Старако́л ‘частка дрэнна ссучанай ніткі, якая ідзе ў сукараткі’, старако́ліцца ‘скручвацца (пра нітку)’ (Шат.). Другую частку слова можна параўнаць з рус. дыял. колы́га ‘вузел на нітцы, на вяроўцы’. Марфалагічная структура слова няясная; не выключана, што слова адпавядае наз. скаракол (гл.), дэфармаванаму ў выніку дээтымалагізацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́мны ’стомлены’ (калінк., Сл. ПЗБ, Ласт., Пятк. 2), то́мный ’хворы, нездаровы (пра жывот, цела і пад.)’ (Бяльк.). Вытворныя ад тамі́ць, гл. Сюды ж то́мна ’цяжка (ад душэўных перажыванняў’) (Бяльк.), ’кепска, дрэнна’ (Касп.), ’кепска, млосна’ (Стан.), то́мнасьць ’стомленасць’ (Мат. Гом.), ’томнасць, знямога ад душэўных перажыванняў’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маты́ль, ‑я, м.

1. Тое, што і матылёк. У паветры насіліся матылі, звінелі дзікія пчолы, шапацела лісце. Самуйлёнак.

2. Лічынка камара, якая жыве ў глеі і служыць прыманкай пры лоўлі рыбы, а таксама кормам для акварыумных рыб.

•••

Матылі ў вачах — пра мігценне перад вачамі, калі становіцца млосна, дрэнна (ад слабасці, стомы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыме́ць, ‑міць; незак.

Выпускаць дым; дрэнна гарэць, вылучаючы вялікую колькасць дыму. Кожны дзень зранку .. дыміць паравоза. Пестрак. Адзін танк стаяў нерухома і густа дымеў. Мележ. / у безас. ужыв. У майстэрні дымела з коміна. Гартны. // Вылучаць, выпускаць пару. Пасярод стала, вывернутая з каструлі, яшчэ дымела бабка, якую любіў і Карніцкі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Найса́ма ’звыш меры’: найсамо хужэй (ТС). Найвышэйшая ступень параўнання ад займенніка сам (сама), які сам ужываецца для перадачы найвышэйшай ступені прызнака, адпавядаючы па функцыі часціцы (прэфіксу) пай‑: само больша ’найбольшая’, само трудней ’цяжэй за ўсё’, тады найсамо хужэй ’звыш меры дрэнна’. Гл. ESSJ SG, 2, 591.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляда́ік, ліда́ік, ліда́ек, ляда́йка, ляда́шка ’сімптом ванітаў, непрыемнае, пакутлівае адчуванне перад ванітаваннем, моташнасць’, ліда́шна, лідаі́шна, ліда́шта ’моташна’, ляда́ча ’млосна, дрэнна’, лядае́к, лядая́к ’цяжка, невыгодна, нязручна’, ляда́кодрэнна’, ляда́ка ’тс’, шчуч. ’непагадзь, вельмі дрэннае надвор’е’ (Мядзв., Мікуц., Касп., Шат., Бяльк., Мат. Маг., Яўс., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ; бялын., Янк. Мат.). Сюды ж прыметнікі: ляда́кі, ляда́йкі, ляда́ікі ’дрэнны, нізкай якасці; пусты, непаслухмяны, абы-які’, ’паганы, сярдзіты’, ’плаксівы (дзіця)’, ’слабы, нездаровы’, ’брыдкі, непрыстойны, спешчаны’, ’нікуды не варты’ (Булг., Мікуц., Жд. 1, Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Запазычана са ст.-польск. leda jak ’абы-як’, якое складаецца з прасл. lěda ’толькі, абы’ (польск. lada > бел. леда) і jako ’як’ > jaki ’які’. Паланізмам лічыў гэту лексему і Шатэрнік (151).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абамбе́рыцьдрэнна пастрыгчы, як авечку’ (Янк. Мат., Цыхун, вусн. паведамл.). Ці не з літ. bámbaras ’густая воўна, нягоднік’? Дзеяслоў, магчыма, утварыўся ўжо на беларускай глебе ад назоўніка літоўскага паходжання, сляды якога не захаваліся. Гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 19. Іншая версія: ад *абалберыць да польск. balwierz ’цырульнік’ (Трубачоў, пісьмова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варакуза ’няўклюда’ (Шатал.). Экспрэсіўны назоўнік, які хутчэй за ўсё з’яўляецца адным з фанетычна-марфалагічных варыянтаў назоўнікаў з гнязда слоў, роднасных вараскацца (гл.). Параўн. рус. варазгаться, варачкаться, вараксаться ’рабіць што-небудзь няўмела і вельмі марудна’, варака, варакса, варакуша, варакша ’той, хто дрэнна працуе’, варахала, варахоба, варахта ’няспрытны, неакуратны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Накаўба́сіць, накоўбасіць экспр. ’няроўна напрасці’ (ТС). Магчыма, да незафіксаванага *каўбасіць ’блытаць’, утворанага пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ас‑ ад асновы, прадстаўленай у коўб ’вузел, камяк’, параўн. джыг‑ас‑іць ’сцябаць крапівой’ і пад. Ад названага дзеяслова таксама коўбаса ’патаўшчэнне на дрэнна спрадзенай нітцы’: Напралатам каўбаса, а там тонко (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нехлямя́жы, ‑ая, ‑ае.

Несамавіты; нязграбны, няўклюдны. Рабы ад воспы і нехлямяжы Іван асабліва няважна выглядаў у пары з Шарэйкам. Брыль. На сценах віселі людскія цені; яны ківаліся, вялізныя, нехлямяжыя, як малпы. Бядуля. // Дрэнна, непрыгожа зроблены (аб рэчах, прадметах). Нехлямяжае самаробнае сядло. □ Едзе [маці Горава] паўз Круціцкае падвор’е ў сваёй нехлямяжай, падобнай на гарбуз брычцы. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)