му́жны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца мужнасцю. Арлы маладыя, Я вас пазнаю, бясстрашных і мужных У грозным баю. Колас. Няхай грыміць па белым свеце слава Пра шчасце мірнае, пра Новы год, Пра родную савецкую дзяржаву, Пра мужны і нязломны наш народ. Астрэйка. // Які выражае мужнасць, сілу. Мужны твар. □ Простыя, задушэўныя і шчырыя радкі, поўныя смутку і жальбы, змяніліся мужнымі і гнеўнымі словамі, у якіх бурліла нянавісць да прыгнятальнікаў. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)