1, 3 знач.).

2. Перамяшчацца паціху ў якім‑н. напрамку; паволі рухацца. Павольна, не спяшаючыся, пасоўваўся стары зубр да ручая, абрываючы па дарозе маладыя парасткі з дрэў. В. Вольскі. І па меры таго, як усё далей на захад адступаў фронт, услед за ім пасоўваўся і шпіталь. Васілевіч. Павольна наша фурманка пасоўвалася наперад, парушаючы цішыню наваколля. М. Ткачоў.

3. Зал. да пасоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упадаба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Прыйсціся па густу. [Прахор:] — Ну, глядзіце сабе, як вам — упадабаецца [хата] ці не ўпадабаецца. Зарэцкі. Шафёр нешта буркатаў сабе пад нос. Відаць, матыў нейкай новае песні ўпадабаўся яму. Кавалёў.

2. Палюбіцца, спадабацца. [Вашыновіч:] — От бо маладыя цяпер якія! Я ж кажу, няхай здаровы жывуць.. Табе яна ўпадабалася, то ты бяры яе сабе на здароўе, але будзь ты чалавекам! Чорны. Асабліва ўпадабалася Міканору Хадоська. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шархо́ткі 1, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які ўтварае шорхат, шуміць, шапаціць. Вецер .. гнаў цераз чыгунку ў шэрую далеч шархоткія статкі лісцяў. Быкаў. Дым імпэтна, нібы хто цягне яго, узвіваецца над гнуткімі шархоткімі лазнякамі і знікае бясследна ў блізкай зусім цемры. Савіцкі.

шархо́ткі 2, ‑так; адз. шархотка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Абл. Бомы, шамкі. Жарты, відаць, цягнуліся б і далей, каб раптоўны бразгат шархотак на двары не ўзбударажыў усіх. — Маладыя прыехалі!.. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апо́ўзіна ’прыстасаванне з вітых галінак ці жэрдак для ўтрымання сена ці саломы на стагу, возе, страсе’ (Чабярук, Працы, IM, 7, 136, 138; Янк. I; Мат. Гродз.), апоўзліна (Янк. Мат.), апоўзнік, апоўзняк (Шушк.), пэўна сюды ж опоўзнікмаладыя дрэўцы’ (< ’галінкі, якія выкарыстоўваюцца як апоўзіны’) (Арх. ГУ). Малчанава (Мат. культ., 44) піша: «каб такую страху не раскідаў вецер, …накладвалі 12–15 пар «апоўзняў» — зрубленых пад корань тонкіх доўгіх бярозак, звязаных верхавінамі папарна». Укр. жытом. оповзина ’апоўзіна’. Хаця цяпер для папярэджання апаўзання ужываюцца «тычкі», а не апоўзіны, назва апоўзіна, напэўна, адлюстроўвае недыферэнцыраванне гэтай прылады для папярэджання апаўзання саломы ці сена ўніз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маладосць, моладасць, моладась, мо́лодосцьмаладыя гады жыцця’, ’уласцівасць маладога’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Шат., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. мо́лодість, рус. мо́лодость, польск. młodość, н.- і в.-луж. młodosć, чэш. mladost, славац. mladosť, славен. mladóst, серб.-харв. мла̏дост, макед., балг. младост. Цэйтлін (Лексика, 22) дапускае, што ў ст.-слав. мове было слова младость са значэннем ’ранняе дзяцінства’, параўн. серб.-харв. мла́дити ’народжваць дзіцянят’, харв. mladíti ’тс’, н.-луж. ga sy ty młody? ’калі ты нарадзіўся?’. На бел. моўнай тэрыторыі гэта лексема мае кніжны характар. У ст.-рус. мове младость азначала ’дзяцінства’, а значэнне ’маладосць’ у рус. мове зафіксавана толькі ў 1704 г. (Палікарпаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)