кабрыяле́т, ‑а, М ‑леце, м.

1. Лёгкі аднаконны двухколы экіпаж без козлаў з адным сядзеннем.

2. Кузаў легкавога аўтамабіля з адкідным верхам і бакавінамі, якія складаюць адно цэлае з каркасам кузава.

[Фр. cabriolet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарата́йка ’лёгкая павозка на двух колах’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’разбітая, старая брычка’ (Скарбы), ’лёгкая выязная каляска’ (Сцяшк.), тарата́йка ’балбатун’ (жытк., Жыв. НС). Укр. тарата́йкалёгкі вазок на двух колах’, дыял. ’расхістаная мэбля; дзіцячая цацка’, рус. тарата́йкалёгкі вазок’, балг. разм. і дыял. тарата́йка ’старая павозка’, макед. таратайка ’тс’. Мяркуюць, што можа быць звязана з таранта́с, гл. (Фасмер, 4, 23; ЕСУМ, 5, 518); аднак, несумненна, звязваецца з гукапераймальнымі па паходжанні словамі тарата, таранда, таранта і пад., гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Архалу́клёгкі кафтан’ (Грыг.). З рускай, дзе ў пач. XIX ст. з цюркскай; па фанетычных матывах, паводле Дзмітрыева, Строй, 522, — з азербайджанскай. Шанскі, 1, А, 152; Фасмер, 1, 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парало́н, ‑у, м.

Лёгкі эластычны порысты сінтэтычны матэрыял. Кляпнёў пайшоў у калідор, скінуў сваё шыкоўнае, кароткае — па апошняй модзе — і лёгкае, на паралоне, паліто і вярнуўся назад... з бутэлькай кубінскага рому. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралётка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Лёгкі адкрыты двухмесны экіпаж. На лёгкай пралётцы аканом ціхенька правёз пана графа па лясных дарогах. Лобан. Хуткай рыссю насустрач хлопцам кацілася пралётка. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бале́ткі, ‑так; адз. балетка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Лёгкі, мяккі абутак у выглядзе туфляў без абцасаў. Андрэй толькі цяпер заўважыў, што .. [дзяўчынка] была ў балетках і таму бегала ціхенька, як кошачка. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Танке́ткілёгкі жаночы абутак, басаножкі’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл.), танке́тка ’суцэльная падэшва, якая патаўшчаецца ад наска да пяткі’ (ТСБМ). Вобразнае збліжэнне з танке́тка ’лёгкая баявая гусенічная бронемашына’ (ТСБМ), памянш. ад танк (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паразно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

Разнесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Зіна .. накрыла зялёным голлем вогнішча,.. каб вецер, калі ён ўзнімецца, не паразносіў попел. Гаўрылкін. Паразносіў чуткі Вецер скоры, лёгкі. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зя́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і зя́ваць. Жыжка, як шчупак, выкінуты на бераг, пачаў зяўкаць сваім роцікам, і хапаць паветра, але словы не ішлі. У зале пачуўся лёгкі смех. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінякры́лы, ‑ая, ‑ае.

З сінімі крыламі. Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк. Багдановіч. / у паэт. ужыв. Іду, а неба нізкае, А ночка сінякрылая, І ўсё да болю блізкае, І ўсё — старонка мілая! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)